Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

З 1 красавіка ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе райцэнтра пачаў працаваць дзіцячы гульнявы пакой «Вясёлы астравок»

17.04.2020

Ён размясціўся ў фае на другім паверсе будынка. Дзеці з аднаго да шасці гадоў разам з бацькамі цяпер могуць весела і цікава правесці час. Малых чакаюць сухі басейн, батут, арэлі, горка і шмат іншых вясёлых забаў. Для іх абсталяваны куток мастака, прапануецца мноства яркіх, займальных развіваючых цацак. Па жаданні можна паглядзець тэлевізар, які знаходзіцца тут жа.

Ва ўтульнай, добразычлівай, сяброўскай атмасферы ў гульнявым пакоі прапануецца адзначыць дні нараджэння і іншыя дзіцячыя святы. Адначасова комплекс разлічаны прыняць да дваццаці наведвальнікаў, уключаючы суправаджальнікаў.