222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Акрамя прафесійнага свята, нашы камунальнікі адзначаюць яшчэ і 80-гадовы юбілей свайго прадпрыемства. У далёкім 1940 годзе, калі быў створаны Валожынскі раён, пры райвыканкаме арганізавалі і аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Служаць камфорту і прыгажосці
РУП «Валожынскі жылкамунгас» – адно з вядучых прадпрыемстваў Валожыншчыны. Калектыў, якім вось ужо чацвёрты год кіруе дырэктар Міхаіл Унучак, умее не толькі зладжана працаваць, але і вольны час праводзіць з карысцю для здароўя душы і цела. Не раз камунальнікі станавіліся пераможцамі і прызёрамі спартыўных спаборніцтваў і конкурсаў мастацкай самадзейнасці раённага і абласнога ўзроўняў. Добрыя традыцыі закладзены такімі ветэранамі працы, як Аляксандр Бяляўскі, Марына Рута, Стафанія і Барыс Ліберкасы, Міхаіл Алешка і інш. Сярод сучасных спецыялістаў варта адзначыць энергетыка Алену Саевіч – адзіную ў вобласці жанчыну-энергетыка ў сферы ЖКГ. Бездакорна спраўляюцца са сваімі службовымі абавязкамі начальнік участка саначысткі Людміла Жаўток, экскаватаршчык Віктар Сівы, майстар участка добраўпарадкавання Таццяна Кузянкова, вадзіцель пагрузчыка Уладзімір Ліннік, загадчык склада Таццяна Вяршыцкая.
Аднак у дэфіцыце застаюцца кадры інжынерна-тэхнічных прафесій, некваліфікаваных работнікаў. Некаторыя вузкія спецыяльнасці паступова мадэрнізуюцца. Пастаўлена задача, каб адзін чалавек мог абслугоўваць даручаны ўчастак, як тынкоўшчык ці маляр, сантэхнік ці муляр.
Нямала праблем дастаўляе зношанасць жыллёвага фонду. Некаторыя шматпавярхоўкі ўзводзіліся больш за трыццаць гадоў назад. Яны і эстэтычна не вельмі выглядаюць, і іх тэхнічныя характарыстыкі сігналізуюць пра неабходнасць абнаўлення. Сёлета запланавана капітальнае абнаўленне некаторых старых будынкаў.
Рэнтабельнасць, прыбытковасць, эканамічнасць – тры «кіты», якія забяспечваюць поспех у камунальнай сферы. Як расказала начальнік планава-эканамічнага аддзела РУП «Валожынскі жылкамунгас» Людміла Клімовіч, яны навучыліся нядрэнна зберагаць энергарэсурсы. Кацельні зараз перааснашчаны эфектыўнымі камбінаванымі катламі. Яны выкарыстоўваюць газ, дровы, пялеты, шчапу.
9 сакавіка споўніўся роўна 31 год з таго дня, як Людміла Віктараўна Войтава прыйшла працаваць у Валожынскі жылкамунгас. Зараз яна займае пасаду інжынера ЖЭУ.
Нялёгкі гэта ўчастак! Могуць і ў выхадны выклікаць на службу, і ў водпуску не дадуць адпачыць. Але і крыўдзіцца на такое нельга – фарсмажорныя абставіны прыходзяць без папярэджання. Шукаць шляхі выпраўлення самых праблемных пытанняў даводзіцца менавіта Людміле Віктараўне. За прафесіяналізм, сумленнае стаўленне да даручанай справы яна сёлета будзе ўзнагароджана нагрудным знакам «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Летась такую адзнаку атрымаў сантэхнік Аляксандр Кулак.
Больш за 55 тысяч кветак штогод высаджвае брыгада ўчастка добраўпарадкавання. Брыгада, безумоўна, гучыць сур’ёзна, хаця на самай справе складаецца яна ўсяго з трох жанчын. Адна з іх, Таццяна Сяргееўна Качалка (на фота – злева), мае амаль адпаведную спецыяльнасць – вучылася вырошчваць агародніну. А зараз з’яўляецца «правай рукой» брыгадзіра Таццяны Кузянковай.
Кветкі хоць і лічацца ўпрыгажэннем часовым, ды догляду патрабуюць круглы год. Людзі яшчэ навагоднія ёлкі ў кватэрах трымаюць, а кветкаводы ўжо дбаюць пра падрыхтоўку глебы ў цяпліцы, сяўбу насення. Як парасткі ўбяруцца ў сілу, іх трэба пікіраваць, падкармліваць, рыхтаваць для высадкі ў адкрыты грунт. Потым – паліваць, палоць… Не памыліўся класік, калі гаварыў, што прыгажосць патрабуе ахвяр!
Працягваем рубрыку «Акно ў прыроду» на 2020 год. Штомесячна будзем друкаваць матэрыялы аб назіранні прыродных з’яў, згодна з народнымі прыкметамі, па якіх можна прадказаць надвор’е: якой будзе наступная пара года, якім будзе ўраджай пладоў і ягад, грыбоў. Пазнаёмімся з ягадным і грыбным календарамі. Раскажам цікавыя звесткі пра тую ці іншую расліну, па якой можна прадказаць стан надвор’я на бліжэйшыя дні. Карыснымі будуць парады садаводу і агародніку.
Сакавік
Сакавік – першы месяц вясны. Хоць і моцны яшчэ бывае мароз раніцай, але днём добра прыгравае сонца, і струменіць вада. На блакітным небе з’яўляюцца першыя кучавыя воблакі. Разам з тым надвор’е ў сакавіку найбольш зменлівае. У народзе кажуць: «Сёння грэе ды цячэ, а заўтра снег падае ды мяце».
