Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Адбылося Свята «Зажынкі»

19.07.2019

19 ліпеня ў СПК “Сівіца” адбылося Свята “Зажынкі”.

Адкрыў свята першага снапа і даў старт уборцы ўраджаю 2019 года выконваючы абавязкі дырэктара Ігар Генадзьевіч Галабурда. Акрамя таго шчырыя словы выказалі галоўны аграном Леанід Уладзіміравіч Ахрэм і старшыня прафсаюзнага камітэта Алена Станіславаўна Каралькевіч. Прадоўжылася Свята прыгожым канцэртам Івянецкага Дома культуры. Свае музычныя падарункі дарылі працаўнікам удзельнікі мастацкай самадзейнасці Дома культуры і народны агітацыйна-харэаграфічны ансамбаль “Журавінка”. Завяршылася свята ўрачыстым момантам : айцец Яўген, пробашч касцела Святога Міхала ў Івянцы і айцец Віталій благаславілі камбайнёраў на пленную працу.