Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Да велічнай даты

24.04.2020

У рамках святкавання 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне РУП «Белпошта» праводзіць акцыю «75 гадоў Перамогі».

Жыхары краіны, якія дасягнулі 75-гадовага ўзросту, змогуць бясплатна атрымаць наборы з трох паштовых картак віншавальнай тэматыкі з адбіткамі спецыяльнага штэмпеля «Акцыя», які замяняе марку. Дзеля гэтага неабходна асабіста звярнуцца ў аддзяленне паштовай сувязі па адрасе: г. Валожын, 1 Мая, 3 і прадаставіць пашпарт ці дакумент, што пацвярджае асобу. Таксама можна аформіць заяўку па тэлефоне 61385 – у такім выпадку наборы будуць дастаўлены ў паштовую скрыню.

Акцыя прадоўжыцца па 9 мая, а да 15 мая ў кожнага жадаючага ёсць магчымасць бясплатна адправіць паштоўкі па тэрыторыі Беларусі і павіншаваць сваіх родных і сяброў з велічнай датай.

Наш кар.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/9903-da-velichnaj-daty#sigProIda8ea184f5a