Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

На базе гімназіі № 1 г. Валожына адбылося пасяджэнне савета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. На парадку дня – падвядзенне вынікаў работы сістэмы за 2020 год, справаздача аб выкананні Пагаднення паміж упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2019-2022 гг. у другім паўгоддзі 2020 года і ўнясенні ў яго змяненняў і дапаўненняў.
На нараду запрасілі кіраўнікоў устаноў адукацыі, старшынь прафсаюзных арганізацый, лепшых педагогаў раёна, а таксама шаноўных гасцей – дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання Алега Аляксеевіча Семенчука, загадчыка сектара арганізацыйна-кадравай работы Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Святлану Валер’еўну Глябовіч, намесніка старшыні райвыканкама Ігара Уладзіміравіча Шакуна.
З дакладам “Вынікі дзейнасці ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, устаноў адукацыі, фізічнай культуры і спорту ў 2020 годзе па павышэнні даступнасці і якасці адукацыі, развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму” перад прысутнымі выступіла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала. Між іншым адзначалася: на фінансаванне сістэмы ў мінулым годзе з раённага бюджэту было накіравана 20529 тысяч рублёў, ці 32,7% кансалідаванага бюджэту раёна. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці склалі 9,1% ад бюджэту. Прыцягнута 1,9 млн рублёў, што склала 107,5% да ўзроўню мінулага года ў фактычных цэнах. У мінулым годзе завершана будаўніцтва і ўведзены ў эксплуатацыю дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці ў г. п. Івянец на 230 месцаў. На ўзвядзенне аб’екта зрасходавана 9,2 млн рублёў. У рамках рэалізацыі праекта “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь” выкананы капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі ў Івянецкай сярэдняй школе (835,7 тыс. рублёў). На правядзенне рамонтных работ у іншых установах адукацыі былі накіраваны 496,9 тыс. рублёў з мясцовага бюджэту.
Таццяна Мікалаеўна спынілася і на такіх важных пытаннях, як развіццё кадравых рэсурсаў сістэмы, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы аб’ектаў грамадскага харчавання, падвоз школьнікаў, выкананне паказчыкаў па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў, функцыянаванне ўстаноў дашкольнай адукацыі і ўстаноў, што забяспечваюць агульную сярэднюю адукацыю, і іншых важных момантах жыццядзейнасці сістэмы адукацыі. Вялікая ўвага падчас даклада надавалася выхаваўчай рабоце, павышэнню якасці і даступнасці адукацыі для выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, раскрыццю творчага патэнцыялу выхаванцаў і педагогаў праз удзел у алімпіядах, конкурсах, фестывалях. Начальнік упраўлення заўважыла, што па-ранейшаму прыярытэтным кірункам работы застаецца захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей і моладзі. Падкрэслівалася станоўчая дынаміка па прыцягненні вучняў да заняткаў фізічнай культурай і спортам. Былі разгледжаны таксама іншыя напрамкі дзейнасці, у прыватнасці – ахова правоў дзіцяці і прафілактыка сацыяльнага сіроцтва. Кожны пункт даклада суправаджаўся глыбокім аналізам паспяховасці ці наадварот, пасля чаго агучваліся канкрэтныя задачы, выкананне якіх, на думку кіраўніка, забяспечыць яшчэ большы поспех.
Напрыканцы выступлення Таццяна Мікалаеўна назвала ўстановы адукацыі, што па выніках раённага конкурсу “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі” за 2020 год названы лепшымі. Гэта Ракаўскі яслі-сад “Сонейка”, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці ў
г. п. Івянец, Пяршайскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа, сярэдняя школа № 2 г. Валожына, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна.
У абмеркаванні асноўнага даклада прынялі ўдзел кіраўнікі ўстаноў-пераможцаў Тамара Дзмітрыеўна Картыннік, Кацярына Мікалаеўна Мазанік, Аляксандр Мікалаевіч Уланчык, Святлана Леанідаўна Ламака.
Не менш грунтоўным і паслядоўным быў даклад старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Марыі Мікалаеўны Камінскай.
Са словамі ўдзячнасці за працу і жаданне дасягаць як мага больш высокіх паказчыкаў у сваёй дзейнасці да прысутных звярнуліся С. В. Глябовіч, І. У. Шакун. А. А. Семянчук, акрамя віншавання з поспехамі ў бок педагогаў Валожыншчыны, спыніўся таксама на асноўных кірунках сваёй дэпутацкай дзейнасці, у тым ліку на рабоце над новым Кодэксам аб адукацыі.
Завяршылася мерапрыемства цырымоніяй узнагароджання.
Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама атрымалі метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Васілій Уладзіміравіч Марзак і дырэктар Гародзькаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Таццяна Іосіфаўна Чабай. Падзякай начальніка галоўнага ўпраўлення адзначаны загадчык дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Расінка” Наталія Станіславаўна Казак, настаўнік хіміі сярэдняй школы № 2 г. Валожына Таццяна Вячаславаўна Халявінская. Падзяка старшыні райвыканкама ўручана дырэктару дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Дзмітрыю Васільевічу Ажарэльеву, Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў – намесніку па асноўнай дзейнасці Дорскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Ірыне Іосіфаўне Кулік. Восем педагогаў атрымалі падзякі начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, а трое адзначаны ганаровай граматай РК прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі.
Вынікі года паказалі станоўчую дынаміку развіцця сістэмы адукацыі раёна па ўсіх кірунках дзейнасці. Задачы, пастаўленыя падчас пасяджэння савета, дазволяць забяспечыць паспяховае функцыянаванне і развіццё галіны ў 2021 годзе.

