Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”, Марыя Шакун і Наталля Жылевіч, сустрэліся з вучнямі 5-7 класаў

01.12.2021

30 лістапада 2021 года ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”, Марыя Шакун і Наталля Жылевіч, сустрэліся з вучнямі 5-7 класаў гімназіі №1 г.Валожына. У час мерапрыемства кіраўнік аб’яднання Наталля Жылевіч правяла гульню-конкурс  “Роднае слова”.  Навучэнцы адказвалі на пытанні, тлумачылі значэнні беларускіх слоў і выразаў, прыгадвалі творы беларускіх аўтараў, размаўлялі на беларускай мове. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Шакун, якая на мерапрыемстве выступіла ў ролі мовазнаўцы, шчыра падзякавала прысутных за добрыя і трапныя адказы, уручыла ўдзельнікам сувеніры і пачытала ўласныя вершы.

Задайте вопрос