Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Музейны ўрок «Ад зерня – колас, ад слова – мова»

22.02.2021

Супрацоўнікі ДУ “Валожынскі краязнаўчы музей” падрыхтавалі музейны ўрок “Ад зерня – колас,   ад слова – мова”  да Міжнароднага Дня роднай мовы. Даступная для дзяцей інфармацыя па гісторыі мовы,  яе значэнне ў жыцці беларускага грамадства чаргуецца з цікавымі загадкамі, крыжаванкамі, рэбусамі і пазнавальнымі інтэрактыўнымі заданнямі.

З нагоды гэтай падзеі ў музеі арганізавана выстава з фондаў музея  “Беларуская мова – мелодыя сэрца”. Наведвальнікі могуць разгледзіць беларускія падручнікі  70-80 гадоў,  розныя віды слоўнікаў, пазнаёміцца з паэтычнымі  творамі вядомых класікаў і нашых землякоў, якія прысвечаны  роднай  мове.