Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У першым паўгоддзі пагутарыць з кожным

11.02.2019

 На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне агляднай камісіі пры райвыканкаме па пытаннях сацыяльнай рэабілітацыі асоб, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі. Узначаліў нараду намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч ШАКУН.

Найперш Ігар Уладзіміравіч удакладніў сітуацыю па азначаным пытанні на тэрыторыі Валожыншчыны. На ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС 291 чалавек, які раней меў праблемы з законам. Галоўная задача вяртання іх у грамадства – дапамагчы ўладкавацца на працу. Для гэтага ў арганізацыях, установах і на прадпрыемствах раёна ствараецца браня на рабочыя месцы. Таксама існуе магчымасць за кошт прадпрыемстваў атрымаць накіраванні на перакваліфікацыю па патрэбных для вытворчасці спецыяльнасцях: у такім выпадку шанцы быць прынятым на працу ўзрастаюць на парадак. Аднак у жыцці не ўсё так гладка, як выглядае на паперы. І справядліва гэта якраз у дачыненні да падапечных камісіі.

Некаторыя сапраўды шукаюць і выкарыстоўваюць у той ці іншай меры прадстаўленыя магчымасці ўзняцца на ногі. За мінулы год было выдадзена 94 прадпісанні аб накіраванні на працу, а ўладкаваліся 63 чалавекі. Астатнія ці ігнаруюць працягнутую руку дапамогі, ці ўсякімі шляхамі спрабуюць даказаць, што жыць яны змогуць і па ўласных правілах.

Як старшыня камісіі І. У. Шакун даручыў прадстаўнікам зацікаўленых службаў і ведамстваў павысіць эфектыўнасць узаемадзеяння. Адной з задач стала патрабаванне на працягу першага паўгоддзя паўторна пагутарыць з кожным чалавекам, які вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі, і аказаць усямернае садзейнічанне яго рэсацыялізацыі. У рамках гэтага патрабавання намеснік старшыні райвыканкама запланаваў правесці прыём названай катэгорыі грамадзян па пытаннях працаўладкавання. Ён пройдзе 20 лютага з 10.00 да 13.00 у раённым выканаўчым камітэце.