Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Папоўніўся спіс асабістых кніг удзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’днання “Рунь” Валожынскага РЦК

06.07.2017

Таленавітыя брат і сястра Зінаіда Гасціловіч і Дзмітрый Краскоўскі (літаратурны псеўданім Зміцер Вольскі) прычакалі свой першы зборнік – “Плынь нашага жыцця”. У кнігу, якая выйшла ў выдавецтве “Каўчэг” увайшлі паэма “Жураванька” і вялікая падборка вершаў Зінаіды Геранімаўны, а творы Дзмітрыя Геранімавіча падзелены на раздзелы “Патрыётыка”, “Духоўнае”, “Гумар”.

Плённа працуе на паэтычнай ніве Аляксандр Грынкін. У выдавецтве “Колорград” пабачыла свет трэцяя кніга гэтага нястомнага хлебароба і паэта. І зусім недарэмна ён даў зборніку назву “Зёрна”. Як па зернейку чалавек працуючы на зямлі збірае ўраджай з пасеянага-пасаджанага яго рукамі, так творца піша-збірае вершы, каб данесці іх да чытачоў паўнаважкім коласам-кнігай.

Абодва зборнікі адрасаваны шырокаму колу чытачоў.