222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
В работе конференции принимали участие делегаты от всех районных и Жодинской городской организаций, представители районных исполнительных комитетов.
В качестве делегатов от Воложинской районной организации в конференции принимали участие член президиума Минской областной организации ОСВОД Татьяна Ивановна Сивая и председатель районной организации ОСВОД Иван Николаевич Суходолец.
В ходе работы конференции была дана оценка работы областной организации в 2015- 2019 годах, определены приоритетные задачи в работе на предстоящий пятилетний цикл, избран новый совет и президиум организации, а также делегаты на XIII съезд РГОО ОСВОД.
Председателем Минской областной организации ОСВОД избран Патрикеев Сергей Алексеевич, ранее занимавший должность начальника водолазно-спасательной службы РГОО ОСВОД.
Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» информирует об опубликовании постановления Совета Министров Республики Беларусь от 04.11.2019 года № 740 «Об утверждении специфических санитарно-эпидемиологических требований к содержанию и эксплуатации общежитий и иных мест проживания» (далее - постановление). Текст постановления официально опубликован 04.11.2019 года на национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь pravo.by. Документ доступен для скачивания.
Предлагаем ознакомиться и использовать в работе.
Врач-гигиенист Булова Н.М.
14.11.19 г.
ХІІІ абласны фестываль нацыянальных культур адбудзецца 16 лістапада ў Палацы культуры Маладзечна, паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.
Замежныя інвестары ўклалі ў студзені-верасні 2019 года ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) $7,1 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Нядаўна адбылася XXIV справаздачна-выбарная канферэнцыя Валожынскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
На ёй прысутнічалі 53 дэлегаты з усіх устаноў адукацыі раёна, а таксама старшыня Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко, старшыня Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская, намеснік старшыні раённага савета ветэранаў сістэмы адукацыі Марыя Шакун, кіраўнікі сістэмы адукацыі, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, прадстаўнікі прафактыву, якія не з’яўляюцца дэлегатамі канферэнцыі.
Са справаздачным дакладам аб дзейнасці Валожынскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за перыяд з 28 кастрычніка 2014 года па 24 кастрычніка 2019 года выступіла яго старшыня Марыя Камінская. Яна адзначыла, што па стане на 24 кастрычніка дзейнічаюць 27 пярвічных прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі раёна, якія аб’ядноўваюць 1352 членаў прафсаюза. Пры гэтым працэнт ахопу работнікаў сістэмы адукацыі складае 99,6%. Падводзячы вынікі, Марыя Мікалаеўна падрабязна расказала аб станаўленні і развіцці сацыяльнага партнёрства, праваабарончай дзейнасці і сацыяльна-эканамічным становішчы работнікаў сферы адукацыі. Закранула і пытанні, якія датычацца маладых спецыялістаў і
ветэранаў працы, культурна-масавай дзейнасці. Асаблівую ўвагу надала пытанням выканання працоўнага заканадаўства і заканадаўства аб ахове працы. У сваю чаргу падчас абмеркавання даклада начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Крыкала адзначыла, што супрацоўніцтва з галіновым прафсаюзам разглядаецца як найважнейшая ўмова павышэння якасці працы ў сістэме адукацыі. Дэлегаты канферэнцыі заслухалі і справаздачу рэвізійнай камісіі, з якой выступіла яе старшыня Валянціна Залеская.
Па выніках абмеркаванняў было прынята рашэнне прызнаць работу райкама Валожынскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі здавальняючай і зацвердзіць справаздачу рэвізійнай камісіі.
Падчас канферэнцыі прысутныя агучылі асноўныя напрамкі дзейнасці раённага камітэта прафсаюза на 2019-2024 гады. У выніку адкрытага галасавання старшынёй арганізацыі на пяцігадовы тэрмін зноў стала Марыя Камінская, а яе намеснікам Святлана Косік. Абедзве жанчыны прынеслі клятву прафсаюзнага лідара. Таксама быў абраны склад раённага камітэта, рэвізійнай камісіі і яе старшыня, вызначаны дэлегаты на XXV Мінскую абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю і справаздачна-выбарную канферэнцыю раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Завяршылася канферэнцыя ўзнагароджаннем актывістаў прафсаюзнага руху. Ганаровыя граматы Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко ўручыў начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяне Крыкала, загадчыку Ракаўскага ясляў-сада “Сонейка” Тамары Картыннік, намесніку старшыні раённага савета ветэранаў сістэмы адукацыі Марыі Шакун. Ганаровыя граматы раённай арганізацыі з рук старшыні Марыі Камінскай атрымалі старшыня пярвічнай арганізацыі Пугачоўскага ВПК Таццяна Ліхтаровіч, намеснік дырэктара Пяшайскага ВПК Яўгенія Іваноўская, інжынер па ахове працы ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Процкіў.