На мінулым тыдні ў райцэнтры адбыўся нечарговы пленум раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У ім прынялі ўдзел старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Тарасавіч Бода, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Віктараўна Загорская, выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Андрэй Аляксандравіч Загорскі, старшыні пярвічак сельгасарганізацый Валожыншчыны і прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя.

Галоўным пунктам парадку дня пленума значыліся выбары новага старшыні. Прэтэндэнта на адказную пасаду прафсаюзнаму актыву прадставіў М. Т. Бода. Ён расказаў, што папярэдне кандыдатуру Вікенція Мікалаевіча Адамовіча ўзгоднілі на абласным і рэспубліканскім узроўнях, таму абкам просіць падтрымаць гэта рашэнне і аддаць свае галасы за чалавека, які мае годны жыццёвы і прафесійны вопыт, умее працаваць з людзьмі, адказваць за дакументаабарот, вызначаецца выключнымі арганізатарскімі здольнасцямі.
Вікенцій Мікалаевіч нарадзіўся ў вёсцы Нямоні, доўгі час жыў у Сакаўшчыне, апошнія гады – жыхар Валожына. Спачатку скончыў Маладзечанскае музвучылішча, пасля – педагагічны інстытут. Працаваў у адукацыі і ва ўстановах культуры, 16 гадоў таму прыйшоў на дзяржаўную службу ў якасці начальніка аддзела культуры. Апошнія восем гадоў узначальваў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Мае вопыт прафсаюзнай работы і добрае ўяўленне аб жыццядзейнасці сельгасарганізацый.

Член прэзідыума РК Таццяна Шумская, згодна з пратаколам, вынесла пытанне на галасаванне. У выніку ўсе прысутныя прагаласавалі станоўча, і абранаму прафсаюзнаму лідару было прапанавана зачытаць словы спецыяльнай клятвы, з чым Вікенцій Мікалаевіч паспяхова справіўся. Ён з хваляваннем выказаў словы ўдзячнасці за давер і падтрымку калегам, кіраўніцтву райвыканкама, усім работнікам галіновага прафсаюза, якія палічылі магчымым даверыць яму высокую пасаду.
Новага старшыню павіншаваў М. Т. Бода. Ён запэўніў свайго падначаленага ў тым, што падтрымка абкама Валожынскай арганізацыі забяспечана з умовай – старшыня раённага камітэта работнікаў АПК будзе вельмі адказна ставіцца да сваіх няпростых абавязкаў, надаваць вялікую ўвагу ахове працы супрацоўнікаў сельгасгаліны, аздараўленню і сацыяльна-бытавым умовам іх працы. Пасля В. М. Адамовічу ўручылі пасведчанне, кветкі ад абкама і райкама.

