Шчыра віншуем пераможцаў, якія чарговы раз плённай працай узвысілі нашу малую радзіму ў вачах усяго цэнтральнага рэгіёну краіны!
Даведка. Сёння ў РЦГіЭ працуюць 43 спецыялісты, сярод іх – 9 урачоў і 12 сярэдніх медыцынскіх работнікаў. У цэнтры дзейнічаюць аддзелы гігіены, эпідэміялагічны, лабараторны, прафілактычнай дэзынфекцыі. У санітарна-гігіенічнай і мікрабіялагічнай лабараторыях ажыццяўляюцца даследаванні пітной вады, харчовых прадуктаў, іншых аб’ектаў навакольнага асяроддзя па фізіка-хімічных, мікрабіялагічных, радыеметрычных паказчыках, вызначаецца ўтрыманне таксічных элементаў, рэшткавых колькасцей пестыцыдаў, нітратаў.
Летась у аналагічным конкурсе работнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы Валожыншчыны занялі трэцяе месца. Вынік бягучага года – заўважны рывок уперад па розных паказчыках. Мінулы год для калектыву РЦГіЭ стаў багатым на рознага кшталту ўзнагароды. Сярод іх – спартыўныя, прафсаюзныя, галіновыя і многія іншыя. Праўда, яны хоць і прыемны дадатак да работы, але далёка не самамэта. Усё ж галоўны абавязак любога ўрача – клапаціцца пра здароўе людзей. Адзін з буйнейшых праектаў, які сёння рэалізуюць у цэнтры, носіць назву «Горад Валожын – здаровы горад».



