Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Капылі прайшла абласная ўрачыстасць

30.03.2022

У Капылі прайшла абласная ўрачыстасць, прымеркаваная 35-годдзю Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. У ім прыняла ўдзел дэлегацыя Валожыншчыны на чале са старшынёй раённага савета ветэранаў Таццянай ЦІГАНІНАЙ.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел шаноўныя госці: намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, старшыня савета Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Казімір Чарапкоўскі, намеснік старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, ветэран Узброеных Сіл, воін-інтэрнацыяналіст, генерал-маёр Люцыян Сурынта.

Асабліва прыемнай часткай урачыстасці стала ўзнагароджванне. Сярод тых, хто ўдастоіўся такога гонару, была і наш ветэранскі лідар: за ўдзел у мерапрыемствах па сацыяльнай абароне ветэранаў, актыўную жыццёвую пазіцыю, умацаванне міру і згоды ў грамадстве Таццяна Ціганіна адзначана Граматай Беларускага аб’яднання ветэранаў.

Задайте вопрос