Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пераможцы I этапу інтэрактыўнага праекта «Адукацыя-2021», які праводзіцца ў рамках фестывалю мастацкай творчасці навучэнцаў і рэспубліканскай студэнцкай моладзі «АРТ – вакацыі-2021»

29 студзеня юныя біятланісты Валожынскага раёна прынялі ўдзел у эстафетных гонках абласных спаборніцтваў "Снежны снайпер". Старэйшая і малодшая ўзроставыя групы занялі 6 і 7 месцы ў камандным заліку. У асабістым заліку лепшы вынік паказала Філіпчык Валерыя і заняла 4 месца. Ёсць добры задзел на будучыню!!!

29 студзеня на базе раённага цэнтра культуры прайшоў раённы турнір інтэлектуальных гульняў «Што? Дзе? Калі?»

Панядзелак, 01 Люты 2021 09:52

Нарыхтоўка і перапрацоўка шышак

У лясгасе працягваецца нарыхтоўка і перапрацоўка шышак сасны.

Новы раён у Смалявічах плануюць забудаваць да 2023 годзе. Пра гэта сёння ў час прамой тэлефоннай лініі распавёў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мiкуленак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, з 1 лютага павышаюцца на 6,6 працэнта. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю нумар 6 ад 22 студзеня 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

Пятніца, 29 Студзень 2021 12:37

«У гасцях у матухны Зімы»

На базе Дубінскога сельскага цэнтра культуры адбылася гульнявая праграма «У гасцях у матухны Зімы». Дзеці з задавальненнем гулялі ў сняжкі, ляпілі снегавіка, гулялі ў беларускія народныя гульні «Мароз», «Хто хутчэй збярэцца», «Замарожаныя». Мерапрыемства выклікала ў дзяцей яскравыя эмоцыі і добры настрой.

Да 70-годдзя беларускага пісьменніка Міхася Пазнякова ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна «Святло дабрыні». Дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка.

Якія дзеткам кніжкі патрэбны? Безумоўна, займальныя! Несумненна, вясёлыя! Зразумела, дасціпныя! Менавіта так і піша Міхась Пазнякоў, на рахунку якога шэраг цікавых, арыгінальных кніжак – «Ехаў поўны воз дзівос»,«Шые вожык кажушок», «Побач з татам», «Тры чарадзеі», «Вавёрчына хатка», «Дзіўныя «блізняты». Дзеці для Міхася Паўлавіча невычэрпная крыніца натхнення. «Таму больш пішу для дзяцей, – гаворыць ён, – каб на душы было святлей, каб дарыць ім хоць часцінку таго, што яны дораць мне». Вершы, казкі, небыліцы, загадкі і шмат іншага для маленькіх чытачоў прадстаўлены на кніжнай выставе «Хто нам казку лепш раскажа?».

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" і Нацыянальны аэрапорт Мінск падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь і Расія распрацоўваюць канцэпцыю новай саюзнай праграмы ў галіне гідраметэаралогіі, паведаміла вядучы інжынер службы аналітычнай работы і навукі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Ганна Бубнова ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Старонка 979 з 1386

Задайте вопрос