Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Бяспека ў кожны дом!

26.02.2018
У рамках трэцяга этапу акцыі «Бяспека ў кожны дом!» у Валожынскім раёне праходзяць сустрэчы з работнікамі працоўных калектываў. Такая сустрэча прайшла і ў санаторыі “Пралеска”. Перад працоўным калектывам выступіў намеснік начальніка Мінскага абласнога упраўлення МНС Вячаслаў Васільевіч Палтарака. Падчас свайго выступлення ён распавёў аб асноўных прычынах пажараў і гібелі на іх людзей, нагадаў асноўныя правілы пажарнай бяспекі, якія яны павінны выконваць, каб іх дом бяда заўсёды абыходзіла бокам. Асаблівую ўвагу звярнуў на бяспеку дзяцей. Прадэманстраваны відэафільм ў чарговы раз нагадаў грамадзянам пра сумныя наступствы, да якіх прыводзіць нядбайнае стаўленне да свайго жыцця. Кожнаму ўдзельніку акцыі была ўручана тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Задайте вопрос