Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

ВЕТЭРАНЫ ПАКАЗАЛІ КЛАС

13.12.2018

 

  У сталічным Палацы культуры ветэранаў прайшоў фінал агляду-конкурсу ў рамках абласнога фестывалю нацыянальных культур ветэранаў “Мой родны кут”, прысвечанага Году малой радзімы. Падчас мерапрыемства падведзены вынікі конкурсу “Ветэранскі падворак”, адбыліся выставы мастацкіх твораў і нацыянальных страў.

   Валожынскі раён прадставілі старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Рыгор Мікалаевіч Русакевіч, выконваючая абавязкі адказнага сакратара Лілія Іванаўна Нахай і непасрэдныя ўдзельнікі конкурсных праграм.

   Тамара Аляксандраўна Язерская з Валожына выступіла з украінскай народнай песняй, якую выканала акапэла. Жыхар вёскі Даўбені – прадстаўнік нацыянальнасці іезіды – Мамед Усупавіч Рашоеў парадаваў гледачоў тэмпераментнай лезгінкай. Жыхаркі Івянца Любоў Мітрафанаўна Каткевіч і Аляксандра Пятроўна Нядзвецкая – прадстаўніцы рускага і ўкраінскага народаў – дэманстравалі рукатворныя работы. Любоў Мітрафанаўна выставіла лялек у тэхніцы скульптурнага тэкстылю, а Аляксандра Пятроўна – вязанне і вышыўку.

  Кожны з удзельнікаў адзначаны памятным дыпломам і каштоўным падарункам.

Задайте вопрос