Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Валожынцы – чэмпіёны вобласці

11.02.2019

Нядаўна ў Валожыне пайшло першынство Мінскай вобласці па баскетболе сярод юнакоў 2005-2006 г. н. і маладзейшых. 11 каманд прадстаўлялі Валожынскі, Маладзечанскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Мядзельскі, Вілейскі, Дзяржынскі, Мінскі, Салігорскі, Барысаўскі і Лагойскі раёны.

Усе ўдзельнікі былі размеркаваны па трох падгрупах. У паўфінал выйшлі юныя баскетбалісты нашага, а таксама Маладзечанскага, Дзяржынскага і Лагойскага раёнаў. Нашы спартсмены нікому не пакінулі шанцаў на перамогу. Другое і трэцяе прызавыя месцы занялі іх равеснікі з Дзяржынскага і Лагойскага раёнаў. Пераможцы ўзнагароджаны кубкам, граматамі ўпраўлення па спорце і турызме Мінскага аблвыканкама і грашовай прэміяй.

Далей чэмпіёнаў вобласці чакаюць трэніровачныя зборы перад першынством рэспублікі, якое пройдзе ў канцы лютага на базе Валожынскай ДЮСШ.