Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Чацвёрты з'езд РГА "Белая Русь"

22.06.2022

18 чэрвеня бягучага года вядучае грамадскае аб'яднанне краіны - РГА "Белая Русь" правяло чарговы чацвёрты з'езд. У рабоце  з'езда прынялі ўдзел каля 500 дэлегатаў з усёй краіны. Члены Урада, лідэры грамадскіх і палітычных рухаў краіны, дэпутаты ўсіх узроўняў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, вучоныя, а таксама запрошаныя ад Усерасійскай палітычнай партыі "Адзіная Расія" падвялі вынікі работы арганізацыі за пяць гадоў. Была прынята новая рэдакцыя Праграмы грамадскага аб'яднання і абраныя кіруючыя органы - Рэспубліканская рада і Цэнтральная кантрольна-рэвізійная камісія. Знакавай падзеяй стала абранне новага старшыні грамадскага аб'яднання. Ім стаў рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алег Раманаў.

Дэлегатамі ад нашага раёна былі Алена Клачко – старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, Ірына Жданюк – начальнік аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Вераніка Загорская – рэдактар раённай газеты.

Алена КЛАЧКО

Я прысутнічала на такім з'ездзе другі раз. З'езду папярэднічала вялікая праца: прайшла справаздачна-выбарная кампанія ў рэгіёнах, былі вызначаны праблемныя задачы аб'яднання. З’езд даў магчымасць выпрацаваць праграму дзеянняў на наступную пяцігодку, прагучалі новыя ідэі, ініцыятывы, якія паслужаць арыенцірам для далейшага развіцця і нашай раённай арганізацыі.

Дэлегаты з розных рэгіёнаў не толькі прааналізавалі працу аб'яднання за мінулыя пяць гадоў, але і вызначылі сумесныя крокі па развіцці аб'яднання, умацаванні яго аўтарытэту, лідэрскай пазіцыі, па павышэнні даверу людзей да яе дзейнасці. Цікава і карысна было пачуць выступленні маіх калег, мець дачыненне да дзейнасці галоўнай грамадска-палітычнай сілы краіны.

Ірына ЖДАНЮК – начальнік аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама

З кожным годам роля грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку "Белай Русі", расце. Арганізацыя даўно заваявала павагу і давер грамадзян. Праектная і выхаваўчая работа "Белай Русі" — важныя напрамкі, якія,  патрабуюць далейшага развіцця. Неабходна больш актыўна арганізоўваць інфармацыйныя пляцоўкі, узмацніць узаемадзеянне з іншымі канструктыўнымі грамадскімі аб'яднаннямі, актывізаваць работу грамадскіх прыёмных як месцаў, куды грамадзяне могуць прыйсці і папрасіць дапамогі ў вырашэнні праблем, унесці прапановы. Толькі так можна дабіцца павышэння даверу насельніцтва да ўласных стваральных сіл.

Задайте вопрос