Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Урок мужнасці «Геройству рабят неўміручы паклон»

17.02.2021

Супрацоўнікі ДУ «Валожынскі краязнаўчы музей» правялі ўрок мужнасці «Геройству рабят неўміручы паклон», змест якога ўключаў матэрыял пра нашых землякоў, якія выконвалі свой інтэрнацыяльны абавязак на тэрыторыі Афганістана.

Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй «Афганістан у жыцці нашых землякоў».

Для наведвальнікаў была арганізавана выстава аднаго экспаната «Афганістан – наша памяць і боль». Экспанатам была аднайменная кніга краязнаўца Мечыслава Новака, у якой сабраны ўспаміны валожынцаў – удзельнікаў тых ваенных падзей. Гэта кніга – даніна памяці і падзякі нашым слаўным землякам.

Слайды прэзентацыі «Афганістан у жыцці нашых землякоў»

17 2 21 140 1

17 2 21 140 2

17 2 21 140 3

Выстава аднаго экспаната

17 2 21 140 2

17 2 21 140 1