Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі Мінаблвыканкам стаў ініцыятарам акцыі «Мы з табой, ветэран!», да якой далучыліся прадстаўнікі бізнесу Мінскай вобласці, у тым ліку гандлёвая сетка «Еўраопт».
У Валожынскім раёне пражываюць 10 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У рамках акцыі да кожнага з іх наведаліся работнікі Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, каб павіншаваць з надыходзячым вялікім святам і ўручыць прадуктовыя наборы, у якія ўвайшлі прысмакі, крупы, чай і інш. Словы падзякі за мірнае неба над галавой, за тыя гераізм і адвагу, што яны праявілі ў гады фашысцкай навалы, а таксама пажаданні моцнага здароўя прагучалі ў адрас кожнага з гэтых легендарных людзей.

Сардэчныя віншаванні да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прымае Ізабела Вікенцьеўна Елістратава з Івянца.

Віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі атрымаў жыхар вёскі Новы Двор Генадзій Якаўлевіч Канцавы.

Работнік Валожынскага ТЦСАН уручае падарунак ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Аляксандру Сцяпанавічу Луцкаму.