Дні прыкметна падаўжаюцца, а ночы скарачаюцца. Першай прыкметай абуджэння прыроды ў сакавіку з’яўляецца пачатак руху соку ў ствалах клёнаў, затым – у бяроз і іншых ліставых дрэў, паяўленне серабрыстых коцікаў на вярбе.
Дарэчы, сакавік – першы месяц на нашай тэрыторыі, калі сонца не толькі добра свеціць, але і грэе, а галоўнае – лечыць, таму што ўльтрафіялетавыя прамяні патрэбны кожнаму жывому арганізму: яны садзейнічаюць утварэнню пігменту, які засцерагае скуру ад неспрыяльнага ўздзеяння знешняга асяроддзя, узмацняе імунна-ахоўныя ўласцівасці арганізма, паляпшае працэс тэрмарэгуляцыі. Ультрафіялетавыя прамяні называюць іншы раз «прамянёвымі вітамінамі», таму што дзякуючы ім у арганізме чалавека ўтвараецца вітамін Д, а таксама паляпшаецца абмен кальцыю і фосфару.
У гэты час адтае зямля, ажываюць палі. Фронт сельгасработ (падкормка азімых, ранняе ворыва) паступова перамяшчаецца з поўдня на поўнач і на паўночны ўсход. У поўным узбраенні павінны сустрэць дружнае абуджэнне прыроды ад зімовага сну садаводы, агароднікі, пчаляры-аматары. Іх задача – нічога не ўпусціць у сваёй паўсядзённай рабоце.
Карысныя парады садаводу
Паклапаціцеся, каб з нізкіх месцаў была спушчана вада, якая ўтварылася з талага снегу або зімовага дажджу, асабліва на пасадках клубніц.
Да набухання пупышак неабходна закончыць абрэзку дрэў. Абразаць сукі варта толькі пілой ці нажом, а не секатарам, таму што апошні дае мятыя раны, якія доўга не загойваюцца. Секатарам можна ўкарочваць галіны. Мэта абрэзкі – не дапусціць загушчэння кроны: перш за ўсё выразаюць сухія і абмерзлыя галінкі, затым тыя, якія моцна схіліліся ўзніз або перапляліся. Ні ў якім разе не пакідайце пянькоў. Раны добра зачышчайце, абмазвайце садовым варам або глінай. Маладыя дрэвы падразайце толькі ў крайнім выпадку, калі ёсць надломы ці пашкоджанні. Адхіліць сукі ў патрэбным напрамку можна і падпоркамі. Падмерзлыя ўчасткі кары асцярожна выражце нажом і замажце садовым варам.
Пры падрэзцы дрэў у сакавіку можна нарыхтаваць чаранкі. Зразаць на чаранкі трэба аднагадовыя, самыя здаровыя галінкі, што растуць не ў цяні кроны, а на сонечных месцах: пупышкі на такіх галінках добра развітыя, размешчаны адна за другой. Захоўваюць чаранкі ў вільготным рачным пяску, у халодным падвале або ў поліэтыленавым пакеце ў халадзільніку. Галоўнае, каб яны не засохлі і не распусцілі пупышак.
Агародніку
Сакавік, хаця і вясенні месяц, але агароднікі большасць работ яшчэ выконваюць у закрытым грунце. Рыхтуюць парнікі. Спачатку ў іх праводзяць дэзынфекцыю 10-працэнтным растворам каўстычнай соды ці слабым растворам хлорнай вапны. На дно парніка кладуць апілкі ці гной, наверх засыпаюць торфам ці зямлёй. Пасля можна высяваць расаду капусты альбо выстаўляць скрынкі з пасевамі расады.
Калі вясна цёплая, то ў апошнія дні сакавіка магчыма пасеяць у парніках радыску, салату, кроп, цыбулю на зяленіва.
У канцы сакавіка можна закласці на яравізацыю клубні ранніх сартоў бульбы, каб затым высадзіць іх на паўднёвых схілах, якія добра праграваюцца сонцам.
Народныя прыкметы на заўтра
Прыляцелі гракі і дружна ўзяліся рамантаваць гнёзды – праз дзень-два чакайце цёплае надвор’е. Калі ж гракі прыляцяць рана, але за справу не бяруцца, а толькі лятаюць над гнёздамі, садзяцца на іх і зноў узлятаюць – холад яшчэ працягнецца некалькі дзён.
Рыба-галец ляжыць на дне акварыума – будзе сонечнае надвор’е, мітусіцца ўверх-уніз, управа-ўлева – да мокрага снегу ці дажджу. За суткі і больш да завірухі, змены ціску паветра ўюн у акварыуме матляецца знізу ўверх – муціць ваду.
Варона хавае дзюбу пад крыло, а гусь падціскае лапку – заўтра будзе мароз.
На больш працяглы час
На праталінах, абрывах, схілах зацвіў падбел – да цяпла. Гэты ж прагноз характэрны і для красавіка.
На лёдзе ракі, возера з’явілася вада – хутка наступіць цяпло.
Калі воблакі ўзняліся высока над зямлёй і плывуць хутка – будзе добрае надвор’е.
Доўгія ледзяшы вісяць на стрэхах – будзе доўгая зіма і позняя вясна.
Калі на дзень веснавога раўнадзенства (22 сакавіка) надвор’е прыгожае, роўнае, цёплае – астатнія дні вясны і ўсё лета будуць такімі ж. А калі
гэты дзень віхурны, дажджлівы, перападзісты – да такой жа вясны і лета.
Згодна з датамі народнага календара
4/19. Казімір (Казімер). «Прыйшло Казімера – зіма ўмера», «Які Казімер, такім будзе на ўраджай памер».