З вітальным словам да калег і з віншаваннямі да абранага кіраўніка звярнулася Вераніка Віктараўна Загорская. Яна выказала надзею на далейшае выніковае супрацоўніцтва з чалавекам, з якім і ў час яго папярэдняй дзейнасці мела цудоўныя партнёрскія адносіны. Ад старшынь прафкамаў прадпрыемстваў з наказам адносна будучай сумеснай работы выступіла і старшыня прафкама Валожынскага ўчастка ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” Ірына Тадэвушаўна Бітэль, якая апошнія месяцы выконвала абавязкі старшыні раённай арганізацыі.
Да работы на новай пасадзе Вікенцій Мікалаевіч прыступіў 25 лютага.

У Валожынскім краязнаўчым музеі папоўнілася калекцыя паштовак 60-70гг. прошлага стагоддзя, дзякуючы жыхарцы горада Валожына Марцінкевіч Соф’і Фамінічне. Для сучаснага чалавека паштоўка – гэта вельмі проста і прымітыўна. Многія з нас сталі забывацца, што раней мы віншавалі родных і сяброў прыгожымі, яркімі паштоўкамі напярэданні Новага года ці 8 Сакавіка…Зараз усе нашы зносіны ажыццяўляюцца з дапамогай мабільнага тэлефона ці камп’ютэра. А вось старая добрая паштоўка стала рарытэтам і надзейна прыжываецца ў музейных фондах.

У Валожынскім краязнаўчым музеі папоўнілася калекцыя паштовак 60-70гг. прошлага стагоддзя, дзякуючы жыхарцы горада Валожына Марцінкевіч Соф’і Фамінічне. Для сучаснага чалавека паштоўка – гэта вельмі проста і прымітыўна. Многія з нас сталі забывацца, што раней мы віншавалі родных і сяброў прыгожымі, яркімі паштоўкамі напярэданні Новага года ці 8 Сакавіка…Зараз усе нашы зносіны ажыццяўляюцца з дапамогай мабільнага тэлефона ці камп’ютэра. А вось старая добрая паштоўка стала рарытэтам і надзейна прыжываецца ў музейных фондах.

Панядзелак, 01 Сакавік 2021 11:48

Пра тавары і паслугі

АСОБНЫ ЗБОР АДХОДАЎ

РУП “Валожынскі жылкамунгас” устанаўлівае ў домаўладаннях прыватных гаспадароў райцэнтра па 2 пластыкавыя кантэйнеры для збору смецця. Іх атрымліваюць бясплатна ўласнікі, з якімі заключаны дагаворы на вываз цвёрдых бытавых адходаў. Аплата за вываз смецця ў жыроўках з-за гэта не павялічыцца.

У арганізацыі паведамілі, што ўсяго набылі 1850 кантэйнераў, сродкі былі выдаткаваны па дзяржаўнай праграме “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2016-2020 гады”. Асноўная мэта новаўвядзення – асобны збор адходаў, а таксама паляпшэнне санітарнага стану тэрыторыі сектара прыватнай жылой забудовы, пазбяганне несанкцыянаванага складзіравання смецця. Ну і, безумоўна ж, змяненне да лепшага экалагічнай і эстэтычнай сітуацыі.

Пакуль імі будуць забяспечаны толькі жыхары Валожына: на адзін падворак выдаецца два бакі – чырвонага і чорнага колеру – ёмістасцю 120 літраў кожны. Чырвоны прызначаны для другасных матэрыяльных рэсурсаў: шкла, шклабою (акрамя ваконнага шкла), ПЭТ-бутэлькі, макулатуры. Чорны – для цвёрдых бытавых адходаў: тых, якія дагэтуль гаспадары збіралі ў спецыяльныя пакеты ці мяшкі. Прычым, сюды нельга дапускаць злівання вадкасці, выкідання будаўнічых адходаў, гарачага попелу, буйнагабарытных матэрыялаў (аконных рам, дзвярэй, дзвярных блокаў і г. д.), адходаў гаспадарчай дзейнасці – скошанай у садзе ці на падворку травы, пустазелля з агарода. Камунальнікі звяртаюць увагу, што на кожным з бакаў змешчана спецыяльная паметка – што і для чаго.

