222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

1 жніўня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна. З тых часоў прайшло больш за сто гадоў. На жаль, аб тых трагічных падзеях мы сёння гаворым мала. А з 1915 па 1918 год лінія фронту прайшла вогненнай паласой і праз нашу Валожыншчыну. Супрацоўнікі краязнаўчага музея падрыхтавалі экскурсію (Валожын – Дзесятнікі) па памятных месцах часоў Першай сусветнай вайны і правялі яе для дзяцей, якія знаходзяцца на аздараўленні ў дзіцячым санаторыі «Налібоцкая пушча».
Фізкультурна-аздараўленчы Цэнтр Валожынскага раёна з вучнямі гімназіі N1 г.Валожына падчас летняга лагера наведалі рэспубліканскі заказнік Налібоцкі. Наведалі гадавальнік па развядзенні глушцоў. Паглядзелі на статак тарпанаў, прагуляліся па экалагічнай сцежцы «Сябрыньскае скрыжаванне».
Вось і наступіў апошні месяц лета. Самы час, каб набрацца сіл да новага навучальнага года. У ДУА «Ракаўская сярэдняя школа» пачаў працаваць аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей «Сонечная планета». Першыя дні праляцелі незаўважна, хлопцы весела праводзяць час гуляючы, удзельнічаючы ў спартыўных мерапрыемствах, падарожнічаючы па родных мясцінах
З актуальнымі тарыфамі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце РУП «Белпошта» ў раздзеле «Тарыфы».
Даведачна: пасылка - паштовае адпраўленне з таварным укладаннем масай да пяцідзесяці кілаграмаў (не адносяцца адпраўленнi паскоранай пошты).
РУП «Белпошта» - Нацыянальны аператар паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь, задачамі якога з'яўляюцца развіццё і павышэнне якасці паслуг паштовай сувязі. Сёння прадпрыемства забяспечвае паўсюдную даступнасць паслуг і інфармацыі для грамадзян і арганізацый. Па ўсёй рэспубліцы працуе каля 3000 аб'ектаў паштовай сувязі, каля 50 цэнтраў комплекснага абслугоўвання карпаратыўных кліентаў «Бізнес-пошта», 7 пунктаў прыёму і выдачы паштовых адпраўленняў і 3 пункты аказання паслуг паштовай сувязі.
Х абласное свята-конкурс майстроў ганчарства “Гліняны звон” прайшло ў Івянцы 30 ліпеня 2022 года.
Толькі раз у тры гады збіраюцца майстры ганчарнай справы, каб паказаць сваё ўменне, спрыт і абмяняцца досведам.
Удзельнікі 10 раёнаў Мінскай вобласці прынялі ўдзел у фестывалі-конкурсе.На працягу трох гадзін майстры ляпілі з гліны і "тачылі" на ганчарным крузе, спаборнічаючы на хуткасць і якасць, тэхнічнасць і мастацкі ўзровень, захаванне народных традыцый.
На працягу ўсяго свята са сцэне гучала музыка. Выступалі калектывы ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” і суседніх раёнаў.
3 жніўня прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведаў Гарадзейскі цукровы камбінат.
Беларусь плануе пастаўляць мучныя і шакаладныя кандытарскія вырабы ў Кітай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белдзяржхарчпрам".