222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
У індустрыяльным парку "Вялікі камень" падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйных тэхналогій, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу індустрыяльнага парка.
Беларуска-індыйскі бізнес-форум пройдзе 12 снежня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.
Крупская ДЮСШ ажыццяўляе падрыхтоўку вучняў па чатырох відах спорту: лёгкай атлетыцы, футболе, плаванні і спартыўнай гімнастыцы. Займаецца на аддзяленнях 213 хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку з сельскай мясцовасці. Вынікам трэнерскай і вучнёўскай карпатлівай працы з'яўляюцца медалі ў спорце вышэйшых дасягненняў. У 2023 годзе ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі перададзены тры выхаванцы школы. Прадстаўнікі рэгіёна ёсць і ў складзе Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь. Таксама крупскія гімнасты тройчы станавіліся пераможцамі рэспубліканскіх спаборніцтваў "Юны чэмпіён", апошнія два гады - сярэбранымі прызёрамі. Формулай поспеху спартсменаў з'яўляецца талент, працавітасць і цярпенне.
Для правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання ў краіне будуць сфарміраваны 1394 выбарчыя камісіі, у ліку якіх 6 абласных і Мінская гарадская, 110 акруговых, 118 раённых, 10 гарадскіх - у гарадах абласнога падпарадкавання, 14 гарадскіх - у гарадах раённага падпарадкавання, 8 пасялковых і 1127 сельскіх. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.
Маштабна і маляўніча пройдзе ў Мінскай вобласці традыцыйная навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", якая адкрыецца мерапрыемствам 15 снежня ў Дзяржынску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі, спорце і турызме Мінскага аблвыканкама.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца 5 снежня сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Пакістана па справах Еўропы Шафкатам Алі Ханам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Новыя інвестыцыйныя праекты з’яўляюцца ў аграпрамысловым комплексе Мінскай вобласці. Так, у Барысаве да канца года пачне працаваць самая сучасная ў краіне лінія па вытворчасці макаронных вырабаў. Зараз манціруюць абсталяванне. Праект рэалізуе Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў. Гэта дазволіць прадпрыемству стабільна выконваць заказы як для ўнутранага рынку, так і на экспарт. Дарэчы, барысаўскія макароны даспадобы як у Еўропе, так і азіяцкім рэгіёне. Усяго ж цэх камбіната выпускае звыш паўсотні відаў прадукцыі.
У Беларусі з 1 студзеня 2024 года месячная мінімальная заработная плата складзе Br626. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
У індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны два новыя рэзідэнты, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.
Беларусь плануе ў 2024 годзе нарасціць экспарт у краіны Афрыкі не менш як у 2,5 раза. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.