Еўракантэйнеры зроблены з пластыку і аптымальна падыходзяць для карыстання. Яны невялікія, на колцах, што дазваляе з лёгкасцю перасоўваць іх па тэрыторыі, а таксама аблягчае выгрузку ў спецыяльную машыну. Зачыняюцца накрыўкай, таму не будуць працякаць, ды і жывёла ўсярэдзіну не залезе. Ёмістасці дастаткова для накаплення адходаў, недапушчэння ўтварэння непрыемных пахаў і пачатку працэсу разлажэння.

А вось дзе ўстанавіць бакі – на падворку ці ў гаспадарчай пабудове – гаспадар вырашае сам. Прыгэтым, ён нясе поўную адказнасць за іх: з моманту падпісання акта прыняцця-перадачы яны становяцца ўласнасцю гаспадара і знаходзяцца ў яго на захоўванні. У выпадку страты, крадзяжу ці сапсавання бакаў аб гэтым абавязкова трэба паведаміць у жыллёва-камунальную гаспадарку.

Вываз адходаў будзе ажыццяўляцца па графіку ў дні, у якія раней ездзіла па вуліцах спецыяльная машына: у першую тыдзень кожнага месяца яна забярэ смецце толькі з чырвонага кантэйнера, а ў другую, трэцюю, чацвёртую – з чорнага. Таму ўласнікам неабходна паставіць кантэйнеры за межы агароджы тэрыторыі ўласнай жылой забудовы, каб жылкамунгасаўцы маглі свабодна іх выгрузіць.

Развоз кантэйнераў ажыццяўляецца транспартам ЖКГ у рабочыя дні, а ў гэты час большасць людзей таксама ж знаходзіцца на працы. Таму ва ўласнікаў ёсць магчымасць забраць іх самастойна па адрасе: г. Валожын, вуліца Пушкіна, 55.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Панядзелак, 01 Сакавік 2021 11:35

Вясну гукалі!

27 лютага 2021 г. у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры Вясну гукалі!

Група з Мінску ад “турфірмы Авантурысты” весела і пазнавальна правяла час у Івянцы.

У праграму наведваня ўваходзіла знаёмства з архітэктурнымі помнікамі Івянца. Госці наведалі тры велічныя храмы, што ўзносяць свае купалы над мястэчкам: касцёл святога Міхаіла Архангела (1740- 1749г.г.), Касцёл святога Аляксея (1905 - 1907г.г.), Царква святой Ефрасінні Полацкай (2007г.).

Пасля падарожжа па вуліцах утульнага мястэчка, гасцінна расчыніў дзверы Івянецкі музей традыцыйнай культуры. Старшы навуковы супрацоўнік Ала Якаўлева пазнаёміла з экспазіцый музея, якая складаецца з некалькіх раздзелаў: «Мінулае і сучаснасць Івянца", "Кераміка.Традыцыі і сучаснасць ", "Творчасць разьбяра па дрэве А.Пупко ", выстава абразоў 19.ст.

У майстэрні "Ткацтва" ткачыха паказала, як зрабіць льняную нітку і выткаць ручнік - абярэг. У "Ганчарні" майстар Уладзімір Сасноўскі спецыяльна для наведвальнікаў вытачыў прыгожую вазу. Валянціна Адамовіч правяла майстар – клас па вырабу цацкі – свістулькі.

На тэрыторыі сядзібна -паркавага комплекса госцей сустрэлі з пачастункамі і пагулялі ў народную гульню “Ката пячы!”.

Многіх захапіла наведванне майстэрні «Кузня», дзе можна было самім паспрабаваць зрабіць падкову на шчасце з дапамогай каваля Станіслава Габруся.

Іншыя з задавальненнем фатаграфаваліся ў інтэр’ерах МА «Музеі местачковага побыту».

Пасля таго, як госці падсілкаваліся блінцамі з гарбатай на травах, іх чакала неверагодная праграма ад артыстаў Івянецкага дома культуры.

Вясна ды Зіма спаборнічалі паміж сабой, а госці, каб дапамагчы ў спрэчцы, удзельнічалі ў розных гульнях ды конкурсах.

Завяршальным акордам было спальванне пудзіла Зімы, а разам з ім і ўсяго благога, што было ў мінулым годзе.

