222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу — людзі, якія ўнеслі сур’ёзны ўклад у развіццё нашай краіны. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў палітолаг Аляксандр Шпакоўскі, каменціруючы заявы некаторых апазіцыянераў аб уключэнні дэлегатаў УНС у санкцыйныя спісы.
«Па-першае, узнікае пытанне: якое права мае Латушка накладаць якія-небудзь санкцыі на дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу? Зразумела, што такім правам ён не валодае. Другое пытанне ў тым, што, як відаць, у Латушкі і сіл, якія ён прадстаўляе ўнутры краіны, няма, ні палітычнай падтрымкі, ні ўплыву, ні магчымасцей. І адзінае, што ім застаецца, — гэта запалохваць і пагражаць нейкімі санкцыямі, якія могуць увесці, так сказаць, заходнія каардынатары гэтага пратэснага праекта», — сказаў Аляксандр Шпакоўскі.
Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб поўнай палітычнай дэградацыі апазіцыі. «Некалі калабарацыяністы ў час Вялікай Айчыннай вайны, не маючы падтрымкі сярод насельніцтва, звярталіся па дапамогу да захопнікаў і ім садзейнічалі. Так і тут, не маючы падтрымкі беларускага народа, яны спрабуюць запалохваць нейкімі пакараннямі, якія па іх даносах будуць уводзіць іх замежныя гаспадары. Гэта палітычны момант. А маральны момант заключаецца ў тым, што сярод дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу прадстаўлены дэпутаты мясцовых Саветаў, якіх выбраў народ. Гэта людзі, якіх добра ведаюць у рамках сваіх акруг. Звычайна менавіта мясцовыя дэпутаты з’яўляюцца лідарамі меркаванняў у рэгіёнах, дзе яны пражываюць і працуюць. Ну а другое — гэта дэлегаты, якіх вылучылі грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы. Практычна заўсёды гэта вядомыя людзі, якія ў той ці іншай ступені ўнеслі сур’ёзны ўклад у развіццё нашай краіны», — адзначыў палітолаг.
Аляксандр Шпакоўскі падкрэсліў, што ўключэнне дэлегатаў УНС у санкцыйныя спісы — амаральна. «Латушка 25 гадоў адпрацаваў у беларускім дзяржаўным апараце, зрабіў сваю кар’еру і імя ў Беларусі, а ў цяжкі момант для нашай краіны, шчыра кажучы, здрадзіў інтарэсам нашай Радзімы. Цяпер жа з-за мяжы ён спрабуе пагражаць сваім суайчыннікам. Я гэта так бачу, — дадаў ён. — І яшчэ хачу сказаць, калі за дзейнасць на карысць нашай роднай Беларусі мяне калі-небудзь унясуць апаненты нашай краіны ў якія-небудзь санкцыйныя спісы, я буду толькі гэтым ганарыцца».
Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІІI Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Капылі Мінскай вобласці 5 верасня, створаны пастановай Савета Міністраў ад 18 студзеня 2021 года нумар 20, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Беларусы пакрываюць затраты на аказанне жыллёва-камунальных паслуг на 83,2 працэнта, расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель сёння на прэс-прэзентацыі асноўных напрамкаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзень і ноч нясуць нялёгкую службу выратавальнікі. На пажарным аварыйна-выратавальным пасту № 15 у вёсцы Сакаўшчына працуе калектыў сапраўдных прафесіяналаў. Работнікі розныя па ўзросце, па інтарэсах, але аб’яднаны мэтай зрабіць жыццё навакольных максімальна бяспечным і аказаць пры неабходнасці кваліфікаваную дапамогу.
Кіруе асабовым складам паста старшы прапаршчык унутранай службы Андрэй Башаркевіч (на здымку зверху). Працоўны шлях ён пачаў у ліпені 1995 года на пасадзе камандзіра аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 у Подберазі, але хутка быў пераведзены ў Сакаўшчыну. За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў дзейнасці Андрэй Анатольевіч узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені, нагруднымі знакамі «Выдатнік», «15 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях», «155 гадоў пажарнай службе Беларусі» і «165 гадоў пажарнай службе», юбілейным медалём «160 гадоў пажарнай службе Беларусі».
