Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У суботу выйшлі на работу

23.10.2019

Суботнік, праведзены ў раёне ў мінулыя выхадныя, супаў са штогадовай акцыяй “Чысты лес” і ўвасобіў прадукцыйную сумесную работу па навядзенні парадку і азеляненні. Сёлета ў добраўпарадкаванні, акрамя кіраўніцтва раёна, паўдзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Агульныя намаганні засяродзіліся ў Ракаве і яго ваколіцах. Такое рашэнне было прынята нездарма: аграгарадок з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай Валожыншчыны з боку сталіцы. І якім будзе яго аблічча, такое і меркаванне складуць пра нашу зямлю яе госці.

Прадстаўнікі службаў і ведамстваў раённага выканаўчага камітэта працавалі на ачыстцы лесапаласы каля Ракаўскай бальніцы, санаторыя «Пралеска», а таксама непадалёк вёскі Выганічы. Іх дзейнасць прынесла свае плады: пад канец «змены» прычэп трактара аказаўся да верху запоўнены бытавым смеццем, пакетамі, шклом і пластыкам. Зразумела, што гэткае «багацце» пакінулі пасля сябе аматары адпачынку на прыродзе, прахожыя. Хацелася б, каб людзі пачалі больш адказна ставіцца да зялёнага скарбу. Цяпер намаганнямі працоўнага дэсанта кавалачак лесу ўнутры аграгарадка заўважна пачысцеў. Але заўсёды трэба памятаць мудрае выслоўе: чыста не там, дзе ўбіраюць, а там, дзе не смецяць...

22 работнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь шчыравалі на тэрыторыі Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Напачатку яны высадзілі 10 саджанцаў яблыні, 5 грушавых дрэў і 4 кусты грэцкага арэху. А затым таксама паўдзельнічалі ў акцыі «Чысты лес».

На двух гэтых здымках адлюстраваны суботні выезд у наш рэгіён прадстаўнікоў Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Месцам дыслакацыі яны абралі з’езд з другой кальцавой аўтадарогі ў бок Ракава і заняліся азеляненнем тэрыторыі. Акрамя таго, паўдзельнічалі госці і ў акцыі «Чысты лес». Як паведамілі пазней у аб’яднанні, на Міншчыне гэта акцыя ахапіла 8647 добраахвотнікаў з ліку работнікаў лесагаспадарчых устаноў, прадстаўнікоў розных арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, а таксама школьнікі, навучэнцы, студэнты і іншыя неабыякавыя да праблемы забруджвання ляснога фонду валанцёры. З ляснога фонду яны ўбралі 374 куб. м смецця і іншых адходаў, больш за 1000 куб. м захламленасці, правялі дапаўненне лясных культур на плошчы 177 га.

У гэты ж дзень работнікі РУП «Валожынскі жылкамунгас» займаліся навядзеннем парадку на могілках у Кіяўцы. Дзякуючы ім, была ачышчана ад смецця і рытуальных рэшткаў прылеглая тэрыторыя, засыпаны глыбокія ямы, прыведзена ў належны стан аб’язная дарога.

Добраахвотнікі з ліку членаў райкама ГА «БРСМ» – вучні гімназіі № 1, СШ № 2 райцэнтра, навучэнцы сельгасліцэя – папоўнілі ў час суботніка маладзенькімі раслінамі лес каля вёскі Дворышча.

Работнікі культуры ў рамках суботніка наведаліся ў тым ліку і на магілу нашага слыннага земляка-літаратара Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Чысціня і спакой цяпер пануюць на месцы апошняга спачыну класіка...

Калектыў РЦГіЭ, як адзначаюць самі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы, павінен паказваць прыклад у навядзенні парадку на зямлі. Не марнуючы часу, яны мялі пляцоўкі, фарбавалі бардзюры, упарадкавалі зялёную зону на тэрыторыі сваёй установы.

Работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прыклалі максімум намаганняў, каб тэрыторыя вакол будынка аддзялення рэкрэацыйнага турызму і самастойнага пражывання для інвалідаў, які цяпер актыўна дабудоўваецца, займела належны прыгожы выгляд.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/8001-u-subotu-vyjshli-na-rabotu#sigProId5f128477ab