Цэнтр будзе створаны на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
Асабісты ўклад у працяг слаўных традыцый бацькоў і дзядоў зможа зрабіць кожны беларус, далучыўшыся да збору сродкаў на будаўніцтва ў Брэсцкай крэпасці.
Ініцыятыва стварэння ўнікальнага аб'екта ў знакавым гістарычным месцы падтрымана Прэзідэнтам.
Цэнтру прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Уладкаванне першай чаргі плануюць завяршыць у 2025 годзе - у год 80-годдзя Перамогі.
Скануйце QR-код і ўносьце сваю часцінку ў будаўніцтва патрыятычнага цэнтра.


