Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Ёлачка – наш жаданы госць

17.12.2019

Набліжаюцца калядныя і навагоднія святы. Для супрацоўнікаў лясной аховы гэта самы напружаны час – яны вядуць узмоцнены кантроль за захаваннем зялёнага багацця. Асаблівая пільнасць патрабуецца ў выхадныя дні. Тады для выяўлення браканьераў ствараюцца мабільныя групы з ліку адказных асоб Дзяржаўнай лясной аховы, супрацоўнікаў Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і міліцыі.

Усіх жыхароў раёна хочам папярэдзіць, што на дарогах будуць дзейнічаць экалагічныя пасты. Прадстаўнікі лясной аховы і супрацоўнікі ДАІ правядуць праверку дакументаў на набыццё елак – чэкі ці накладныя. У дадатак да названых мер бяспекі работнікі лясгасаў установяць фотапасткі ў сасонніках і елачніках.

Парушальнікаў, якія рызыкнулі самастойна высечы елачку, чакаюць буйныя адміністрацыйныя штрафы: на грамадзян – да 50 базавых велічынь, на індывідуальных прадпрымальнікаў – да 200 базавых велічынь. Акрамя гэтага, давядзецца аплаціць і матэрыяльны ўрон, нанесены прыродзе.

Таму, каб не сапсаваць сабе святочны настрой незапланаванымі грашовымі стратамі, набывайце навагоднія елкі ў спецыялізаваных месцах, захоўвайце чэкі і накладныя дакументы на момант перавозкі лясных прыгажунь.

Продаж хваёвых дрэўцаў арганізуецца ва ўсіх лясніцтвах. У Валожыне, Ракаве і Івянцы з 20 снежня адкрыюцца ёлачныя базары. У залежнасці ад вышыні ствала цэннік будзе вагацца ад 13 да 17 рублёў.