Панядзелак, 01 Сакавік 2021 11:35

Вясну гукалі!

27 лютага 2021 г. у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры Вясну гукалі!

Група з Мінску ад “турфірмы Авантурысты” весела і пазнавальна правяла час у Івянцы.

У праграму наведваня ўваходзіла знаёмства з архітэктурнымі помнікамі Івянца. Госці наведалі тры велічныя храмы, што ўзносяць свае купалы над мястэчкам: касцёл святога Міхаіла Архангела (1740- 1749г.г.), Касцёл святога Аляксея (1905 - 1907г.г.), Царква святой Ефрасінні Полацкай (2007г.).

Пасля падарожжа па вуліцах утульнага мястэчка, гасцінна расчыніў дзверы Івянецкі музей традыцыйнай культуры. Старшы навуковы супрацоўнік Ала Якаўлева пазнаёміла з экспазіцый музея, якая складаецца з некалькіх раздзелаў: «Мінулае і сучаснасць Івянца", "Кераміка.Традыцыі і сучаснасць ", "Творчасць разьбяра па дрэве А.Пупко ", выстава абразоў 19.ст.

У майстэрні "Ткацтва" ткачыха паказала, як зрабіць льняную нітку і выткаць ручнік - абярэг. У "Ганчарні" майстар Уладзімір Сасноўскі спецыяльна для наведвальнікаў вытачыў прыгожую вазу. Валянціна Адамовіч правяла майстар – клас па вырабу цацкі – свістулькі.

На тэрыторыі сядзібна -паркавага комплекса госцей сустрэлі з пачастункамі і пагулялі ў народную гульню “Ката пячы!”.

Многіх захапіла наведванне майстэрні «Кузня», дзе можна было самім паспрабаваць зрабіць падкову на шчасце з дапамогай каваля Станіслава Габруся.

Іншыя з задавальненнем фатаграфаваліся ў інтэр’ерах МА «Музеі местачковага побыту».

Пасля таго, як госці падсілкаваліся блінцамі з гарбатай на травах, іх чакала неверагодная праграма ад артыстаў Івянецкага дома культуры.

Вясна ды Зіма спаборнічалі паміж сабой, а госці, каб дапамагчы ў спрэчцы, удзельнічалі ў розных гульнях ды конкурсах.

Завяршальным акордам было спальванне пудзіла Зімы, а разам з ім і ўсяго благога, што было ў мінулым годзе.

Панядзелак, 01 Сакавік 2021 10:31

Выстава ткацтва «Дарожка да спадчыны»

У выставачным пакоі народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” (г.Валожын, вул.Партызанская,26) наладжана выстава ткацтва “Дарожка да спадчыны”. Работы сваіх матуль прадставілі на выставу і цікава пра іх распявядалі Галіна Бараноўская і Лілія Маразоўская з вёскі Падбярэзь.

Пра ткацтва на Валожыншчыне, пра адметнасць мясцовых узораў посцілак, ручнікоў і валяння валёнак, прысутныя даведаліся ад кіраўніка народнага аб’яднання “Скарбніца” Наталіі Кліменак.

Панядзелак, 01 Сакавік 2021 10:30

Выстава ткацтва «Дарожка да спадчыны»

У выставачным пакоі народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” (г.Валожын, вул.Партызанская,26) наладжана выстава ткацтва “Дарожка да спадчыны”. Работы сваіх матуль прадставілі на выставу і цікава пра іх распявядалі Галіна Бараноўская і Лілія Маразоўская з вёскі Падбярэзь.

Пра ткацтва на Валожыншчыне, пра адметнасць мясцовых узораў посцілак, ручнікоў і валяння валёнак, прысутныя даведаліся ад кіраўніка народнага аб’яднання “Скарбніца” Наталіі Кліменак.

Немаловажным для обеспечения демографической безопасности нашей страны является уменьшение влияния неблагоприятных факторов окружающей среды на здоровье населения и является важнейшей задачей санэпидслужбы.

