Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аўторак, 08 Верасень 2020 16:28

Без хлеба і кашы ні ў што і праца наша!

За высокі ўзровень па забеспячэнні гарачым харчаваннем механізатараў і вадзіцеляў падчас жніва калектыў сталовай № 2 аддзела грамадскага харчавання Валожынскага райспажыўтаварыства адзначаны Дыпломам і грашовай прэміяй Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва.

Ушанаваць валожынскіх кухараў прыехала сама старшыня абласнога прафсаюза Алена Дзеравяшкіна. Яна адзначыла, што сёлета Прэзідыумам Рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў была зацверджана пастанова «Аб удзеле прафсаюзных арганізацый ва ўборачнай кампаніі 2020 года», згодна з якой прафкамы сталічнай вобласці сумесна з прадпрыемствамі грамадскага харчавання гатавалі ежу для работнікаў сельгаспрадпрыемстваў у адказную пару. Усяго гарачым харчаваннем былі забяспечаны 436 механізатараў. Сярэдні кошт абеду і падвячорка ў дзень на аднаго чалавека склаў 8 рублёў.

У нашым раёне іх паслугамі карысталіся СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» і СТАА «Данпрод», дзе кармілі 105 чалавек. А забяспечвалі «харчовую бяспеку» хлебаробаў повары Любоў Мозаль, Валянціна Сідарчук, Станіслава Цмыкава, Галіна Шакун, Наталля Сівая і Жанна Гевель. Вельмі прыемна, што якасць абедаў ацанілі не толькі спажыўцы, але і грамадскае аб’яднанне.

Наш кар.

(текстовка: Старшыня райспажыўтаварыства Валерый БІТЭЛЬ, Алена ДЗЕРАВЯШКІНА, Жанна ГЕВЕЛЬ, Станіслава ЦМЫКАВА, Любоў МОЗАЛЬ, старшыня прафкама райспажыўтаварыства Ірына МУРАЎСКАЯ. )

Сёлета прадстаўнікі РАНС, РАУС, ЦРБ, Валожынскага раёна газазабеспячэння, раённай арганізацыі ТВВОД праводзілі акцыю для школьнікаў. Яны расказвалі хлопчыкам і дзяўчынкам, як правільна весці сябе ў той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Для гэтай мэты кожная арганізацыя падрыхтавала тэматычную пляцоўку, дзе размясціла разнастайнае абсталяванне, якое выкарыстоўваюць падчас працы, сродкі індывідуальнай абароны, брашуры, буклеты, лістоўкі, а таксама расклады заняткаў, трафарэты, закладкі з асноўнымі правіламі паводзін. Друкаваную прадукцыю раздавалі юным удзельнікам мерапрыемства. Рабяты з цікавасцю разглядалі, мацалі, а па магчымасці і прымяралі элементы экіпіроўкі супрацоўнікаў РАУС, выратавальныя круг і камізэльку, вучыліся спосабам аказання першай медыцынскай дапамогі і інш.

На пляцоўцы каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу дэманстравалася спецтэхніка. Як заўсёды было многа жадаючых пасядзець у аўтамабілі МНС. Асаблівае захапленне ў дзяцей выклікаў чатырохлапы гадаванец Дэпартамента аховы Сціў.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Аўторак, 08 Верасень 2020 16:28

Калі збываюцца мары...

З нагоды Дня пажарнай службы, які адзначаўся 25 ліпеня, падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта была аб’яўлена актывістцы Валожынскага аддзялення Беларускага маладзёжнага грамадскага аб’яднання выратавальнікаў-пажарных Кацярыне БАЦЯН. Сёлетняя выпускніца другой гарадской школы прымала актыўны ўдзел у прапагандысцкіх акцыях і мерапрыемствах па папярэджанні і ліквідацыі пажараў на тэрыторыі раёна.

