Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Цікавыя экспанаты

22.04.2019

У фондах Валожынскага краязнаўчага музея з’явіліся новыя цікавыя экспанаты. Гэта некалькі дзесяткаў манет розных часоў і з розных краін.

Трапілі яны ў музей дзякуючы жыхару горада Валожын, які перадаў нам свае знаходкі.

Значная частка манет – гэта манеты ХІХ стагоддзя і савецкага часу, якія актыўна выкарыстоўваліся на Валожыншчыне. Акрамя мясцовых грошай трапілі манеты з Францыі, Германіі і Польшчы.

Самай старэйшай з’яўляецца манета Расійскай імперыі, якая датавана 1799 годам. На аверсе выява вензеля імператара Паўла І “П”, увянчанага каронай, ніжэй рымская лічба “І”. На ревэрсе – намінал, дата выпуска і абазначэнне манетнага двара.

Задайте вопрос