9/24. Янка. Абертас (Паўраценне). Дзень знаходжання («обретения») галавы Іаана Хрысціцеля. Прыкметы гэтага дня звязаны з паводзінамі птушак. Своечасовы прылёт абяцаў добры ўраджай хлеба; сініца запела – да цяпла; калі птушкі ўюць гнёзды з сонечнага боку дрэў, дамоў – да халоднага лета, і наадварот; калі дзяркач закрычыць раней за перапёлку, то коні ўсё лета будуць худыя, а калі перапёлка закрычыць раней за дзеркача – сытыя; калі дзяцел у гэты дзень затрымліваецца ў садзе, вясна будзе позняй.
14/1. Аўдакей (Аўдоння, Аўдоцця, Яўдокі). «Якая Аўдоцця, такое і лета». «Аўдоцця прыгожая, і вясна прыгожая», «Калі на Аўдоццю яснае надвор’е, то прадугадваецца добры ўраджай жыта, пшаніцы, травы». «Дзень Аўдоцці сонечны – на агуркі і грузды».
17/4. Герасім Гракоўнік. Дзень прылёту гракоў. «Герасім гракоў прыгнаў». Існуе прыкмета: гракі сядзяць ужо ў гнёздах – на дружную вясну, калі лётаюць бязмэтна або зусім іх не бачна ў аселіцы – вясна будзе павольная, часцей – позняя.
19/6. Язэп. Феафан. У народзе прыкмячалі: калі дзень пачынаецца з туману, то варта чакаць добрага ўраджаю льну і канапель. Калі ў гэты дзень цёпла – будзе добры ўраджай на арэхі.
30/17. Аляксей цёплы (веснавы). Калі ў гэты дзень цёпла, то і вясна будзе цёплай.
Вядомае і невядомае пра вольху
У Беларусі вольху называюць алешына, альшына, альховіна, вольха. На Валожыншчыне больш прынятая і распаўсюджаная назва вольха.
У нашай краіне ёсць два віды вольхі: вольха чорная, ці ліпкая, і вольха шэрая, ці белая. Часцей сустракаецца вольха чорная. Дрэва адносіцца да сямейства бярозавых. Назву яна атрымала за цёмна-шэры колер кары, якая з узростам становіцца цёмна-бурай, чорнай. Ліпкай яе называюць за маладыя пупышкі і лісточкі, якія клеяцца, калі ўзяць іх у пальцы рук і трошкі сціснуць.
Вольха даволі прывабнае дрэва з прамым ствалом і прыгожай кронай. Ранняй вясной, калі ў лесе яшчэ ляжыць снег і большая частка раслін толькі прачынаецца ад зімовага пакою, пачынае цвісці, распускаючы на ветры пышныя завушнічкі. Заварожвае яна і зімой на фоне белага снегу сваімі цёмна-рудымі шышачкамі.
Гэта дрэва ў вялікай колькасці расце ў поймах рэк, у нізінах, на купінах забалочаных месцаў, утвараючы густыя, а часам і цяжка непралазныя зараснікі. На Валожыншчыне іх можна сустрэць па рацэ Заходняя Бярэзіна, каля вёскі Крыніца і паміж вёскамі Кражына-Калдыкі.
За трываласць драўніны вольхі ў вадзе яе выкарыстоўвалі ў свой час пры будаўніцтве зрубаў студняў, паляў для мастоў, млынкоў. Гісторыя сведчыць, што вольха ў вадзе можа захоўвацца некалькі тысяч гадоў, набываючы моц нараўне з дубам. Таксама яе драўніна цікавая тым, што мае ўласцівасці мяняць колер. У зрэзанага дрэва яна белая, а затым пачынае чырванець, калі падсохне – набывае чырванавата-ружаваты колер.
Чым яшчэ адметная вольха? Яе лісце ападае амаль што апошнім з дрэў глыбокай восенню і зялёным. Яна ўзбагачае глебу азотам: на карэннях вольхі пасяляюцца клубневыя бактэрыі, якія маюць уласцівасць паглынаць азот з паветра і затрымліваць яго ў глебе. Вось чаму крапіва любіць расці побач з вольхай.
Нягледзячы на тое, што драўніна вольхі мяккая і не моцная, яе выкарыстоўвалі пасля пэўнай падрыхтоўкі і апрацоўкі ў сялянскай гаспадарцы: з драўніны рабілі лодкі, начоўкі, засекі для захоўвання зерня, скрынкі для мукі, круп, насення. Паважалі лёгкую чырвона-ружовую з шаўковым бляскам драўніну вольхі і такарныя майстры: яна лёгка апрацоўваецца, а адпаліраваныя вырабы выглядаюць вельмі прыгожа.
У асноўным вольху выкарыстоўвалі ў якасці дроў для ацяплення хат ці атрымлівалі патрэбны якасны вугаль. Альховыя дровы не ўступаюць бярозавым. Калісьці іх нават называлі «царскімі». Чаму? Для ацяплення царскіх пакояў нарыхтоўваліся і пастаўляліся дровы толькі з вольхі – у адрознне ад бярозы кара вольхі не ўтрымлівае дзёгцю, таму была меншая рызыка ўзнікнення чаднага атручвання.
У сённяшні час, дзякуючы аднароднасці будовы, прамасленасці, эластычнасці, драўніна вольхі выкарыстоўваецца пашырана для вытворчасці фанеры. Таксама яна – добры матэрыял для вырабу тары, багетаў, такарных вырабаў, для вытворчасці драўнянастружкавых і драўнянавалакністых пліт.
Кара, лісты, пупышкі, асабліва шышачкі карысныя і знаходзяць сваё прымяненне. З кары можна атрымліваць фарбу – чорную, светла-карычневую, жоўтую. Кара выкарыстоўваецца для дублення скуры. З кары і шышак робяць адвары і настойкі, якія валодаюць вяжучымі і супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі і паспяхова выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне: паласканне горла, лячэнне страўніка. Свежымі лістамі, асабліва ліпкімі маладымі, лечаць нарывы і гнойныя раны. Асабліва карысныя лісты пры прастудных захворваннях, рэўматоідным поліартрыце, падагры. З лістоў чорнай вольхі робяць сухую ванну – такая працэдура дае эфект моцнага потавыдзялення.
