Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

“Маладыя галасы -  2022”

12.04.2022

9 красавіка 2022 года ў Валожынскім раённым цэнтры культуры  прайшло мерапремства па падвядзенню вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”, які штогод ладзіцца па ініцыятыве  народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама.

Звыш за 20 чалавек прянялі сёлета ўдзел у конкурсе “Маладыя галасы-2022”.  Былі  прадстаўлены вершы ў шасці намінацыях.

Параможцы творчага спаборніцтва былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама за 1, 2 і 3 месцы і атрымалі падарункі. А ўручылі ўзнагароды юным канкурсантам (па намінацыях) член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Шакун, члены Міжнароднага саюза рускамоўных пісьменнікаў Людміла Садоўская, Наталля Жызнеўская і Марыя Мучынская, а таксама ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Галіна Гражынская, Уладзімір Ціханоўскі і кіраўнік аб’яднання Наталля Жылевіч.  Правёў  мерапрымства малады, таленавіты “руневец” Аляксей Герман.

 

Задайте вопрос