Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 54

Літаратурна-музычная вечарына “Сцежкамі Кандрата Крапівы”

29.11.2016

23 лістапада ў Ракаўскім ЦНТ у межах Года культуры адбылася літаратурна-музычная вечарына “Сцежкамі Кандрата Крапівы”, прысвечаная жыццю і творчасці вядомага байкапісца. Напачатку вядучыя пазнаёмілі гледачоў з самымі цікавымі момантамі яго жыцця. Затым з прамовай выступілі ганаровыя госці свята В. П. Рагойша і В. Ф. Гіруць-Русакевіч. Далей дзейства імкліва падхапіла“вечарынка”, канвой якой стаў твор К. Крапівы “Партызаны”: гучалі байкі Крапівы (байкі “Шляхі да ісціны” і “Дзед і Баба” былі падмацаваны інсцыніроўкай у выкананні вучняў Ракаўскай школы), а таксама гучала народная музыка, песні і танцы ў выкананні “узорнага” фальклорнага гурта “Вянок” (м. кір. Е.С.Пятроўская). Завяршылася “вечарынка” фрагментам з вядомага твора сатырыка “Хто смяецца апошнім”. Ролю Гарлахвацкага выканаў вядучы майстар сцэны тэатра імя М. Горкага А. В. Голуб.