З вольхай звязаны некаторыя прыкметы. «Калі вольха распусціць свой ліст раней за бярозу, чакай мокрага лета», «Зацвіла вольха – сей грэчку».
Вось такое гэта звычайнае і незвычайнае дрэва. Палюбіце вольху і беражыце – і яна заўсёды адкажа вам сваёй дапамогай і ўдзячнасцю.
Падрыхтаваў
Фёдар Каваленка,
жыхар аграгарадка Ракаў
Прахожыя, што апынуліся ў сярэдзіне таго суботняга дня каля сярэдняй школы № 1 г. Валожына, у здзіўленні гадалі, куды гэта ў пачатку сакавіка з прыгожымі прычоскамі спяшаюцца дзяўчаты, чаму ў руках яны нясуць шыкоўныя сукенкі. Да выпускнога балю ж яшчэ далёка!
Усё аказалася вельмі проста: тут праходзіла цудоўнае мерапрыемства «Я запрашаю Вас на вальс». У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 8-11 класаў гэтай установы адукацыі. Падтрымаць дзяцей на свята завіталі іх
бацькі і родныя, аднакласнікі і сябры.
14 танцавальных пар спаборнічалі ў конкурсе і прадэманстравалі прысутным свае ўменні. Для таго, каб дастойна паказаць сябе, юнакі і дзяўчаты больш як паўтара месяца трэніраваліся: на перапынках паміж урокамі, а таксама па суботах бегалі ў спартыўную залу і кабінет музыкі. Арганізаваў такое неардынарнае мерапрыемства кіраўнік фізічнага выхавання Мікалай Мікалаевіч Рабцаў, класныя кіраўнікі дапамаглі яму вызначыцца з танцавальнымі парамі.
Перад пачаткам конкурсу адбылося паказальнае выступленне вучняў 2 «А» класа. Вальс з дзецьмі развучыла іх настаўніца Святлана Эдвардаўна Родзевіч. Хлопчыкі і дзяўчынкі з натхненнем кружыліся пад цудоўную музыку.
Затым слова ўзяў галоўны суддзя спаборніцтваў, якім стаў Мікалай Мікалаевіч. Ён коратка расказаў пра гісторыю нараджэння вальса і пазнаёміў з правіламі правядзення танцавальнага конкурсу.
І вось пад апладысменты гледачоў у сярэдзіну залы выйшлі непасрэдныя ўдзельнікі свята. Бацькі не зводзілі вачэй са сваіх крывінак. У прыгожых нарадах, пра якія яны паклапаціліся загадзя, дочкі і сыны выглядалі сапраўднымі лэдзі і джэнтэльменамі.
Вучаніца 9 «А» класа – вядучая мерапрыемства пазнаёміла канкурсантаў і гледачоў з прадстаўнічай судзейскай камісіяй і журы, якое ўзначаліла старшыня Мінскай абласной арганізацыі «Ветэраны фізічнай культуры і спорту» Алена Васільеўна Белавусава. Сумесна яны прынялі рашэнне, акрамя 1-га, 2-га і 3-га месцаў, вызначыць таксама пераможцаў у намінацыях «Прыз глядацкіх сімпатый» і «Міс-2020».
Танцавальныя пары выканалі хуткі і павольны вальсы савецкіх кампазітараў. Яны прадэманстравалі не толькі прафесіянальныя рухі, але і як правільна запрасіць дзяўчыну на танец і закончыць яго. Усе рабяты выдатна паказалі сябе. Журы было вельмі ўважлівым, ацэньвала выступленні па 10-бальнай шкале. Дзве пары нават вызвалі на ператанцоўку. У выніку былі вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу. 1-е месца дасталося адразу дзвюм парам. Гэта Міхаіл Зенька з 10 «А» класа з Марыяй Марчук з 11 класа і Антон Клімовіч з Ганнай Сухадолец з 9 «А» класа. Журы не змагло выбраць сярод іх лепшых, негледзячы нават на ператанцоўку. 2-е месца занялі Павел Кудрыцкі і Яна Аплятаева з 8 «А» класа, 3-е – Уладзіслаў Радашкавец і Карына Каленчанка з 9 «Б» класа. Усе пераможцы атрымалі граматы, медалі і прыемныя падарункі, якія прадаставіла і ўручыла Алена Васільеўна Белавусава.
Галоўная судзейская калегія сумесна з журы вызначыла таксама «Міс-2020». Ёй стала вучаніца 9 «Б» класа Вікторыя Сіняўская. Прыз жа глядацкіх сімпатый заваявалі Мікіта Белановіч і Валерыя Акушэвіч з 10 «А» класа.
На заканчэнні мерапрыемства дырэктар школы Ірына Вацлаваўна Чаховіч падзякавала ўсім канкурсантам, журы, арганізатарам за цудоўнае мерапрыемства, за тыя прыемныя пачуцці і ўражанні, што даставілі юныя танцоры.
Аднак у цэлым сістэму распарадку руху маршрутнага транспарту варта перапрацаваць і аптымізаваць на карысць жыхароў», – адзначыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Алег Семянчук падчас прыёму грамадзян, праведзенага 17 сакавіка ў Пяршайскім і Дорскім сельвыканкамах. У сустрэчах з выбаршчыкамі ўдзельнічаў таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік.
Значная колькасць адрасаваных парламентарыю пытанняў тычылася руху рэйсавых маршрутчыкаў – як дзяржаўнага перавозчыка (філіял «Аўтамабільны парк № 14» ААТ «Мінаблаўтатранс», – заўвага аўтара), так і прыватных.
