222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
На Міншчыне вялікая ўвага надаецца адукацыйнаму турызму. Абласны конкурс на лепшую відэавізітоўку і буклет адукацыйных экскурсійных маршрутаў прынёс перамогу калектыву навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах “Камп’ютарная графіка” і “Майстэрня цудаў” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна.
Сярод 89 камплектаў матэрыялаў, што былі прадстаўлены на заключным этапе конкурсу і складаюцца з відэавізітоўкі і буклета аб адукацыйных экскурсійных маршрутах ад навучэнцаў і педагогаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, вышэйназваны калектыў атрымаў Дыплом I ступені ў намінацыі “Лепшы аглядны гарадскі маршрут” у катэгорыі “V-VIII класы”. Кіраўнікамі праекту выступілі метадыст установы Васілій Уладзіміравіч Марзак і педагогі дадатковай адукацыі Валерыя Сяргееўна Клімовіч і Канстанцін Аляксандравіч Вайткевіч.
Відэавізітоўку “Вечна юны, старажытны Валожын!” стварылі вучні восьмага і дзясятага класа Яршэвіцкага НПК Віктар Кульбака і Мікіта Луцкі, тэкст да яе прачытала педагог дадатковай адукацыі Карына Казіміраўна Курушка. Рабяты добра папрацавалі і ў роліку на шэсць з паловай хвілін змаглі паказаць усе самыя гістарычна-значныя аб’екты Валожына.
Першым пунктам відэападарожжа стаў касцёл Святога Юзафа на плошчы горада. Гэты будынак у антычным стылі з’яўляецца самым старэйшым у райцэнтры. У відэа ўзгадваецца, што яго веліччу захапляўся яшчэ Уладзіслаў Сыракомля, калі праязджаў праз Валожын у 1861 годзе. І сёння актуальна гучаць яго словы: “Над прыземленым мястэчкам, якое, здаецца, кленчыць перад яго веліччу, свецяць яго цудоўныя муры. Не ўздымаюцца, а ўзлятаюць у неба яго вежы…”. Непадалёк размясціўся палац Тышкевічаў, што складаецца з двух аднолькавых будынкаў, размешчаных адзін насупраць другога, а побач знаходзілася знакамітая аранжарэя. Палацава-паркавы ансамбль эпохі класіцызму ў Беларусі складае адзінае ў рэспубліцы спалучэнне помнікаў рознай функцыянальнай накіраванасці, якія параўнальна поўна адлюстроўваюць гістарычную эпоху.
На іншым баку плошчы можна ўбачыць ешыбот, які некалі лічыўся своеасаблівай “візітоўкай” Валожына. Дзякуючы яму, мястэчка стала вядомым ва ўсім свеце. Сюды прыязджалі вучыцца з Расіі, Англіі, Сірыі, Аўстрыі, Егіпта і іншых краін.
Расказана ў відэа і пра такі цікавы гістарычны аб’ект, як дзеючы храм Святых Роўнаапостальных Канстанціна і Алены – самая вялікая драўляная царква ў Беларусі, помнік драўлянага дойлідства. Яна была пабудавана ў 1866 годзе на сродкі графа Івана Тышкевіча. Далей ролік запрашае нас у будынак па вуліцы Максіма Горкага, дзе цяпер размяшчаецца музей, а калісьці жыў гарадскі стараста. Не забыліся аўтары ўспомніць і пра тое, што сімвалам нашага раёна з’яўляецца птушка зімародак, выявы якой намаляваны на сценах раённай бібліятэкі і жылога дома новага мікрараёна, а ў гарадскім скверы каля возера размясцілася скульптура гэтай птушкі.
Відэапрэзентацыя яшчэ раз нагадвае, што Валожын мае багатую і яркую гісторыю, якой неабхона ганарыццы і неабходна вывучаць. Пазнаёміцца з ролікам можна па спасылцы: https://youtu.be/iqdSsI1zRdQ.
Буклет экскурсійнага маршруту “Вечна юны, старажытны Валожын!”, у стварэнні якога прынялі ўдзел Аляксей Болвах і Віктар Кульбака, у маляўнічай, яркай форме прадстаўляе вышэйназваныя архітэктурныя аб’екты нашага горада. Ён стане добрым даведнікам для турыстаў і гасцей, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй малой радзімы.
