Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Бібліятэкі раёна прымалі гасцей

02.10.2019

На базе Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся абласны семінар на тэму “Мультыфункцыянальнасць сельскай бібліятэкі”, на які сабраліся супрацоўнікі бібліятэк аграгарадкоў Мінскай вобласці.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Адамовіч, дырэктар ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” Марыя Шынгер, яе намеснік Анастасія Пахолка, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Вікторыя Трахімовіч разам з народным ансамблем народнай песні “Сваякі” сустрэлі гасцей на мяжы Валожынскага раёна. Удзельнікі семінара з удзячнасцю прынялі хлеб-соль і ўсе разам накіраваліся ў Валожынскую дзіцячую бібліятэку. Яе загадчыца Святлана Янкоўская распавяла пра дзейнасць установы, яе дасягненні, увасобленыя ў жыццё задумы. Прысутныя ў захапленні аглядалі абанемент, чытальную залу. Асаблівую цікавасць выклікала чытальная зала для маленькіх, дзе размясціліся іміджавы аб’ект РАНС для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, “Мядзведжы вугал”, куток “Пачытаем-памалюем”. Спадабалася гасцям і выстава фотаработ Віктара В. “Зусім нясумная восень…”.

Наступным месцам прыпынку для гасцей стала цэнтральная раённая бібліятэка. Тут яны таксама змаглі пазнаёміцца з работай усіх аддзелаў, сфатаграфаваць тое, што захацелася ўзяць сабе на заметку. Усеагульны інтарэс выклікала выстава карцін Уладзіміра Сайко, якая размяшчаецца на другім паверсе будынка. Дырэктар Марыя Шынгер расказала, што на сённяшні дзень раённая

сістэма аб’ядноўвае 14 бібліятэк: дзве гарадскія, Івянецкую гарпасялковую і 11 сельскіх, дзве з якіх з’яўляюцца бібліятэкамі-клубамі. 9 сельскіх бібліятэк інтэграваныя са школьнымі. Працуе ў іх 51 чалавек, з якіх 26 маюць вышэйшую адукацыю, яшчэ двое набываюць яе завочна. Агульны бібліятэчны фонд налічвае 178311 тыс. экзэмпляраў. Установу за мінулы год наведалі 13504 чытачы, пры гэтым кнігавыдача склала 226519 экзэмпляраў. Платных паслуг аказана на 6950,2 рубля, што складае 103% ад запланаванага. Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка рэалізуе мэтавыя праграмы, праекты, акцыі, сустрэчы, актыўна прымае ўдзел у рэспубліканскіх конкурсах.

Далей шлях ляжаў у Дорскую сельскую бібліятэку. Тут гасцей вітала гаспадыня гэтага храма кнігі Ганна Афоніна, якая ў 2018 годзе з працай “Сцежкамі дорскага краю” прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” і атрымала заахвочвальную прэмію. Яна звярнула ўвагу прысутных на тое, што бібліятэка з’яўляецца інфармацыйным і культурным цэнтрам аграгарадка. Наведвальнікаў зацікавілі раздзяляльнікі, настолькі яны прадуманыя і пэўным чынам адлюстроўваюць сэнс кніг, што ўваходзяць у групу. Асабліва спадабаўся стэлаж з літаратурай для старэйшых школьнікаў, дзе на кожную літару адпаведна падабраны сімвал беларускага арнаменту. У мінулым Ганна Іванаўна была музейным работнікам, таму сама любіць гісторыю і ўмее зацікавіць літаратурай гэтага профілю сваіх аднавяскоўцаў.

А ўдзельнікаў семінара ўжо чакалі ў Сакаўшчыне. Бібліятэкар Святлана Семяняга ў этнаграфічным пакоі пазнаёміла з інтэр’ерам сялянскай хаты, расказала пра выкарыстане гісторыка-культурнага патэнцыялу рэгіёну ў рабоце сельскай бібліятэкі. Увагу прысутных яна звярнула на традыцыі ткацтва і выкарыстання паясоў. Госці нават змаглі наглядна ўбачыць працэс ткацтва на ніту. Пазней Святлана Іванаўна правяла майстар-клас па вырабе лялькі-анёла. Усе з энтузіязмам узяліся за справу і былі задаволены вынікам сваёй працы. Прыгожыя сувеніры, што былі зроблены з самымі добрымі пачуццямі, раз’ехаліся па ўсёй Мінскай вобласці.

На падвядзенні вынікаў удзельнікі семінара падзякавалі кіраўніцтву Цэнтральнай раённай бібліятэкі за выдатна праведзенае мерапрыемства. Час прайшоў не дарма. Кожны змог узяць на ўзбраенне нешта новае, цікавае. З добрым настроем і пазітыўнымі эмоцыямі госці накіраваліся ў зваротны шлях.

http://psl.by/

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/7807-bibliyateki-rajona-prymali-gastsej#sigProId9505747257