Анжэла РАДЫНА, фота аўтара. http://psl.by/
Мерапрыемства, прысвечанае 102-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, прайшло ў раённым Цэнтры культуры. Арганізатары – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, работнікі РЦК, актывісты КПБ пастараліся яшчэ ў фае ўстановы стварыць належны настрой гасцям. Тут размясцілася выстава, складзеная з экспанатаў пакоя-музея “Родам з СССР”, а ў глядзельнай зале можна было панастальгіраваць пад вядомыя патрыятычныя песні савецкіх часоў. “Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі прысвячаецца!” – абвясцілі вядучыя, і ў суправаджэнні “Развітання славянкі” на сцэну паўз рады гледачоў прайшлі прыгажуні-мажарэткі. Дзяўчаты пра падзеі больш чым векавой даўніны ведаюць выключна ад настаўнікаў гісторыі, але на тавары кожнай – усведамленне велічы падзей, што паўплывалі на лёсы іх продкаў, ды і на лёс іх, сённяшніх маладых людзей, таксама. Па традыцыі вітальнае слова на падобнай вечарыне гучыць з вуснаў першага сакратара раённай арганізацыі “Камуністычная партыя Беларусі”. Сёння гэта Наталля Лоўчая – кіраўнік раённага музея, чалавек, чые адносіны да гісторыі ва ўсіх яе праявах па-сапраўднаму трапяткія. “Мы, беларусы, з павагай ставімся да гэтай даты, у большай ступені таму, што упершыню атрымалі сваю дзяржаўнасць. Відавочна, дзякуючы Вялікаму Кастрычніку Рэспубліка Беларусь адбылася як суверэнная дзяржава і паўнапраўны член сусветнай грамадскасці”, – адзначыла Наталля Паўлаўна. Гаманкія, заліхвацкія дэманстрацыі – даўно ў мінулым. А, між іншым, у людзей больш сталага ўзросту менавіта з імі звязана мноства прыемных, шчымлівых успамінаў. Напэўна таму ганаровымі гасцямі ўрачыстасці сталі Софія Кавяза, Жанна Жывіцкая, Ірына Каваленка – людзі, якія яшчэ ў маладосці свядома атрымалі партыйны білет і ніколі пасля не саромеліся называць сябе камуністамі. Так, сённяшняе пакаленне юных беларусаў не праседжвае перад тэлевізарам падчас (досыць рэдкіх апошнім часам) паказаў фільмаў кшталту “Няўлоўныя мсціўцы”, “Белае сонца пустыні” і іншых. Нават дарослыя, чыё дзяцінства супала з росквітам савецкай улады, даўно зразумелі: не ўсё было такім адназначным, як стараліся паказаць тагачасныя кінематаграфісты. Тым не менш, ідэі любові да свайго народа, жаданне служыць Радзіме імі прапагандавалася вынікова. У першую чаргу праз выключнае музычнае суправаджэнне і таленавітыя тэксты песень, да якіх і зараз не-не, ды і звяртаюцца папулярныя выканаўцы, самадзейныя артысты, удзельнікі сямейных застолляў. Таму аўтары сцэнарыя свята падышлі да выканання задачы, пастаўленай перад імі, нетрывіяльна. З іх падачы падчас канцэртнай праграмы цудоўна “пасябравалі” творы з гісторыяй і сучасныя песні. Гледачы з задавальненнем успрымалі (нават дружна падпявалі!) любімыя савецкія хіты “Девчата”, “За того парня” і зусім нядаўнія “Маленькая радзіма”, “Мы – адзінае целае”, іншыя. Шчырымі апладысментамі сустракалі ўдзячныя валожынцы аркестр народных інструментаў ДШМ пад кіраўніцтвам Алега Каранеўскага, Таццяну Рыснік, Ірыну Зянько, Яну і Ганну Санюковіч, Алену Санюковіч, Вольгу Дзедуль, Яўгенію Карповіч, Мікалая Канапацкага, Юлію Фомкіну, Валерыя Язерскага, Ангеліну Пекар, Валянціну Далгову, гурты “Сваякі” і “Візаві”. Перапісаць мінулае можна, але ж хіба яно зменіцца? Не! Усё было так, як было. І гэта, нягледзячы ні на што, наша біяграфія. Магчыма, не кожны з прысутных на мерапрыемстве з’яўляецца сапраўдным аматарам ідэй Кастрычніка. Але творчасць таленавітых землякоў аб’яднала ўсіх, хто завітаў на агеньчык у РЦК гэтым вечарам, і падарыла ім цудоўны адпачынак напярэдадні працяглага уік-энду, які атрымаўся, дарэчы, дзякуючы Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ, фота аўтара. http://psl.by/
акцыя з такой назвай прайшла 9 і 10 лістапада ў раённым цэнтры.
