Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Мітынгі, прысвечаныя слаўнаму юбілею, адбыліся на тэрыторыі Валожынскага сельсавета

11.05.2020

Даніну памяці ахвярам фашызму, якія пахаваны ў Бабровічах, аддалі старшыня Валожынскага сельвыканкама Віктар Комель, дырэктар СГУ «Бабровічы» Юрый Бяляўскі, дырэктар КСЦ «Бабровічы» Вераніка Фесюн, загадчыца ФАПа Маргарыта Кароль, загадчыца вузла поштовай сувязі Ларыса Тур, супрацоўнікі мясцовых арганізацый.

Да велічнай даты прыведзены ў парадак помнікі ў Дубіне, Узбалаці, Брыльках, Дворышчы. Ускладанне вянкоў да кожнага з іх правялі дырэктар ААТ «Агра-Дубінское» Генадзій Каспяровіч, старшыня Валожынскага сельвыканкама Віктар Комель, спецыялісты сельгаспрадпрыемства.

Цюльпаны да помніка ў гонар загінуўшых землякоў у Узбалаці ўсклала інжынер па ахове працы ААТ «Агра-Дубінское» Жанна ЧАСНОЎСКАЯ.Ля воінскага захавання ў Дворышчы – загадчыца Дубінскога СЦК Марына ЧАБАЙ.

Тэксты і здымкі Сяргея САДОЎСКАГА і Валянціны КРАЎНЕВІЧ

Галерея изображений