Першы наведвальнік, жыхар сталіцы, паскардзіўся на тое, што ў вячэрні час з Пяршаяў цяжка дабірацца да Мінска. Ён папрасіў дэпутата верхняй палаты Парламента пасадзейнічаць наладжанню належнага інфармацыйнага суправаджэння раскладу руху прыватнага грамадскага транспарту ў кропках прыпынку цэнтра Беларусі, а таксама настойваў на прапанове перанесці прыпынак у Пяршаях са звыклага месца на мясцовую плошчу, да адміністрацыйнага будынка КСУП «Пяршаі-2014».
Алег Аляксеевіч першым чынам патэлефанаваў у адміністрацыю ААТ «Мінаблаўтатранс». Як праінфармавалі парламентарыя, на шкле прыпыначных павільёнаў інфармацыя аб раскладзе руху маршрутных таксі ў бок Валожына змешчана. Дэпутат узяў на сябе абавязак асабіста пераканацца ў гэтым. А вось другое пытанне задаволена не будзе. Перанос прыпыначнага пункта не ўзгодніць у першую чаргу Дзяржаўтаінспекцыя: паблізу размяшчаецца школа, і такі крок створыць дадатковую праблему захаванню бяспекі навучэнцаў. Ды і ад цяперашняга месца прыпынку прапануемае знаходзіцца на адлегласці каля 300 метраў. «Прадпісаны сацыяльны стандарт тут дакладна выкананы. Абсталёўваць жа дадатковы прыпыначны пункт азначае займацца марнатраўствам дзяржаўных сродкаў», – адзначыў запрошаны на прыём дырэктар філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 167» Уладзімір Саевіч.
Са свайго боку Алег Семянчук абавязаўся аказаць дапамогу ў арганізацыі дадатковых вячэрніх рэйсаў пры ўзнікненні такой неабходнасці з боку жыхароў аграгарадка. Але пры ўмове, што транспарт ці то ў бок Мінска, ці то ў Валожын не паедзе напаўпусты.
Жахары вёскі Канюшаўшчына прыйшлі да дэпутата Палаты прадстаўнікоў з калектыўнай заявай. Іх не задавольвае стан мясцовых дарог. І сапраўды, яны прызнаны аварыйнымі. Праўда, у бягучым годзе на капітальны рамонт сродкі не выдзелены. Будзе праведзены рамонт бягучы, ямачны – гэтыя работы правядуць спецыялісты «ДРБУ № 167» у бліжэйшы час.
Да дэпутата з названай вышэй вёскі паступілі таксама пытанні наконт вулічнага асвятлення (праблема была ўрэгулявана на месцы), узбагачэння асартыментнага пераліку тавараў, якія прывозіць на рэалізацыю мясцовым жыхарам аўталаўка Стаўбцоўскага райспажыўтаварыства. Вяскоўцы дадаткова папрасілі па магчымасці абсталяваць які-небудзь навес, каб аўтамагазін было зручна чакаць пры непагодзе. Народны абраннік і Пяршайскі сельвыканкам узялі гэты запыт на асабісты кантроль. Пад пільнай увагай улады таксама наладжанне маршрутных зносін паміж Канюшаўшчынай і Валожынам.
У Дорскім сельвыканкаме магчымасцю трапіць на прыём да дэпутата скарысталіся два чалавекі.
У мясцовай жыхаркі склаліся непаразуменні з кіраўніцтвам КСУП «Валожынскае» наконт прыватызацыі жылля: яна адпрацавала 15 гадоў у гэтай мясцовасці, а цяпер перайшла на работу ў суседнюю вёску, размешчаную на тэрыторыі іншай гаспадаркі. Алег Аляксеевіч параіў жанчыне дачакацца афіцыйнага пісьмовага адказу, каб потым разам высветліць усе юрыдычныя нюансы і прыйсці да жаданага выніку.
Другі мужчына апеляваў да заканатворцы з прапановамі па ўтрыманні дарожнага падатку з аўтамабілістаў. Яго меркаванні сярод іншых будуць улічаны пры прыняцці новай рэдакцыі закону.
Государственный санитарный надзор за промышленными предприятиями района в 2020 году проводится в рамках выполнения п. 6 Решения Миноблисполкома от 22.06.2017 № 540 «О ходе реализации государственной программы «Здоровье народа и демографическая безопасность Республики Беларусь» на 2016-2020 годы.
За истекший период года, в результате целенаправленной работы, субъектами хозяйствования проведен ряд мероприятий по обеспечению здоровых и безопасных условий труда среди работающих на промышленных предприятиях района, улучшено состояние материально-технической базы предприятий.
Несмотря на проводимую работу, часть вопросов остается не решенными до настоящего времени, а именно:
- на ряде промышленных предприятий санитарно-техническое состояние производственных зданий, цехов, вспомогательных помещений не соответствует законодательству: ООО «ЕвроДревФорм» - необходим ремонт цеха. Филиал № 1 ОАО «Завод «Белпласт» - необходим ремонт производственных и бытовых помещений. ОАО «Воложинский льнокомбинат» - производственные цеха нуждаются в ремонте, протекает крыша над бытовыми помещениями, в токарной, на участке по производству брикетов окна нуждаются в замене, производственные и бытовые помещения нуждаются в ремонте. ГУП «Воложинское ПМС» - необходим ремонт цехов и помещений ремонтной мастерской. Из-за недостаточного финансирования вышеуказанные нарушения не устраняются на протяжении последних нескольких лет.