– У нас невялікі, але вельмі дружны калектыў.
Камандзір аддзялення прапаршчык унутранай службы Міхаіл Юкавец і вадзіцель – прапаршчык унутранай службы Казімір Краскоўскі – два вопытныя выратавальнікі-прафесіяналы, згуртаваны дуэт: служаць разам з кастрычніка 1998 года – такімі думкамі падзяліўся Андрэй Анатольевіч.
– Выязджаючы на пажар, трэба заўсёды быць падрыхтаваным да самых нестандартных сітуацый. Няма агульнага сцэнарыя і алгарытму дзеянняў на ўсе выпадкі. Мы навучыліся разумець адзін аднаго з паўслова, а часам нават і погляду напарніка хапае для таго, каб зразумець, што яму трэба. 22 гады службы – гэта нямала! Нягледзячы на тое, што трэцюю частку жыцця мы праводзім на баявым дзяжурстве разам, мы і ў вольны ад службы час досыць часта сустракаемся, бо ёсць агульныя захапленні – рыбалка і аўтатэхніка, – кажа Казімір Краскоўскі. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Казімір Эдуардавіч узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені, адзначаны нагрудным знакам «Выдатнік» і памятным нагрудным знакам «165 гадоў пажарнай службе», а Міхаіл Вікенцьевіч – памятнымі нагруднымі знакамі «15 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях» і «165 гадоў пажарнай службе».

Вадзіцелі – старшына Іван Шышкін і старшы сяржант Аляксандр Пашкоўскі – прыйшлі ў падраздзяленне ў 2015 годзе пасля арміі. Яны вырашылі звязаць сваё жыццё з МНС.
– У нашым падраздзяленні вопытныя выратавальнікі вучаць маладых, а мы, у сваю чаргу, дзелімся сваімі ідэямі з імі. Разам робім сваё падраздзяленне функцыянальным. Ствараем і ўмовы для заняткаў спортам. Для школьнікаў арганізуем экскурсіі, паказваем пажарнае аварыйна-выратавальнае абсталяванне, тэхніку, – гаворыць Іван Шышкін.
– Працаваць з гэтымі людзьмі – адно задавальненне. Нават калі хто-небудзь з асабовага складу паста знаходзіцца ў адпачынку ці ў свой выхадны, а здарылася бяда і патрэбна дапамога, усе спяшаюць на выручку, – не без гонару кажа Андрэй Башаркевіч. – Яна вельмі важная ў нашай прафесіі, бо толькі ў камандзе мы моцныя. Хлопцы штодня падстаўляюць плячо адзін аднаму, не пакінуць у бядзе суседзяў, адгукнуцца на любы заклік дапамагчы. На іх плечы кладзецца велізарная адказнасць за тых, хто становіцца ахвярамі або абставін, або бестурботнасці…
Кожны год, кожны дзень, кожная гадзіна вашай працы вымяраюцца колькасцю выратаваных жыццяў, аб’ёмам захаванай маёмасці, колькасцю прадухіленых трагедый. Гэта самыя галоўныя паказчыкі вашай дзейнасці, і можна з упэўненасцю казаць, што эфектыўнасць дзеянняў выратавальнікаў пастаянна павышаецца.
Спецыялісты, якія нясуць службу на Валожыншчыне, знаходзяцца ў рэжыме пастаяннай гатоўнасці, выконваюць небяспечную і адказную работу, часта рызыкуючы ўласным жыццём і здароўем. Асабістымі прыкладамі вы неаднаразова даказвалі бездакорнае выкананне свайго службовага абавязку.
Жадаем усім супрацоўнікам РАНС і ветэранам службы моцнага здароўя, цвёрдасці духу, невычэрпнай энергіі, як мага менш трывожных званкоў і больш спакойных дзяжурстваў. Няхай усе крытычныя сітуацыі маюць толькі шчаслівы зыход! Шчасця, поспехаў, дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Раённы выканаўчы камітэт.
