Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Новости краеведческого музея

Валожынскі краязнаўчы музей запрашае на выставу экзатычных насякомых .

Валожынскі краязнаўчы музей запрашае на выставу экзатычных насякомых з прыватнай калекцыі г. Віцебска. Выстава працуе з 26 снежня 2016 года да 31 студзеня 2017 г. кожны дзень, акрамя нядзелі, з 9.00 да 18.00, субота - 10.00 - 17.00, без перапынку на абед. Кошт білета: дзіцячы - 1.00 руб., дарослы - 2.00 руб.


Фотавыстава “Бенедыкт Тышкевіч. Вяртанне да вытокаў” пачне дэманстравацца ў краязнаўчым музеі з 10 лістапада.  Выстава арганізавана пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі і Пасольства Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

На выставе экспануецца 26 высакаякасных копій здымкаў першага фотамастака Беларусі Б. Тышкевіча, якія ён здымаў у Вялым і Заходняй Еўропе.

Гісторыя адкрыцця імя Б.Тышкевіча пачалася ў 1993 годзе, калі Музей фатаграфіі імя Нісефора  Ньепса (г.Шалон-на-Соне, Францыя) набыў у аднаго з парыжскіх антыквараў альбом з фатаздымкамі XIX стагоддзя. На адваротным баку пазначана месца і дата – маёнтак Вялае, Літва, 1883 год, а таксама імя аўтара – Б. Тышкевіч. Пра такога мастака не чуў ні адзін мастацказнаўца, яго прац не ведаў ні адзін фатограф. Сляды Бенедыкта Тышкевіча прывялі даследчыкаў у Беларусь. Менавіта тут яны даведаліся гісторыю жыцця і творчы лёс беларускага фатографа-мастака, выхадца са знакамітага роду Тышкевічаў.

Бенедыкт Тышкевіч (1852 – 1935 гг.) – першы фатограф-мастак Беларусі. Выхадзец са  знатнага  беларускага роду Тышкевічаў. Бенедыкт правёў дзяцінства ў маёнтку Чырвоны Двор (недалёка ад сучаснага Каунаса), дзе атрымаў цудоўную дамашнюю адукацыю.

Захапленне фатаграфіяй пачалося пад час шматлікіх  круізаў і падарожжаў, адкуль граф прывозіў здымкі экзатычных мясцін, ні на што не падобнай прыроды і партрэты людзей, якія жывуць на розных кантынентах: Афрыка, Індыя, Японія, Егіпет… У Парыжы падарожніка нязменна сустракала любячая і любімая жонка Элізабет, якая падаравала яму траіх дзяцей. Сур’ёзная хвароба абарвала яе жыццё ў 1883 годзе, Элізабет было ўсяго 26 год…

Перажыць такі ўдар Тышкевічу дапамагло яго мастацтва. Ён прыехаў у паляўнічы маёнтак Вялае пад Валожынам. Тут ён па-ранейшаму не выпускаў з рук фотакамеру – здымаў сялян, пейзажы, ствараў пастановачныя замалёўкі і сцэны з жыцця паляўнічых і памешчыкаў. Часам выязджаў на буйныя еўрапейскія выставы.

У яго работах захаваны вобразы эпохі — сяляне і рамеснікі, бытавыя сцэнкі, інтэр'еры вясковых хат і карчмы, стыльных салонаў і будуараў, а таксама партрэты сучаснікаў, у тым ліку дачкі Лізаветы-Марыі.

Б.Тышкевіч быў вельмі адукаваным чалавекам, і яго фотаздымкі — гэта працяг яго захаплення мастацтвам. З аднаго боку, яго работы здаюцца знарочыстымі (наўмыснымі), а з другога — некалькі іранічнымі. Бо аб'ектамі для здымкі выступалі сам граф і яго сям'я, пераапранутыя ў сялянскія касцюмы. Для нас гэтыя фотаздымкі цікавыя перш за ўсё з боку этнаграфіі: касцюмы, атрыбутыка таго часу.

Жыццё мастака змянілася з пачаткам Першай сусветнай вайны. Граф Тышкевіч пакінуў радзіму і накіраваўся ў Францыю, дзе жыў у асяроддзі дзяцей і ўнукаў да самай смерці.

Наведвальнікам выставы прапануецца прагляд дакументальнага фільма “Бенедыкт Тышкевіч. Спыніць час” студыі беларускіх гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна”.

1 copy_copy_copy_copy_copy 13 copy

1559442 original 1563010 original

 5 copy_copy SAM 2490


З 30 верасня по 2 кастрычніка ў г.Магілёве праходзіў 3-ці Нацыянальны музейны форум, які меў назву “музей у новай крэатыўнай эканоміцы”. У спартыўным комплексе “Алімпіец” дэманстравалі сваё музейнае майстэрства больш за 100 музеяў Беларусі.

Форум праводзіўся з мэтай падтрымкі музейнай справы ў Беларусі, стымулявання творчых ініцыятыў, павышэння прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў форума.

ДУ “Мінскі абласны краязнаўчы музей”, каманда якога складалася з 12 раённых краязнаўчых музеяў Мінскай вобласці, прадставіла на форуме экспазіцыю пад назвай “Памятаем мінулае, шануем сучаснае, думаем пра будучае”.

Наш Валожынскі краязнаўчы музей у гэтай экспазіцыі прадставіў інфармацыйны партал “І прыйшоў ён да нас, нібы слова жывое…” да 100-годдзя з дня нараджэння ксяндза Уладзіслава Чарняўскага. Акрамя выставы была падрыхтавана відэапрэзентацыя аб жыцці і пастарскай службе У.Чарняўскага. Аснову прэзентацыі склалі фотаздымкі з гісторыі Вішнеўскай парафіі, асабістага архіва святара. Абласны краязнаўчы музей ад Міністэрства культуры РБ атрымаў Дыплом 1 ступені ў намінацыі “За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму”, а ўручала гэты дыплом дырэктар Дзяржаўная Траццякоўскай галерэі Зельфіра Трэгулава.

SAM 2438


В ГУ "Воложинский краеведческий музей" открылась выставка талантливого фотографа из Минска Василия Кузьмичкина. Василий увлекается фотографией с детских лет. Одно из любимых направлений - свадебное фото, так как это атмосфера праздника, новой жизни. И именно фотограф помогает оставить в памяти эти счастливые моменты.

Время работы выставки: 9.00-18.00

 


Сотрудниками краеведческого музея разработан и издан буклет “Архитектура Воложина: история и современность”. Издание содержит краткие сведения по истории и архитектуре Воложина XIX – XX-го столетий. Буклет иллюстрирован фотографиями наиболее интересных архитектурных памятников Воложина этого периода.

2009201612 

 


Фонды краеведческого музея пополнились ценным и интересным экспонатом, который приобретён для музея за финансовые средства районного бюджета. Это – современная копия знаменитого слуцкого пояса. Копии слуцких поясов доподлинно повторяют исторические образцы. В них используются воссозданные приёмы ткачества, настоящие шелковые, золотые и серебряные нити, характерная орнаментация и цвета. Новая жизнь слуцких поясов – дань уважения нашим предкам, напоминание их потомкам о неугасимых традициях отечественной культуры.

SAM 2270

Последнее изменение 29.11.2019