Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пераносіць пункт прыпынку ў Пяршаях няма мэтазгоднасці і законнай магчымасці

20.03.2020

Аднак у цэлым сістэму распарадку руху маршрутнага транспарту варта перапрацаваць і аптымізаваць на карысць жыхароў», – адзначыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Алег Семянчук падчас прыёму грамадзян, праведзенага 17 сакавіка ў Пяршайскім і Дорскім сельвыканкамах. У сустрэчах з выбаршчыкамі ўдзельнічаў таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік.

Значная колькасць адрасаваных парламентарыю пытанняў тычылася руху рэйсавых маршрутчыкаў – як дзяржаўнага перавозчыка (філіял «Аўтамабільны парк № 14» ААТ «Мінаблаўтатранс», – заўвага аўтара), так і прыватных.

Першы наведвальнік, жыхар сталіцы, паскардзіўся на тое, што ў вячэрні час з Пяршаяў цяжка дабірацца да Мінска. Ён папрасіў дэпутата верхняй палаты Парламента пасадзейнічаць наладжанню належнага інфармацыйнага суправаджэння раскладу руху прыватнага грамадскага транспарту ў кропках прыпынку цэнтра Беларусі, а таксама настойваў на прапанове перанесці прыпынак у Пяршаях са звыклага месца на мясцовую плошчу, да адміністрацыйнага будынка КСУП «Пяршаі-2014».

Алег Аляксеевіч першым чынам патэлефанаваў у адміністрацыю ААТ «Мінаблаўтатранс». Як праінфармавалі парламентарыя, на шкле прыпыначных павільёнаў інфармацыя аб раскладзе руху маршрутных таксі ў бок Валожына змешчана. Дэпутат узяў на сябе абавязак асабіста пераканацца ў гэтым. А вось другое пытанне задаволена не будзе. Перанос прыпыначнага пункта не ўзгодніць у першую чаргу Дзяржаўтаінспекцыя: паблізу размяшчаецца школа, і такі крок створыць дадатковую праблему захаванню бяспекі навучэнцаў. Ды і ад цяперашняга месца прыпынку прапануемае знаходзіцца на адлегласці каля 300 метраў. «Прадпісаны сацыяльны стандарт тут дакладна выкананы. Абсталёўваць жа дадатковы прыпыначны пункт азначае займацца марнатраўствам дзяржаўных сродкаў», – адзначыў запрошаны на прыём дырэктар філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 167» Уладзімір Саевіч.

Са свайго боку Алег Семянчук абавязаўся аказаць дапамогу ў арганізацыі дадатковых вячэрніх рэйсаў пры ўзнікненні такой неабходнасці з боку жыхароў аграгарадка. Але пры ўмове, што транспарт ці то ў бок Мінска, ці то ў Валожын не паедзе напаўпусты.

Жахары вёскі Канюшаўшчына прыйшлі да дэпутата Палаты прадстаўнікоў з калектыўнай заявай. Іх не задавольвае стан мясцовых дарог. І сапраўды, яны прызнаны аварыйнымі. Праўда, у бягучым годзе на капітальны рамонт сродкі не выдзелены. Будзе праведзены рамонт бягучы, ямачны – гэтыя работы правядуць спецыялісты «ДРБУ № 167» у бліжэйшы час.

Да дэпутата з названай вышэй вёскі паступілі таксама пытанні наконт вулічнага асвятлення (праблема была ўрэгулявана на месцы), узбагачэння асартыментнага пераліку тавараў, якія прывозіць на рэалізацыю мясцовым жыхарам аўталаўка Стаўбцоўскага райспажыўтаварыства. Вяскоўцы дадаткова папрасілі па магчымасці абсталяваць які-небудзь навес, каб аўтамагазін было зручна чакаць пры непагодзе. Народны абраннік і Пяршайскі сельвыканкам узялі гэты запыт на асабісты кантроль. Пад пільнай увагай улады таксама наладжанне маршрутных зносін паміж Канюшаўшчынай і Валожынам.

У Дорскім сельвыканкаме магчымасцю трапіць на прыём да дэпутата скарысталіся два чалавекі.

У мясцовай жыхаркі склаліся непаразуменні з кіраўніцтвам КСУП «Валожынскае» наконт прыватызацыі жылля: яна адпрацавала 15 гадоў у гэтай мясцовасці, а цяпер перайшла на работу ў суседнюю вёску, размешчаную на тэрыторыі іншай гаспадаркі. Алег Аляксеевіч параіў жанчыне дачакацца афіцыйнага пісьмовага адказу, каб потым разам высветліць усе юрыдычныя нюансы і прыйсці да жаданага выніку.

Другі мужчына апеляваў да заканатворцы з прапановамі па ўтрыманні дарожнага падатку з аўтамабілістаў. Яго меркаванні сярод іншых будуць улічаны пры прыняцці новай рэдакцыі закону.

Галерея изображений