Знаёмцеся, Сяргей Качула – старшы лейтэнант унутранай службы. Працуе ён у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях на пасадзе старшага інспектара інспекцыі нагляду і прафілактыкі ўжо 3 гады, адразу пасля заканчэння ўніверсітэта. Сяргей родам з Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Вырас у шматдзетнай сям’і: у яго ёсць і малодшы, і старэйшы браты.
Хлопец з дзяцінства любіў гуляць у футбол. Не кідае гэты занятак і сёння. Нягледзячы на малады ўзрост, Сяргей вельмі адказны і патрабавальны, у першую чаргу – да сябе. Сярод калег ён лічыцца чалавекам, які ніколі не падвядзе, а ў складанай сітуацыі заўсёды падтрымае і акажа неабходную дапамогу.
– Сяргей, выбар будучай прафесіі быў для Вас складаным?
– Я б сказаў, што не. Заўсёды хацеў дапамагаць людзям. Пакуль я вызначаўся, старэйшы брат ужо стаў супрацоўнікам міліцыі. Я вырашыў, што ў нашай сям’і павінен быць яшчэ і выратавальнік, – усміхаецца Сяргей. – Малодшы пайшоў па слядах старэйшага, таксама цяпер служыць у МУС. А калі сур’ёзна, то я заўсёды лічыў службу ў МНС вельмі прэстыжнай, таму і выбар мой быў досыць хуткім і ў той жа час вельмі абдуманым. Цяпер разумею, што не памыліўся.
– Як бацькі аднесліся да такога выбару?
– Спакойна. Адобрылі і пажадалі ўдачы. Цяпер рады за мяне. Толькі перажываюць, што далёка ад дому. Але мне тут падабаецца, усё задавальняе.
– Што найбольш запомнілася за гады вучобы?
– Цікавага было шмат. Усё і не раскажаш. Запомніўся першы выезд на пажар. Гарэла трава. Здавалася б, першы раз еду на сапраўдны выклік, павінен хвалявацца, а ў мяне прыліў адрэналіну, хочацца хутчэй пачаць тушыць. Ніколі не забуду гэтыя пачуцці. Я ж, калі паступаў, хацеў трапіць менавіта ў выязную брыгаду, але лёс распарадзіўся па-іншаму. Адразу нават знерваваўся, што трапіў у інспекцыю, але цяпер прывык і думаю, што менавіта тут маё месца.
– З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся ў самым пачатку службы?
– Мне пашанцавала з калегамі. Усё расказалі, усё растлумачылі. Так скажам, не кінулі ў цяжкую хвіліну. Таму адаптаваўся хутка.
– Чым запомніўся першы самастойны выезд ў ролі інспектара? Не было хвалявання?
– Хваляваўся. Першы выезд – і адразу з загінуўшым. Гэта было ў вёсцы Юржышкі. Прычынай стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Як потым аказалася, родны брат мужчыны таксама згарэў у сваім доме за год да гэтага выпадку і па той жа прычыне… А ўвогуле, першы месяц маёй службы аказаўся такім часам, калі на кожным дзяжурстве нешта ды здаралася. Так што напрактыкаваўся я хутка. Вядома, не без дапамогі калег.
– Што б пажадалі маладым людзям, якім вось-вось трэба будзе вызначыцца з будучай прафесіяй?
– Тут кожны павінен памятаць адно: трэба, каб праца прыносіла задавальненне самому сабе і карысць іншым!
«Граматны, адказны, прафесіянал сваёй справы», – так гавораць калегі пра маёра ўнутранай службы запасу раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктара Казіміравіча ЧУЙКО.
Віктар Казіміравіч з 1995 працаваў начальнікам аховы ваенізаванай пажарнай часці. Пасля ваенізацыі пажарнай службы працягнуў працаваць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. За бездакорную службу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені, юбілейным медалём «150 гадоў пажарнай службе Беларусі», а таксама шматлікімі Ганаровымі граматамі, граматамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і ўстановы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС». За доўгую службу на рахунку Віктара Казіміравіча не адзін дзясятак пажараў, некалькі выратаваных чалавечых жыццяў.
