Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Наталля Жызнеўская стала пераможцай конкурсу імя Кірылы Тураўскага ў намінацыі «Міласэрнасць»

27.02.2025

1 месца ў намінацыі “Міласэрнасць” на Рэспубліканскім літаратурным конкурсе імя свяціцеля Кірылы Тураўскага “У гармоніі з сабой і светам” атрымала ўдзельнік народнага калектыву літаратурна-мастацкага майстэрства “Рунь”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Жызнеўская.

Празаічны твор “Добрая душа” быў ацэнены на вышэйшым узроўні кампетэнтным журы. Усяго ў конкурсе прынялі  ўдзел 226 чалавек з усёй Беларусі і нават, некалькі чалавек было з Расіі.   

“Было вельмі хвалююча… і пры тым нечакана. Думкамі я можа і мроіла пра перамогу, але дакладна не пра першае месца. Столькі таленавітых творцаў з усёй Рэспублікі. Пры тым для мяне гэта і прыемна і ганарова – з раёна я была адзінай, хто прымаў удзел у гэтым конкурсе.”  

Узнагароду Наталля Васілеўна атрымала з рук старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Карлюкевіча і мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, патрыяршага экзарха усяе Беларусі, прадстаяцеля Беларускай праваслаўнай царквы Веніяміна. 

Источник:https://valozhin.by/26022025/natallya-zhyzne%d1%9eskaya-stala-peramozhczaj-konkursu-imya-kiryly-tura%d1%9eskaga-%d1%9e-naminaczyi-milasernascz/

Задайте вопрос