БРСМ запусціў у сацсетках праект да Дня народнага адзінства.
«Мы запрашаем моладзь і дарослае насельніцтва краіны падтрымаць наш праект — гэта патрыятычная маска ў Instagram да Дня народнага адзінства, — распавяла Кацярына Лакісава. - Маска ўяўляе сабой контур Беларусі са стылізаваным малюнкам дзяржаўнага сцяга, узыходзячым сонцам над мірным небам краіны і суправаджаецца аб'яднаўчым слоганам «Беларусь — гэта мы!». Каб скарыстацца новым фільтрам, дастаткова зайсці ў Instagram у акаўнт БРСМ, выбраць эфект «Беларусь - гэта мы!», візуалізаваць карцінку на твары і апублікаваць у сябе ў сторыс».
Паводле яе слоў, ужо зусім хутка, 17 верасня, Беларусь адзначыць вельмі важнае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. «Да гэтай даты прымеркавана мноства мерапрыемстваў БРСМ па ўсёй рэспубліцы, у тым ліку і ў фармаце анлайн. На старонках саюза моладзі ў сацыяльных сетках будзе арганізавана больш за 60 розных інтэрактываў, яны досыць разнастайныя - гэта фотаэстафеты, анлайн-віктарыны, конкурсы фатаграфій, постэраў і нават конкурс чытання вершаў беларускіх аўтараў. Сёння важна прыцягнуць увагу моладзі да такога важнага для сучаснай Беларусі свята, якое аб'ядноўвае ўсіх нас. Мы, беларусы, мірныя людзі! Мы адзіныя, мы моцныя, мы разам! Мы любім сваю маладую незалежную і суверэнную краіну, захоўваем традыцыі, перадаем іх з пакалення ў пакаленне і заклікаем усіх яшчэ больш згуртавацца вакол нашага Прэзідэнта», — падкрэсліла Кацярына Лакісава.