Старонку падрыхтавала Анжэла Радына
У нашым раёне, як і ў цэлым па краіне, насельніцтва імкліва старэе. Пагаршэнне памяці і ўвагі з’яўляецца самым распаўсюджаным спадарожнікам старэння.
Вучоныя высветлілі: аб’ём памяці памяншаецца, пачынаючы з 20-гадовага ўзросту. Найбольш актыўны спад прыходзіцца на 60-70 гадоў. Для таго, каб памяць і ўменне канцэнтравацца захоўваліся, мозг павінен быць пастянна загружаны работай. Толькі трэніроўка (чытанне, рашэнне лагічных задач і інш.) не дазволіць пачацца працэсам дэградацыі ці хаця б іх затармозяць.
2019 годзе завяршыўся праект “Папярэджанне кагнітыўных узроставых змяненняў у пажылых людзей, якія пражываюць у Валожыне і Валожынскім раёне”. У яго рамках група людзей, што нарадзіліся да 9 мая 1945 года, займалася трэніроўкай памяці і ўвагі, развіццём творчых здольнасцей. У 2020 годзе ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй работа прафілактычнай групы была спынена. Аднак у сакавіку бягучага года плануецца яе дзейнасць аднавіць.
Сустрэчы будуць праходзіць у чацвер двойчы ў месяц на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Запрашаюцца грамадзяне, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту і жадаюць захаваць светлую памяць і яснае мысленне.
Чакаем вас у чацвер 18 сакавіка па адрасе: г. Валожын, вул. Міру, 8.
Аксана ЖУК,
загадчык аддзялення адаптацыі
і рэабілітацыі ТЦСАН
У рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» прайшло прафілактычнае мерапрыемства з жыхарамі інтэрната дзяржаўнай установы адукацыі «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».
В рамках акции «День безопасности. Внимание всем!» прошло профилактическое мероприятие с жильцами общежития государственного учреждения образования «Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей». Во время встречи со спасателями, участники акции составляли формулы пожара и формулы безопасности, разгадывали загадки, выясняли причины, по которым мог произойти пожар в той или иной ситуации, смотрели обучающие фильмы, вспомнили о том, что такое сигнал «Внимание всем!» С помощью игры «Шаги безопасности», присутствующие возобновили свои знания о правильных действиях при возникновении различных чрезвычайных ситуаций. Некоторые задания оказались трудными, при их выполнении возникали вопросы, на которые тут же были получены компетентные ответы.
- Если случился пожар, не паникуйте. Вызывайте спасателей по телефону "101" или "112". Назовите диспетчеру адрес, место пожара, сообщите о наличии в здании людей. Помогите престарелым и несовершеннолетним и покиньте помещение, - рассказывала присутствующим старший инспектор Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям Алеся Радвилович.
– Мероприятие получилось интересным и насыщенным разными заданиями. Нашим жильцам очень полезны такие напоминания, – прокомментировала воспитатель общежития.
З 12 сакавіка ў Валожынскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Джунглі за шклом». Тут можна ўбачыць жывых рэптылій, паўзуноў... Гэта звычайны, садовы і каралеўскі ўдаў, тыгровыя і вадзяныя пітоны, тэхаскі, танкахвосты і маісавы полаз, кайманавая, мускусная, балотная, чырвонавухая, міжземнаморская і сярэднеазіяцкая чарапаха, кітайскі трыонкс, кайманавы кракадзіл і інш. Запрашаем усіх жадаючых на экзатычную выставу, якая працягнецца да 10 красавіка.
На базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» прайшла ХVI раённая Алімпіяда па Правілах дарожнага руху.
13 сакавіка дэлегацыя Валожынскага раёна ў колькасці 40 чалавек наведала Рэспубліканскае зімовае спартыўнае свята «Мінская лыжня-2021» у РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы».
Міжнародны дзень рэк адзначаюць у многіх краінах свету 14 сакавіка - дата закліканая прыцягнуць увагу ўсяго чалавецтва да будаўніцтва дамбаў і плацін, якія парушаюць адзіную экасістэму планеты
Мілыя дамы, запрашаем Вас прыняць удзел у флэшмобе - #яалеся. Таксама можаце высылаць фота на пошту - Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Лепшыя мы размесцім у сацсетках і на сайце часопіса.