- проблемным вопросом остается обеспечение рабочих мест системами вентиляции и их санитарно-техническое состояние, а так же подтверждение лабораторным контролем эффективности работы систем вентиляции. ОАО «Воложинский льнокомбинат» - не проведен монтаж двух циклонов, в связи с чем, не производится очистка воздуха удаляемого от линий по производству длинного и короткого волокна от пыли перед выбросом в атмосферу, не установлен воздуховод в системе механической вытяжной вентиляции на линии по производству короткого волокна. Необходим ремонт пневмотрассы. В СООО «С-Тэнк», Филиале № 1 ОАО «Завод «Белпласт», ОАО «Воложинский льнокомбинат» - не проводилась проверка эффективность работы вентсистем. Не отремонтирована система механической вентиляции в цеху СООО «СМЕП»;
- установлены нарушения в санитарно-бытовом обеспечении работников. ГУП «Воложинское ПМС» и ОАО «Воложинский льнокомбинат» - необходим ремонт бытовых помещений. СООО «С-Тэнк» - необходим текущий ремонт бытовых помещений. Не завершен ремонт душа в ООО «СолверГрупп». Отсутствует холодильник в комнате приема пищи ИУП «ЗИП24». ИЧПТУП «Торговый дом ЭМИ» - в бытовых помещениях местами необходимо восстановить плиточное покрытие пола и стен. Отсутствовала печь СВЧ в бытовом помещении ООО «Комбомикст»;
- не организовано проведение производственного лабораторного контроля за факторами производственной среды: ООО «ЕвроДревФорм», ЧТПУП «Функе-Бел», Филиал № 1 ОАО «Завод «Белпласт», ОАО «Воложинский льнокомбинат», ЛДД 613 Филиал ДЭУ № 61, ГУП «Воложинское ПМС», ООО «Альнилам», ООО «Завод строительных конструкций «Промпанельстрой»;
- на момент мониторинга не были обеспечены спецодеждой работающие в ООО «ЕвроДревФорм», ЧТПУП «Функе-Бел», ООО «Анрат», ООО «Комбомикст», ООО «ФорестГрин»;
- не укомплектованы универсальные аптечки: ООО «ЕвроДревФорм»; ООО «Завод строительных конструкций «Промпанельстрой», СООО «С-Тэнк», ГУП «Воложинское ПМС», ООО «Декор ПС», ООО «Альнилам», ООО «Комбомикст»;
- не были представлены сведения о прохождении работающими обязательного медицинского осмотра: ООО «ЕвроДревФорм», СООО «СМЕП», ООО «Завод строительных конструкций «Промпанельстрой», ООО «Бигтур-Авто», ООО «ФорестГрин»;
- почти на всех предприятиях выявлялись текущие нарушения в содержании собственной и прилегающей территории, своевременной очистке территорий, контейнерных площадок от отходов и мусора.
За выявленные нарушения в рамках осуществления госсаннадзора к административной ответственности привлечено одно должностное лицо. Направлено 35 рекомендации об устранении выявленных нарушений. Контроль выполнения мероприятий рекомендаций осуществляется согласно установленным срокам.
Мероприятия профилактического и предупредительного характера за соблюдением законодательства Республики Беларусь в области санитарно-эпидемиологического благополучия населения на субъектах хозяйствования продолжаются.
Врач-гигиенист Воложинского РЦГиЭ, Н.М. Булова
Вступил в силу технический регламент Евразийского экономического союза (ЕАЭС) «О требованиях к средствам обеспечения пожарной безопасности и пожаротушения», принятый в июне 2017 года Советом Евразийской экономической комиссии (ЕЭК).
Документ распространяется на специфические товары, которые обеспечивают пожарную безопасность, помогают предотвращать и тушить пожары, сохранять имущество, спасать людей из огня и т.д. Перечень продукции, на которую распространяются требования техрегламента, определён в приложении к нему. Это в частности, огнетушители, пожарные шкафы, оповещатели, пожарные напорные рукава, специальная защитная одежда пожарного, пожарное оборудование и многое другое.
Техрегламент устанавливает единые обязательные требования, а также основные понятия, правила идентификации средств обеспечения пожарной безопасности и пожаротушения и обращения их на едином союзном рынке, а кроме того, порядок оценки соответствия. В частности, эти средства подлежат оценке соответствия техническому регламенту в формах сертификации или декларирования соответствия в зависимости от степени предотвращаемого риска.
Соответствие средств обеспечения пожарной безопасности и пожаротушения техрегламенту обеспечивается выполнением его требований непосредственно или выполнением требований стандартов, включенных в перечни стандартов, утверждаемых ЕЭК для его реализации.
С даты вступления техрегламента ЕАЭС в силу выдача или принятие документов об оценке соответствия продукции обязательным требованиям, ранее установленным актами, входящими в право Союза, или законодательством государства-члена, не допускается.
Переходные положения, установленные Коллегией ЕЭК, позволяют изготовителям и пользователям средств обеспечения пожарной безопасности и пожаротушения до 1 июля 2021 года плавно перейти на работу по единым правилам. До этой даты будут действовать ранее выданные документы об оценке соответствия, допускаются изготовление и реализация продукции по прежним нормам.
