Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Сямёрка лепшых

28.02.2020

На базе ДЮСШ Валожынскага раёна прайшоў адкрыты рэспубліканскі турнір па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2009, 2010, 2011 г. н. і маладзейшых. У ім прынялі ўдзел тэнісісты з Дзяржынска, Барысава, Баранавічаў, Слуцка, Валожына.

Дастойна выступілі на спаборніцтвах прадстаўнікі Валожына. Сярод юнакоў 2009 г. н. 1-е месца заваяваў Арцём Лобач, а сярод удзельнікаў 2010 г. н. у нашых хлопцаў адразу два прызавыя месцы: 1-е – у Дзяніса Лугоўскага і 3-е – у Філіпа Буйніцкага. Не падвёў і Аляксей Самец – тэнісіст 2011 г. н., у яго таксама 1-е месца.

Добрыя вынікі паказалі і нашы дзяўчаты. Яна Сівая стала 2-й сярод прадстаўніц 2009 г. н., а Вікторыя Карпук і Надзея Гедроіць занялі 1-е і 2-е месцы адпаведна ў групе 2010 г. н.

Віншуем рабят з выдатнымі вынікамі.