Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Трывалы падмурак правапарадку

12.03.2019

102 гады з дня ўтварэння спаўняецца сёлета міліцыі краіны. З гэтай нагоды супрацоўнікі Валожынскага РАУС сабраліся ў мінулы аўторак у раённым Цэнтры культуры, каб у святочнай абстаноўцы адзначыць прафесіянальнае свята.

Сярод запрошаных былі тыя, хто ўсё жыццё аддаў службе ў праваахоўных органах, прадстаўнікі раённай вертыкалі, кіраўнікі мясцовых сілавых структур, госці профільных устаноў, а яшчэ – гімназісты старэйшых класаў, якім, магчыма, у недалёкай будучыні давядзецца прыняць эстафету і стаць на варце закону і грамадскага спакою. Хочацца адзначыць, што юнакі лавілі кожнае слова і паводзілі сябе вельмі па-даросламу. Педагогу-арганізатару Л. А. Рынкевіч не было сорамна за сваіх выхаванцаў.

Урачыстасць адкрыў начальнік РАУС маёр міліцыі Д. А. Вяроўчык. З віншавальнымі словамі звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама І. У. Шакун, суддзя суда Валожынскага раёна Т. С. Несцярэўская, пракурор раёна Ю. В. Канапацкі, начальнік раённага аддзялення Следчага камітэта В. Л. Юрэвіч, ваенны камісар Ю. В. Нахай, начальнік РАНС А. І. Сівы, ветэран службы Ю. М. Балдоўскі. Галоўным лейтматывам кожнага выступлення з’яўляўся наказ з гонарам ставіцца да даручанай справы, прытрымлівацца ў рабоце прынцыпаў гуманізму і заставацца бескампраміснымі змагарамі з негатыўнымі з’явамі ў грамадстве.

Кульмінацыйным момантам свята стала ўзнагароджанне супрацоўнікаў, якія ў мінулым годзе дасягнулі лепшых вынікаў. Асабовы састаў райаддзела ў апошнія гады значна амаладзіўся, на заслужаны адпачынак пайшлі людзі, на лёс якіх выпалі нялёгкія 90-я і 2000-я, але прыйшло дастойнае маладое папаўненне. Першымі на сцэну падняліся маёры міліцыі Уладзімір Шукевіч і Аляксандр Рагель – ім уручаны Ганаровая грамата и Падзяка старшыні райвыканкама. Загадам УУС аблвыканкама за прафесіянальную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы граматай узнагароджаны старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Аляксандр Бібік, падзяка аб’яўлена ўчастковаму інспектару інспекцыі па справах непаўналетніх Наталлі Мікалаеўскай, памочніку дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Ілью Скадорву. На сцэну за адзнакамі і ўзнагародамі ў той дзень выклікаліся яшчэ з дзясятак супрацоўнікаў міліцыі. Не былі забыты і ветэраны службы. Так, падпалкоўнікі міліцыі ў запасе Юльян Міхайлавіч Балдоўскі і Алег Віктаравіч Матус атрымалі юбілейныя медалі “100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”.

Але, мяркую, сёлетняе свята найбольш запомніцца ўчастковаму інспектару міліцыі Дзмітрыю Мечыслававічу Абрамовічу. Напярэдадні яму пашчасціла атрымаць ад генерала-лейтэнанта міліцыі ў адстаўцы, былога кіраўніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама Віктара Анісімавіча Басалыгі 1-е афіцэрскае званне – малодшага лейтэнанта міліцыі. Падзея адбылася ў Мінску ля помніка загінуўшым пры выкананні службовых абавязкаў праваахоўнікам.

Як і патрабуе святочны расклад, афіцыйныя прамовы чаргаваліся з канцэртнымі нумарамі. Для людзей у пагонах выступалі артысты РЦК, адну песню сола, а другую ў складзе салдацкага квартэта выканаў радавы вайсковай часці Фёдар Петрачэнка. Магчыма, гэты дэбют на валожынскай сцэне ў Дзень міліцыі – пачатак яго музычнай кар’еры.

Няхай жа пашанцуе і гэтаму маладому спеваку, і ўсім, хто выбраў справу па душы, а іх спакой і інтарэсы няхай сумленна абараняюць людзі ў міліцэйскай форме…

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/5760-tryvaly-padmurak-pravaparadku#sigProIdf60dc8c951