Віктар Казіміравіч памятае кожны год, месяц і нават дзень службы. Гэта не забываецца. У той час у пераважнай большасці насельніцтва ацяпленне было пячное, і з надыходам халадоў у пажарных пачыналася «гарачая пара». У рады выратавальнікаў Віктар Чуйко трапіў у кастрычніку 1995 года і баявое хрышчэнне атрымаў на першым жа дзяжурстве. У вёсцы Рубеж гарэлі дом і гаспадарчая пабудова. Па звестках, у доме былі дзеці. Галаву маладога выратавальніка свідравала адна толькі думка – паспець выратаваць. На шчасце, абышлося без ахвяр. На месцы відавочцы сказалі брыгадзе, што дзеці выбраліся з дома самі. Хуткая медыцынская дапамога нікому з іх не спатрэбілася. Па словах Віктара Казіміравіча, раней пажары ўспыхвалі практычна кожны дзень: то дамы, то хлявы, то тарфянікі, то сухая расліннасць…
З моманту, як прыйшоў на службу, памянялася многае. Бытавыя ўмовы выратавальнікаў сталі намнога лепшымі і зручнейшымі. І гэты момант вельмі важны. Цяпер не трэба траціць лішнія хвіліны на тое, каб, скажам, прыгатаваць сабе ежу. А як разумеем, час для людзей, якія ратуюць жыцці, вельмі дарагі! Закуплены новая тэхніка і абсталяванне, якое нашмат спрасціла работу.
Сярод пазітыўных момантаў В. К. Чуйко адзначае і тое, што шмат увагі надаецца актыўнаму адпачынку выратавальнікаў. Яго як ветэрана службы радуе вялікі аб’ём працы, што праводзіцца з маладым пакаленнем. Пажарныя сёння – частыя госці ў школах. Ён і сам у свой час з задавальненнем праводзіў навучальныя мерапрыемствы з дзецьмі. Дзеці – наша будучыня. І якімі яны стануць людзьмі, шмат у чым залежыць ад нас.
Дэвіз выратавальнікаў – «Прафесіяналізм. Адвага. Гонар». Для кагосьці гэта прыгожая фраза, а для героя аповеду – сэнс жыцця. Сёння Віктар Казіміравіч на пенсіі, пайшоў на заслужаны адпачынак у 2017 годзе. Але работнікі аддзела памятаюць калегу і заўсёды рады сустрэчы з ім.
Ад плацельшчыкаў Мiнскай вобласці за 2020 год у кансалідаваны бюджэт паступіла Br3511,9 млн, паведамілі БЕЛТА ў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Мiнскай вобласці.
Рознічны тавараабарот у 2020 годзе склаў Br53,1 млрд, або 101,8 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» (далее – Воложинский РЦГиЭ) информирует о том, что заместителем Министра - Главным государственным санитарным врачом Республики Беларусь вынесено Постановление от 14.01.2021 года № 1 «О запрете ввоза на территорию Республики Беларусь, реализации, хранения, транспортировки, использования жидкостей стеклоомывающих низкозамерзающих, производства ООО «ГЛЕЙДИС», Российская Федерация», свидетельство о государственной регистрации № KG.11.01.09.015.Е.002707.07.20 от 24.07.2020.
Указанная продукция (жидкость стеклоомывающая низкозамерзающая «GLEID Pro» минус 30ºС, «Gibson DE-Icer» минус 30º) не соответствует «Единым санитарно-эпидемиологическим и гигиеническим требованиям к товарам, подлежащим санитарно-эпидемиологическому надзору (контролю)», утвержденным Решением Комиссии таможенного Союза № 299 от 28 мая 2010г, п. 5.2 приложения 5А к Разделу 5 Главы II - по содержанию метанола (протоколы ГУ «Брестский облЦГЭиОЗ» от 08.12.2020 г. № 691-Е; ГУ «Республиканский ЦГЭиОЗ» от 16.12.2020 г. № 619 ГН/18-6-642 и № 618 ГН/18-6-643), и подлежит изъятию из обращения при наличии в торговой сети.
Врач-гигиенист
Воложинского РЦГиЭ Н.М. Булова