Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Свята “Яблачны спас”

24.08.2021

19.08.2021 года ў вёсцы  Макасічы прайшло свята “Яблачны спас”. У гэтай весцы кожны год  на “Яблычны спас” збіраюцца жыхары з бліжэйшых весак, прыносяць у кошыках гародніну,  яблыкі і грушы, каб асвяціць. Айтец Віктар  з задавальненем асвяціў ўраджай з сядзіб вяскоўцаў, блаславіў  і павіншаваў усіх са святам.

Для  прысутных работнікамі Суднікаўскага сельскага клуба быў падрыхтаваны салодкі стол. Тут былі і яблыкі пячоныя з медам, пірог з яблыкамі, сок яблачны, блінчыкі з яблыкамі, духмянае варэнне з яблык, цёртыя яблыкі. Гаспадынькі з прыемнасцю ўсіх частавалі і давалі рэцэпты страў. Усе засталіся задаволены такім цудоўным святам.

Задайте вопрос