У рады юных выратавальнікаў Кацярына патрапіла выпадкова: настаўніца фізікі прапанавала ёй прыняць удзел у гульні клуба вясёлых і знаходлівых, якую праводзіў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Запрашэнне яна прыняла без ахвоты, аднак мудры педагог параіла: «А ты паспрабуй!» І хто б тады мог падумаць, што гэтыя словы для маладой асобы будуць лёсавызначальнымі?!

На працягу трох гадоў К. Бацян стала адной з самых актыўных членаў аб’яднання. Прымала ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах: акцыях, турыстычных злётах, спаборніцтвах па пажарным спорце і інш. «Мне вельмі падабаецца дапамагаць людзям, – расказвае дзяўчына. – І зараз, калі я іду па горадзе, а малодшыя школьнікі пры сустрэчы ўслед кажуць: «Во, я яе ведаю!..», на сэрцы робіцца так прыемна ад таго, што ты камусьці можаш быць карысным».

Дэвіз арганізацыі: «Адзін за ўсіх, усе за аднаго!» Яе члены атрымліваюць патрэбныя для кожнага чалавека веды і навыкі па бяспецы жыццядзейнасці, вучацца сябраваць, дапамагаць і падтрымліваць. А яшчэ, па словах Кацярыны, развіваць такія рысы характару, як сумленнасць і прыстойнасць. І хоць у сучасным свеце гэтыя якасці не вельмі папулярныя, аднак быць такім – справа гонару для маладых выратавальнікаў-пажарных. Старшакласніцы настолькі спадабалася грамадская дзейнасць, што вырашыла звязаць з ёй будучы прафесійны шлях і паступіць у спецыялізаваную вышэйшую навучальную ўстанову. Хоць шанцаў стаць студэнткай менавіта сёлета было крайне мала. Аднак…

Узнагарода ад раённай улады аказалася для дзяўчыны прыемнай нечаканасцю. «Я надзвычай рада і ўдзячна ўсім!» – усхвалявана прызналася яна. Яшчэ большыя эмоцыі адчула выпускніца, калі ўсё-такі была залічана на першы курс факультэта папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый універсітэта грамадзянскай абароны (былы камандна-інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь), з чым мы яе шчыра віншуем!

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Аўторак, 08 Верасень 2020 16:28

Малодшы з працавітай дынастыі

Відавочна, прафесію Яўгеній Анатольевіч БІБІК з Сівіцы выбіраў пад магутным уздзеяннем аўтарытэту бацькі Анатолія Антонавіча і дзядулі Антона Браніслававіча. Старэйшыя Бібікі працавалі ў роднай гаспадарцы механізатарамі. Таму юны Жэня пра трактар ведаў кожную дробязь, па гуку мог адрозніць любую марку. Магчыма бацькам і хацелася, каб сын, як кажуць, пайшоў далей, але той бачыў сябе толькі за рулём складанага агрэгата.

У КУП «Сівіца» Яўгенія лічаць універсальным работнікам. Ён аднолькава якасна выконвае любыя віды работ. Ці то на «МТЗ 30-22» займаецца сяўбой, ці на новым камбайне «КЗС 12-16» шчыруе на жніве. Дарэчы, у бягучым годзе падчас уборкі заняў першае месца па гаспадарцы, нажаўшы звыш тысячы тон збожжа. За высокія паказчыкі ўзнагароджаны пісьмом з падзякай і каштоўным падарункам.

Паспяховы малады чалавек і ў асабістым жыцці. Прыгажуня-жонка Кацярына працуе ў гаспадарцы бухгалтарам. У доме, які атрымалі як маладая сям’я, падрастаюць нашчадкі – сямігадовая Караліна і чатырохгадовы Максім. Дарэчы, маленькі сын ва ўсім старецца быць падобным на бацьку і таксама цікавіцца тэхнікай. Сярод цацак – у асноўным трактары. А з кабіны яго часам можна выцягнуць толькі с плачам. Таму высокія шанцы на тое, што дынастыя механізатарў Бібікаў працягнецца.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Будуюць іх у Бараўлянах, Стоўбцах, Крупках. Актыўна задзейнічаюць і яшчэ адзін мясцовы від паліва - торф, паведамляе Беларусь 1.

