Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

“РУНЬ” НА ПЯРШАЙШЧЫНЕ

10.04.2025

10 красавіка ўдзельнікі народнага калектыву літаратурна-мастацкага майстэрства “Рунь” Лідзія Гардынец, Ядзвіга Калясінская, Галіна Гражынская, Вера Глінская і Наталля Жылевіч наведалі Пяршайскую сярэднюю школу, дзе сустрэліся з вучнямі старэйшых класаў і настаўнікамі. З вялікай асалодай і зацікаўленасцю дзеці слухалі творцаў, якія распавядалі пра сябе і свой шлях у паэзію. Паэты чыталі  свае вершы аб прыродзе, каханні і вясне. Але больш за ўсё было твораў пра родную Беларусь, пра маленькую радзіму, пра непаўторнае хараство і мілагучнасць беларускай мовы.  У гэты дзень са сцэны гучалі не толька вершы, але і аўтарскія песні ўдзельнікаў калектыву Вольгі Дзядуль і Дзмітрыя Завацкага. Не абышлі паэты і вечную тэму Вялікай Айчыннай вайны.  У  юбілейны год Перамогі, яны гучалі асабліва кранальна і не пакінулі нікога абыякавым. 10 красавіка ўдзельнікі народнага калектыву літаратурна-мастацкага майстэрства “Рунь” Лідзія Гардынец, Ядзвіга Калясінская, Галіна Гражынская, Вера Глінская і Наталля Жылевіч наведалі Пяршайскую сярэднюю школу, дзе сустрэліся з вучнямі старэйшых класаў і настаўнікамі. З вялікай асалодай і зацікаўленасцю дзеці слухалі творцаў, якія распавядалі пра сябе і свой шлях у паэзію. Паэты чыталі  свае вершы аб прыродзе, каханні і вясне. Але больш за ўсё было твораў пра родную Беларусь, пра маленькую радзіму, пра непаўторнае хараство і мілагучнасць беларускай мовы.  У гэты дзень са сцэны гучалі не толька вершы, але і аўтарскія песні ўдзельнікаў калектыву Вольгі Дзядуль і Дзмітрыя Завацкага.

Не абышлі паэты і вечную тэму Вялікай Айчыннай вайны.  У  юбілейны год Перамогі, яны гучалі асабліва кранальна і не пакінулі нікога абыякавым.

20250410 135908

20250410 135928 2

20250410 140003

20250410 140028

Задайте вопрос