Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Жніво-2019

16.08.2019

Студатрад імя Канстанціна Заслонава працаваў на базе ААТ “Лоск”.

Дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак – выхаванцаў Гародзькаўскай школы – старанна шчыравалі на зернетаку. Па чатыры гадзіны ў дзень (больш працаваць непаўналетнім нельга) дапамагалі работнікам гаспадаркі на сушцы зерня.

Кіравала дружным гуртом камандзір Марына Астроўская. Хоць у звычайным жыцці Марына Іванаўна з’яўляецца намеснікам дырэктара школы, побач з моладдзю, што пажадала ўнесці ўласную лепту ў жніво, яна такая ж энергічная і непасрэдная. Апранутую ў студатрадаўскую форму дарослую жанчыну цяжка было адразу заўважыць сярод членаў дружнай каманды. За камандзіра атрад, як кажуць, гарой. Яна і словам падбадзёрвала, і дараджвала, і своечасова каманду “прыступіць да работы” давала.

У гаспадарцы дзейнасцю моладзі задаволены. Самі ж памагатыя не шкадуюць, што загадзя паклапаціліся пра летні занятак і займелі магчымасць зарабіць сабе на кішэнныя расходы. Няхай гэта будуць і не вельмі вялікія грошы, але тое, што свае, – радуе.