|
№ п/п |
Населенный пункт |
№ п/п |
Адрес расположения общественных колодцев |
Дата отбора в 2019 г. |
Нитраты, н.б. 45 мг/дм³ |
|
1 |
д.Капустино |
1 |
д.Капустино, 29 (33) |
21.02.19 |
70,0 |
|
2 |
д.Капустино,37 |
21.02.19 |
24,0 |
||
|
3 |
д.Капустино, 76 |
21.02.19 |
частный |
||
|
2 |
д.Довбени |
4 |
д.Довбени, 3 (9) |
10.10.19 |
н/о |
|
5 |
д.Довбени,26 |
10.10.19 |
24,8 |
||
|
6 |
д.Довбени, 30 |
10.10.19 |
29,4 |
||
|
7 |
д.Довбени, 46 |
10.10.19 |
30,4 |
||
|
3 |
д.Минти |
8 |
д.Минти, 5 |
21.02.19 |
68,7 |
|
9 |
д.Минти, 15 |
21.02.19 |
18,7 |
||
|
10 |
д.Минти, 30 |
21.02.19 |
90,7 |
||
|
11 |
д.Минти, 38 |
21.02.19 |
32,4 |
||
|
12 |
д.Минти, 44 |
21.02.19 |
33,4 |
||
|
4 |
д.Подболоть |
13 |
д.Подболоть, 40 |
21.02.19 |
18,0 |
|
5 |
д.Улазовичи |
14 |
д.Улазовичи, 33 |
21.02.19 |
56,8 |
|
6 |
д.Солоная |
15 |
д.Солоная, 14 |
05.04.19 |
78,8 |
|
16 |
д.Солоная, 9 |
05.04.19 |
115,8 |
||
|
17 |
д.Солоная, 31 |
05.04.19 |
79,7 |
||
|
7 |
д.Ср.Село |
18 |
д.Ср.Село, 23 |
20.02.19 |
19,41 |
|
8 |
д.Слобода |
19 |
д.Слобода, 47 (58) |
20.02.19 |
63,25 |
|
20 |
д.Слобода, 57 |
20.02.19 |
частный |
||
|
9 |
д.Заречье |
21 |
д.Заречье, 12 |
20.02.19 |
50,58 |
|
10 |
д.Маньковщина |
22 |
д.Маньковщина, 14 |
20.03.19 |
7,7 |
|
23 |
д.Маньковщина, 17 |
20.03.19 |
4,5 |
||
|
24 |
д.Маньковщина, 21 |
20.03.19 |
4,8 |
||
|
11 |
д.Бакшты |
25 |
д.Бакшты, 10 |
07.02.19 |
13,08 |
|
26 |
д. Бакшты, 25 |
07.02.19 |
88,25 |
||
|
12 |
д.Есьмановцы |
27 |
д.Есьмановцы, 45 |
14.10.19 |
28,7 |
|
13 |
д.Соловьи |
28 |
д.Соловьи, 4 |
14.10.19 |
н/о |
|
14 |
д.Раков |
29 |
д.Раков, ул.Советская, 73 |
14.10.19 |
нет ведра |
|
30 |
д.Раков, ул.Советская, 51 |
27.02.19 |
102,9 |
||
|
31 |
д.Раков, ул.Советская, 26 |
14.10.19 |
нет ведра |
||
|
32 |
д.Раков, ул.Минская, 26 |
23.01.19 08.02.19 30.08.19 04.10.19 |
28,4 30,8 33,8 н/о |
||
|
33 |
д.Раков, ул.Минская, 36 |
09.02. |
7.97 |
||
|
34 |
д.Раков, ул.Минская, 39 |
07.02.19 |
74,7 |
||
|
35 |
д.Раков, ул.8 Марта, 17 |
07.02.19 |
30,2 |
||
|
36 |
д.Раков, ул.Озерная, 7 |
07.02.19 |
снято ведро, не использ. |
||
|
37 |
д.Раков, пл.Свободы, 13 |
07.02.19 |
частный, закрыт на замок |
||
|
38 |
д.Раков, ул.Пионерская, 13 |
27.02.19 |
104.0 |
||
|
15 |
д.Выгоничи |
39 |
д.Выгоничи, ул.Центральная, 6 |
13.02.19 |
25,3 |
|
16 |
д.Пережеры |
40 |
д.Пережеры, 45 (35) |
13.02.19 |
20,0 |
|
17 |
д.Турковщина |
41 |
д.Турковщина, 34 |
27.02.19 |
21,8 |
|
42 |
д.Турковщина, 46 |
27.02.19 |
17,6 |
||
|
18 |
д.Голобурды |
43 |
д.Голобурды, 11 |
19.03.19 |
17,7 |
|
44 |
д. Голобурды, 3 (5) |
19.03.19 |
16,5 |
||
|
19 |
д.Замостяны |
45 |
д.Замостяны, 3 |
19.02.19 |
65,9 |
|
22 |
д.Старинки |
46 |
д.Старинки, 10 |
19.02.19 |
11,8 |
|
23 |
д.Мазулевщина |
47 |
д.Мазулевщина, 18 |
19.02.19 |
38,08 |
|
24 |
д.Камень |
48 |
д.Камень, ул.Первомайская, 62 |
17.05.19 |
27,9 |
|
49 |
д.Камень, ул.Первомайская, 34 |
17.05.19 |
28,9 |
||
|
50 |
д.Камень, ул.Первомайская, 26 |
17.05.19 |
26,8 |
||
|
51 |
д.Камень, ул.Первомайская, 14 |
17.05.19 |
27,9 |
||
|
52 |
д.Камень,ул, Зеленая, 32 |
17.05.19 |
26,4 |
||
|
25 |
д.Дайнова |
53 |
д.Дайнова, 6 |
19.02.19 |
11,5 |
|
26 |
д.Погорелка |
54 |
д.Погорелка, 20 (№39 без ведра, ветхий, никто не пользуется) |
19.02.19 |
11,5 |
|
27 |
д.Кульшичи |
55 |
д.Кульшичи, 7 |
20.11.19 |
4,5 |
|
56 |
д.Кульшичи, 21 |
19.02.19 |
Нет колодца |
||
|
28 |
д.Гилики |
57 |
д.Гилики, 8 |