У гэтыя дні прадстаўнікі БРСМ, грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын», прафсаюзаў правялі пікеты, каб яшчэ раз расказаць жыхарам і гасцям Валожына аб правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Яны праінфармавалі сустрэтых людзей аб мерапрыемствах, якія будуць арганізаваны на выбарчых участках у дзень выбараў, а таксама запрасілі іх праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў час маючай адбыцца кампаніі.
Валанцёры прайшліся па вуліцах горада, завіталі ў буйныя гандлёвыя кропкі, пабывалі на аўтавакзале і фізкультурна-аздараўленчым цэнтры, у мікрараёне Сельгастэхніка, зайшліся ў цэнтральную раённую бальніцу, а ў нядзелю – папрацавалі на кірмашы і ў «Еўраопце», іншых грамадскіх месцах. Усюды іх сустракалі ўсмешкамі і абяцаннямі абавязкова зрабіць свой выбар.
Сяргея САДОЎСКАГА, http://psl.by/
Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання прайшлі 7 лістапада ў Беларусі. Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК кандыдатах у сенатары адбылося ў кожнай вобласці і Мінску на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета. Такое пасяджэнне адбылося і ў Палацы культуры г. Маладзечна.
Савет Рэспублікі – палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Парадак яе фарміравання спалучае элементы выбарнасці і назначэння. Па восем членаў выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў назначае Прэзідэнт. Усяго ў склад верхняй палаты Парламента ўваходзяць 64 чалавекі. Амаль усе яны працуюць на грамадскіх пачатках.
На пасяджэнне ў Маладзечна прыбылі 620 прадстаўнікоў раённых і Жодзінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў. Гасцямі ў зале Палаца культуры былі старшыні Мінскага аблвыканкама ранейшых гадоў, Ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці, члены старэйшын пры Мінскім аблвыканкаме, старшыні райвыканкамаў.
Пасля ўсіх неабхоных для работы пасяджэння працэдур перад прысутнымі выступілі кандыдаты ў члены верхняй палаты Парламента. Некаторыя з іх – да прыкладу, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты і дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава Алег Суконка – ужо маюць вопыт работы ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. А вось начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама Аляксандр Бачыла, старшыня Барысаўскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Алена Зяблікава, дырэктар сярэдняй школы № 14 Маладзечна Каліна Капуцкая, генеральны дырэктар агракамбіната «Дзяржынскі» Уладзімір Лук’янаў, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання Валерый Гайдукевіч балаціраваліся ў Савет Рэспублікі ўпершыню.
Па выніках праведзенага тайнага галасавання ўсе кандыдатуры былі падтрыманы абсалютнай большасцю галасоў. Канчатковыя вынікі выбараў будуць падведзены Цэнтрвыбаркамам сёння, 12 лістапада.
Фота Сяргея САДОЎСКАГА і Святланы КУРЭЙЧЫК. http://psl.by/
Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці завяршылі ўборку агародніны. Па выніку агульная вага ўраджаю склала амаль 30 тыс. тон.