Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

За сямейным экіпажам – тысячы тон

16.08.2019

Бацька і сын Аляксандр і Віталь ЦІШЭВІЧЫ – сямейны камбайнавы экіпаж вытворчага ўчастка “Сугвазды” ААТ “Агра-Дубінское”. Разам яны намалацілі 1010 тон зерня, тым самым папоўнілі спіс валожынскіх механізатараў, якія перасягнулі тысячатонную планку падчас уборачнай кампаніі.

Дырэктар прадпрыемства Генадзь Каспяровіч і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Жанна Загорская паспяшаліся асабіста павіншаваць старанных людзей з высокім дасягненнем. Лісты з падзякай і канверты з грашовымі прэміямі былі ўручаны падчас невялікай паўзы ў рабоце, што ўзнікла з-за дажджу.

Як паведамілі ў гаспадарцы, Аляксандр Міхайлавіч усё жыццё прысвяціў працы на зямлі. Сын калгаснікаў не бачыў сябе нідзе, акрамя сугваздаўскіх палеткаў. Пасля аб’яднання прадпрыемстваў папоўніў дружны калектыў дубінскіх аграрыяў. Апошнія дзевяць гадоў на ўборцы шчыруе поруч з сынам. Той, хоць і не штатны работнік (працуе вадзіцелем у лясгасе), усёй душой імкнецца падтрымаць бацьку ў час адказнай кампаніі.

На 12 жніўня працаўнікамі ААТ “Агра-Дубінское” намалочана 8670 тон зерня. На ўборцы задзейнічаны трынаццаць камбайнаў. Мала адстаюць ад лідараў экіпажы Уладзіміра Троцкага (988 тон), Аляксея Барэйкі (980 тон), Івана Саломкі (898 тон). Усё тое багацце, што зжалі і змалацілі механізатары, дастаўлена на месцы прызначэння вадзіцелямі. Выдатна паказалі сябе на перавозцы Аляксандр Саломка (1674 тоны), Уладзімір Ковель (1272 тоны), Уладзімір Загорскі (1223 тоны).

Уборка зерневых завяршаецца. Літаральна гэтымі днямі з палёў гаспадаркі ўбралі трыцікале і прыступілі да яравых культур – ячмяню і пшаніцы.