19.02.19 |
20,8 |
|
58 |
д.Гилики,9 |
19.02.19 |
69,4 |
||
|
59 |
д.Гилики, 17 |
20.11.19 |
94,8 |
||
|
29 |
д.Замостяны (Воложинский С/С) |
60 |
д.Замостяны, 48 |
||
|
61 |
д.Замостяны, 55 |
||||
|
30 |
д.Стайки |
62 |
д.Стайки, 54 |
30.01.19 |
29,8 |
|
63 |
д.Стайки, 32 |
30.01.19 |
67,8 |
||
|
64 |
д.Стайки, 5 |
30.01.19 |
28.6 |
||
|
65 |
д.Стайки,100 |
||||
|
31 |
д.Вишнево |
66 |
д.Вишнево, 74 |
30.01.19 |
30,4 |
|
67 |
д.Вишнево, 33 |
30.01.19 |
45,0 |
||
|
32 |
д.Подберезь |
68 |
д.Подберезь,5 |
12.02.19 17.05.19 |
н/о н/о |
|
33 |
д.Гирбинята |
69 |
д.Гирбинята, 13 |
12.03.19 01.11.19 |
35,5 10,7 |
|
34 |
д.Ластоянцы |
70 |
д.Ластоянцы, 23 |
||
|
71 |
д.Ластоянцы, 3 8 |
||||
|
35 |
д.Лоск |
72 |
д.Лоск, 28 |
12.02.19 |
44,0 |
|
36 |
д.М.Запрудье |
73 |
д.М.Запрудье, 67 |
12.02.19 |
9,83 |
|
74 |
д.М.Запрудье, б/н |
12.02.19 |
не использ. |
||
|
37 |
д.Забрезье |
75 |
д.Забрезье, 62 |
12.02.19 |
частный |
|
38 |
г.п.Ивенец |
76 |
г.п.Ивенец, ул.Куйбышева, 8 1 |
19.03.19 |
31,7 |
|
77 |
г.п.Ивенец, ул.Дзержинского, 7 |
23.01.19 |
65,1 |
||
|
78 |
г.п.Ивенец, 17 Сентября, 18, |
23.01.19 |
частный |
||
|
79 |
г.п.Ивенец, ул.17 Сентября, 64 |
23.01.19 |
6,7 |
||
|
80 |
г.п.Ивенец, ул.Подлесная, 18 |
23.01.19 |
82,9 |
||
|
81 |
г.п.Ивенец, ул.Комсомольская,44 |
23.01.19 |
37,83 |
||
|
82 |
г.п.Ивенец, ул.Комсомольская, 52 |
23.01.19 17.05.19 30.08.19 20.11.19 |
94,7 87,9 92,4 94,8 |
||
|
83 |
г.п.Ивенец, ул.Комсомольская, 78 (73) |
19.02.19 |
88,1 |
||
|
84 |
г.п.Ивенец, ул. Советская, 54 |
||||
|
85 |
г.п.Ивенец,у л. Советская, 46 |
||||
|
86 |
г.п.Ивенец, ул. Советская, 31 |
23.01.19 |
42,5 |
||
|
87 |
г.п.Ивенец, ул.Комсомольская,112 |
23.01.12 |
40,7 |
||
|
88 |
г.п.Ивенец, ул. Советская, 15 |
23.01.19 |
39,7 |
||
|
89 |
г.п.Ивенец, ул.Пионерская, 1 |
23.01.19 |
39,8 |
||
|
90 |
г.п.Ивенец, ул.Ленина, 4 |
23.01.19 |
38,9 |
||
|
91 |
г.п.Ивенец, ул.Школьная, 3 |
19.03.19 |
7,4 |
||
|
39 |
г.Воложин |
92 |
г.Воложин, ул.Некрасова,26 |
20.02.19 |
45,0 |
|
93 |
г.Воложин, ул.Лермонтова,12 |
20.12.19 07.06.19 30.08.19 19.11.19 |
100,28 98,8 98.81 102,4 |
||
|
40 |
д.Кащеличи |
94 |
д.Кащеличи, 5 |
13.02.19 |
н/о |
|
41 |
д.Першаи |
95 |
д.Першаи, ул.Советская, 10 |
23.01.19 17.05.19 25.07.19 10.10.19 |
18,4 24,2 26,4 28,2 |
|
96 |
д.Першаи,37 |
19.03.19 |
30,5 |
||
|
42 |
д.Есьмановцы |
97 |
д.Есьмановцы, 49 |
14.10.19 |
28,7 |
|
43 |
д.Н.Двор (Лабы) |
98 |
д.Н.Двор (Лабы) |
07.02.19 |
3,7 |
|
44 |
д.Войганы |
99 |
д.Войганы, 20 (10) |
30.01.19 |
12,97 |
|
45 |
д.Городечно |
100 |
д.Городечно, 27 |
- |
|
|
46 |
д.Лоск |
101 |
д. Лоск,35 |
12.02.19 |
36,3 |
|
47 |
д. Гирбинята |
102 |
д.Гирбинята,26 |
01.11.19 |
66,2 |
|
48 |
д.Пряльники |
103 |
д.Пряльники, 44 |
19.03.19 |
17,4 |
|
49 |
д.Шикути |
104 |
д.Шикути, 2 |
19.02.19 |
55,0 |
|
50 |
Родник г.Воложин |
20.02.19 |
7,0 |
||
|
51 |
Родник аг.Раков |
13.02.19 03.10.19 |
18,3 н/о |
||
|
52 |
Родник аг. Вишнево |
30.01.19 |
11,7 |
||
|
53 |
Родник д.Лоск |
12.02.19 |
11,75 |
ДАІ Мінскай вобласці адкрыла сезон мотапатрулявання, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі 93 працэнты сельскагаспадарчай тэхнікі гатова да пасяўной кампаніі, паведаміў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніцтва Валожынскага РАУС часова спыняе асабісты прыём грамадзян. Па асабістых пытаннях грамадзяне могуць звярнуцца да кіраўніцтва Валожынскага РАУС у прыёмныя дні па тэлефонах: