222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Даніна подзвігу і гераізму. Памяць аб загінуўшых праваахоўніках Мінскай вобласці ўшанавалі 2 сакавiка. Кветкі і вянкі ляглі да помніка, які знаходзіцца ў сталіцы ва ўнутраным дворыку упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. На камені залатымі літарамі выгравіраваны прозвішчы міліцыянераў, якія годна неслі службу, абаранялі свой народ і Радзіму і дзеля іх ахвяравалі ўласным жыццём. На памятнай цырымоніі прысутнічалі і сем'і загінуўшых.
Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з прадстаўніцтвам Савета па развіцці гандлю Ганконга (HKTDC) у ЕАЭС, Грузіі, Азербайджане, Малдове і Украіне і пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі арганізавала семінар "Ганконг - ваша карпаратыўная платформа для выхаду на рынкі Азіі". Аб гэтым БЕЛТА паведамляе са спасылкай на сайт БелГПП.
Лясная гаспадарка Мінскай вобласці сёлета папоўніцца новымі значнымі аб'ектамі. У праграме 22 інвестыцыйныя прамысловыя праекты. Так, услед за Барысавым, дзе ў мясцовым лясгасе ўзводзяць ужо другі цэх па вытворчасці пелет, выпуск драўняных паліўных гранул плануюць наладзіць у Бярэзінскім, Чэрвеньскім, Уздзенскім, Лагойскім лясгасах. Акрамя таго, драўніну нізкага сорту задзейнічаюць і на новых вытворчасцях еўрападдонаў. Напрыклад, у Вілейцы, Слуцку і Капылі. Усе прадпрыемствы-навічкі арыентаваны ў асноўным на экспарт.
Рабочая сустрэча міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі з міністрам энергетыкі РФ Мікалаем Шульгінавым прайшла ў Маскве 1 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга Беларусі.
"Абмеркаваны ўмовы двухбаковага ўзаемадзеяння ў рамках рэалізацыі саюзных праграм па фарміраванні агульных энергетычных рынкаў", - расказалі ў прэс-службе.
У прыватнасці, бакі абмеркавалі ключавыя пытанні, якія датычацца фарміравання і рэгулявання аб'яднанага рынку прыроднага газу, намецілі далейшыя крокі па ўзгадненні агульных падыходаў да развіцця інтэграцыйных працэсаў у газавай сферы.

Сёння начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі Андрэй ЛІС прадставіў кіраўніцтву Валожынскага раёна, кіраўнікам сілавых структур, праваахоўных структур раёна, а таксама асабістаму складу раённага аддзела Следчага камітэта новага начальніка. З гэтага часу працай следчых органаў Валожыншчыны будзе кіраваць Марына РАГІНСКАЯ.

Марына Тадэвушаўна - падпалкоўнік юстыцыі, ёй 41 год. Ураджэнка Маладзечанскага раёна ў 2003 годзе скончыла Мiнскі інстытут упраўлення па спецыяльнасці «правазнаўства» і адразу ж прыйшла на службу ў аддзел дазнання папярэдняга расследавання Маладзечанскага РАУС. З 2012 года з'яўлялася следчым па асабліва важных справах Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. У 2019 годзе ў тым жа аддзеле прызначана на пасаду намесніка начальніка першага следчага аддзялення. 2019 год значны яшчэ і тым, што Марына Тадэвушаўна атрымала дыплом псіхолага, скончыўшы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. М. Т. Рагінская ўзнагароджана медалём «За бездакорную службу» 3-й ступені.

Прадстаўляючы новага начальніка калектыву аддзела, Андрэй Іванавіч адзначыць, што Марына Тадэвушаўна — чалавек, адданы справе, адукаваны спецыяліст і прынцыповы кіраўнік. Адзначалася таксама тое, што ў Валожынскага аддзела слаўныя традыцыі. За вынікі, дасягнутыя ў сваёй дзейнасці, аддзел не аднойчы прызнаваўся лепшым у Мінскай вобласці ў сваёй катэгорыі. Супрацоўнікі з моманту стварэння структуры паспяхова выконваюць задачы, якія стаяць перад следчымі органамі, што з улікам вопыту Марыны Тадэвушаўны несумненна прывядзе валожынскіх праваахоўнікаў да яшчэ больш значных вынікаў у барацьбе са злачыннасцю. Падчас сустрэчы з калектывам былі абмеркаваны актуальныя пытанні, якія ўваходзяць у сферу дзейнасці Следчага камітэта.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Сёння, 1 сакавіка 2022 года, у Валожынскім ліцэі прайшло мерапрыемства «Час руху», прысвечанае руху студэнцкіх атрадаў.
У мерапрыемстве актыўна прынялі ўдзел навучэнцы ўсіх навучальных груп. Даступна, бадзёра, на пазітыве давяла інфармацыю для юнакоў і дзяўчат першы сакратар ГА БРСМ Петраневіч У. I., якая
распавяла, што ў летні перыяд можна не толькі плённа працаваць, але і культурна адпачываць.
Студэнцкі атрад – гэта:
- дадатковая спецыяльнасць або першыя навыкі прафесійнай дзейнасці;
- атмасфера нефармальных зносін;
- здабыццё ўпэўненасці ва ўласных сілах;
- магчымасць зарабіць;
- практычная школа лідэрства і працы ў камандзе.
Праца ў складзе студэнцкага атрада дысцыплінуе і адаптуе да жыцця!
Навучэнцы ДУА "Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй" прынялі ўдзел у прафілактычнай віктарыне "Жыццё без наркотыкаў", якую правяла першы сакратар РК ГА БРСМ Вікторыя Петраневіч. Таксама прысутным быў прадэманстраваны відэаролік "Скажы наркотыкам НЕ!"