Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Сустрэча паэтэс з вучнямі школ Валожынскага раёна

30.06.2017

29 чэрвеня 2017 года паэтэсы Валянціна Гіруць-Русакевіч і Марыя Шакун сустрэліся з вучнямі школ Валожынскага раёна, якія адпачываюць у лагеры “PROF-старт”, што працуе на базе Чэхаўшчынскай школы. Сустрэча праходзіла ў рамках акцыі “Лета з добрай кнігай”. Зацікаўлена слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі , некаторыя з якіх упершыню бачылі пісьменнікаў, цікавы расповяд Марыі Антонаўны і Валянціны Францаўны, дапоўнены лірычнымі вершамі, вершамі для дзяцей, дружна разгадвалі загадкі. А ў школьнай бібліятэцы засталіся кнігі паэтэс з іх аўтографамі.