Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пад гукі вальса

20.03.2020

Прахожыя, што апынуліся ў сярэдзіне таго суботняга дня каля сярэдняй школы № 1 г. Валожына, у здзіўленні гадалі, куды гэта ў пачатку сакавіка з прыгожымі прычоскамі спяшаюцца дзяўчаты, чаму ў руках яны нясуць шыкоўныя сукенкі. Да выпускнога балю ж яшчэ далёка!

Усё аказалася вельмі проста: тут праходзіла цудоўнае мерапрыемства «Я запрашаю Вас на вальс». У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 8-11 класаў гэтай установы адукацыі. Падтрымаць дзяцей на свята завіталі іх

бацькі і родныя, аднакласнікі і сябры.

14 танцавальных пар спаборнічалі ў конкурсе і прадэманстравалі прысутным свае ўменні. Для таго, каб дастойна паказаць сябе, юнакі і дзяўчаты больш як паўтара месяца трэніраваліся: на перапынках паміж урокамі, а таксама па суботах бегалі ў спартыўную залу і кабінет музыкі. Арганізаваў такое неардынарнае мерапрыемства кіраўнік фізічнага выхавання Мікалай Мікалаевіч Рабцаў, класныя кіраўнікі дапамаглі яму вызначыцца з танцавальнымі парамі.

Перад пачаткам конкурсу адбылося паказальнае выступленне вучняў 2 «А» класа. Вальс з дзецьмі развучыла іх настаўніца Святлана Эдвардаўна Родзевіч. Хлопчыкі і дзяўчынкі з натхненнем кружыліся пад цудоўную музыку.

Затым слова ўзяў галоўны суддзя спаборніцтваў, якім стаў Мікалай Мікалаевіч. Ён коратка расказаў пра гісторыю нараджэння вальса і пазнаёміў з правіламі правядзення танцавальнага конкурсу.

І вось пад апладысменты гледачоў у сярэдзіну залы выйшлі непасрэдныя ўдзельнікі свята. Бацькі не зводзілі вачэй са сваіх крывінак. У прыгожых нарадах, пра якія яны паклапаціліся загадзя, дочкі і сыны выглядалі сапраўднымі лэдзі і джэнтэльменамі.

Вучаніца 9 «А» класа – вядучая мерапрыемства пазнаёміла канкурсантаў і гледачоў з прадстаўнічай судзейскай камісіяй і журы, якое ўзначаліла старшыня Мінскай абласной арганізацыі «Ветэраны фізічнай культуры і спорту» Алена Васільеўна Белавусава. Сумесна яны прынялі рашэнне, акрамя 1-га, 2-га і 3-га месцаў, вызначыць таксама пераможцаў у намінацыях «Прыз глядацкіх сімпатый» і «Міс-2020».

Танцавальныя пары выканалі хуткі і павольны вальсы савецкіх кампазітараў. Яны прадэманстравалі не толькі прафесіянальныя рухі, але і як правільна запрасіць дзяўчыну на танец і закончыць яго. Усе рабяты выдатна паказалі сябе. Журы было вельмі ўважлівым, ацэньвала выступленні па 10-бальнай шкале. Дзве пары нават вызвалі на ператанцоўку. У выніку былі вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу. 1-е месца дасталося адразу дзвюм парам. Гэта Міхаіл Зенька з 10 «А» класа з Марыяй Марчук з 11 класа і Антон Клімовіч з Ганнай Сухадолец з 9 «А» класа. Журы не змагло выбраць сярод іх лепшых, негледзячы нават на ператанцоўку. 2-е месца занялі Павел Кудрыцкі і Яна Аплятаева з 8 «А» класа, 3-е – Уладзіслаў Радашкавец і Карына Каленчанка з 9 «Б» класа. Усе пераможцы атрымалі граматы, медалі і прыемныя падарункі, якія прадаставіла і ўручыла Алена Васільеўна Белавусава.

Галоўная судзейская калегія сумесна з журы вызначыла таксама «Міс-2020». Ёй стала вучаніца 9 «Б» класа Вікторыя Сіняўская. Прыз жа глядацкіх сімпатый заваявалі Мікіта Белановіч і Валерыя Акушэвіч з 10 «А» класа.

На заканчэнні мерапрыемства дырэктар школы Ірына Вацлаваўна Чаховіч падзякавала ўсім канкурсантам, журы, арганізатарам за цудоўнае мерапрыемства, за тыя прыемныя пачуцці і ўражанні, што даставілі юныя танцоры.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/9500-pad-guki-valsa#sigProId10e0266b74