Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Закладка пад новы ўраджай

26.08.2019

Гаспадаркі раёна актыўна і досыць аператыўна справіліся з сяўбой азімага рапсу.

4700 гектараў – менавіта такія плошчы адвялі гэтай алейнай культуры аграрыі пад ураджай 2020 года, павялічыўшы іх ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах на чвэрць у параўнанні з леташнім. Самыя вялікія палеткі ў КСУП “Валожынскае” – 720 гектараў, 630 – у “Пяршаі-2014”, 580 – у ААТ “Агра-Дубінское”. У астатніх сельгаспрадпрыемствах засеялі ад 130 да 400 гектараў.

Як патлумачыла першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, начальнік аддзела раслінаводства Алена Сак, рапс досыць прыбытковы: сёлета адна тона масланасення рапсу каштавала 717 рублёў – удвая даражэй, чым зерне. Да таго ж ён з’яўляецца першаснай крыніцай паступлення даходаў у сельскагаспадарчай галіне ад вырошчвання прадукцыі раслінаводства. Дзякуючы яго рэалізацыі, гаспадаркі займелі магчымасць набыць запчасткі для рамонту тэхнікі, гаруча-змазачныя матэрыялы, а таксама выплаціць заработную плату.

Аднак, каб атрымаць добры намалот, трэба добра падкарміць зямлю. На жаль, раён не мае магчымасці закупіць неабходную для паўнацэннага ўраджаю колькасць мінеральных угнаенняў: іх уносяць толькі 42 працэнты ад патрэбнага. Як вынік, можна разлічваць не больш як на 14 цэнтнераў з гектара. Трэба правесці дзве падкормкі: фосфарам і каліем увосень, азотам – вясной. Там, дзе ёсць сродкі, і ўраджай атрымалі адпаведны: напрыклад, у СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” сёлета рапс даў па 30 цэнтнераў з гектара, у ААТ “Агра-Дубінское” – па 18,2 і ў “Багданаўскае” – па 16,4 цэнтнера.

Насенне для сяўбы набывалі ў элітгасах Мінскай вобласці: кошт адной тоны вагаўся ў межах ад 1 тысячы да 1100 рублёў. Добра зарэкамендавалі сябе такія гатункі, як “вітаўт”, “імперыял”, а таксама гібрыды “мерсэдас”, “цекнік”, “гардон”. А вось ад распаўсюджанага гатунку “капітал” прыйшлося адмовіцца, бо ён аказаўся вельмі патрабавальным да нашай глебы і не апраўдаў затраты. Які ўраджай прынясе новае насенне, можна будзе сказаць пасля ўсходаў і перазімоўкі. Будзем спадзявацца, што зроблены задзел прынясе плён.