Сотовая радиотелефония сегодня одна из наиболее интенсивно развивающихся телекоммуникационных систем. Основными элементами системы сотовой связи являются базовые станции (БС) и мобильные радиотелефоны (МРТ). Работает система в УВЧ-диапазоне. Радиус работы – 0,5 – 10 км. Для увеличения радиуса, станции устанавливают на высоте 15-100 м, причем используются существующие постройки или специальные сооружения (мачты). На одной мачте может быть установлено несколько антенных устройств, каждая из которых работает только в определенном направлении. Размещая на одной мачте несколько антенных устройств, оператор БС обеспечивает устойчивую связь с владельцами сотовых телефонов, находящихся в зоне обслуживания БС.

Чем дальше телефон и базовая станция друг от друга, тем сложнее устанавливается связь, так как с увеличением расстояния увеличивается и затухание сигнала, плюс сказывается помеховое влияние других базовых станций и телефонов.

Чтобы телефон мог взаимодействовать с базовой станцией, ему приходится работать на максимальном излучении — так же, как и базовой станции. Телефоны автоматически изменяют мощности излучения, то есть по мере приближения телефона к базовой станции его мощность излучения тем меньше, чем выше уровень сигнала от базовой станции.

Источниками электромагнитного поля (ЭМП) являются антенны базовых станций.

Основная задача государственного санитарного надзора не допустить проживание и работу людей, когда уровень воздействия электромагнитного поля (ЭМП)  будет превышать допустимый. Достигается это установлением санитарно-защитной зоны (СЗЗ) и зоны ограничения застройки (ЗОЗ) для базовой станции. СЗЗ и ЗОЗ определяются расчетным путем, а затем уточняются путем прямых измерений интенсивности ЭМИ РЧ. В этих зонах запрещается строительство жилых зданий всех видов, лечебных, санаторно-курортных, оздоровительных учреждений, детских садов,  интернатов и других зданий предназначенных для круглосуточного пребывания людей.

В случае необходимости защиты людей, находящихся в общественных и производственных зданиях, расположенных в СЗЗ и ЗОЗ выполняются ограждающие конструкции и кровли из материалов, обладающих высокими радиоэкранирующими свойствами, или покрытие ограждающих конструкций, заземленной металлической сеткой.

Сотовый телефон представляет собой малогабаритный приемник-передатчик. Мощность излучения МРТ – величина, зависящая от состояния канала связи, чем выше уровень сигнала базовой станции в местах приема, тем меньше мощность излучения МРТ. Каждая базовая станция сотовой связи имеет санитарный паспорт, а так же собственниками БС проводится регулярный лабораторный контроль электромагнитного излучения от нее. Пока нет достаточного количества научных данных о воздействии излучения МРТ на организм пользователя. Бесспорным является факт реагирования организма на излучения мобильного телефона. Поэтому ВОЗ (Всемирная организация здравоохранения) рекомендует придерживаться «принципа предупреждения», что означает:

- не следует пользоваться телефоном без особой необходимости;

- не следует разговаривать более 3-4 минут;

- не следует допускать, чтобы телефоном пользовались дети;

- при покупке следует выбирать прибор с меньшей максимальной мощностью излучения.

В Воложинском районе также установлены БС сотовых операторов зарегистрированных в Республики Беларусь. Ежегодно, на договорной основе, лабораторным отделом ГУ «Минский облЦГЭиОЗ» осуществляется проведение измерений электромагнитного излучения от радиотехнических объектов расположенных в районе. 

За 2020 год  проведены измерения электромагнитного излучения от 26 РТО (радио-технических объектов), всего 198 точек контроля, из них: А1 – 6 объектов/48 точек, МТС 18 объектов/114 точки, ТРУП БелЖД 2 объекта/6 точек. Превышений предельно-допустимого уровня (ПДУ) электромагнитного излучения от радиотехнических объектов в 2020 году не регистрировалось.

За 2019 год электромагнитные излучения измерены от 69 объектов РТО, всего 448  точек, из них:  А1 – 42 объекта/252 точек, МТС 20 объектов/154 точки, Минск облГаз 4 объекта/24 точки, КАПШ/Агат 3 объекта/18 точек. Превышений ПДУ электромагнитного излучения от радиотехнических объектов в 2019 году не регистрировалось.

Врач-гигиенист                                             Н.М. Булова

Старонка 506 з 545

Задайте вопрос