У Беларусі засталося ўбраць 3,5 працэнта плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» (далее - Воложинский РЦГиЭ) информирует о том, что опубликовано Постановление заместителя Министра здравоохранения – Главного государственного санитарного врача Республики Беларусь «Об утверждении требований контрольного списка вопросов (чек-листа)» от 28.08.2020 № 20. Настоящее постановление вступило в силу с 01 сентября 2020 года.

Приложение – чек-лист, Постановление от 28.08.2020 года № 20.

Врач-гигиенист

Воложинского РЦГиЭ  Н.М. Булова

Панядзелак, 07 Верасень 2020 14:17

Мониторинг ООО «Кастом»

Работниками инспекции надзора и профилактики Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям согласно Плана мониторингов субъектов хозяйствования проведен мониторинг
магазина ООО «Кастом» по адресу: г. Воложин, ул. Советская, 25.
В ходе мониторинга было выявлено 7 нарушений требований пожарной безопасности.

По результатам мониторинга работниками Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям директору
магазина ООО «Кастом» Горбачевскому Денису Иосифовичу направлены рекомендации с установленным сроком устранения нарушений.

Напоминаем Вам, что нарушение законодательства о пожарной безопасности, в том числе обязательных для соблюдения требований технических нормативных правовых актов системы противопожарного нормирования и стандартизации влечет ответственность в соответствии со ст. 23.56 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях.

В соответствии со статьей 14 Закона Республики Беларусь от 15 июня 1993 г. «О пожарной безопасности», пожарная безопасность обеспечивается приведением объектов и населенных пунктов в такое состояние, при котором исключается возможность возникновения пожара либо обеспечивается защита от пожара жизни и здоровья людей и материальных ценностей. Обеспечение соблюдения законодательства о пожарной безопасности и международных актов является обязанностью руководителей, других должностных лиц государственных органов, государственных организаций, подчиненных Совету Министров Республики Беларусь, местных Советов депутатов, исполнительных и распорядительных органов, иных организаций.

Панядзелак, 07 Верасень 2020 14:17

Мониторинг магазина «Строймаркет»

Работниками инспекции надзора и профилактики Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям согласно Плана мониторингов субъектов хозяйствования проведен мониторинг
магазина ООО «Строймаркет» по адресу: г. Воложин, ул. Советская, 85.
В ходе мониторинга было выявлено 7 нарушений требований пожарной безопасности.

По результатам мониторинга работниками Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям директору
магазина ООО «Строймаркет» Иодо Михаилу Сергеевичу направлены рекомендации с установленным сроком устранения нарушений.

Напоминаем Вам, что нарушение законодательства о пожарной безопасности, в том числе обязательных для соблюдения требований технических нормативных правовых актов системы противопожарного нормирования и стандартизации влечет ответственность в соответствии со ст. 23.56 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях.

В соответствии со статьей 14 Закона Республики Беларусь от 15 июня 1993 г. «О пожарной безопасности», пожарная безопасность обеспечивается приведением объектов и населенных пунктов в такое состояние, при котором исключается возможность возникновения пожара либо обеспечивается защита от пожара жизни и здоровья людей и материальных ценностей. Обеспечение соблюдения законодательства о пожарной безопасности и международных актов является обязанностью руководителей, других должностных лиц государственных органов, государственных организаций, подчиненных Совету Министров Республики Беларусь, местных Советов депутатов, исполнительных и распорядительных органов, иных организаций.

У Мінскай вобласці збіраюць брусніцы. З-за цёплага і вільготнага надвор'я ягады ў гэтым годзе дастаткова наліліся, паведамляе "Беларусь 1".

Старонка 1047 з 1386

Задайте вопрос