Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

На Валожыншчыне прайшоў рэспубліканскі суботнік

30.04.2020

25 красавіка працоўныя калектывы Валожыншчыны прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які ўключаў у сябе і падрыхтоўку да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі. Наводзіць парадак на зямлі ўсёй грамадой стала ўжо добрай традыцыяй. Мясцовыя ўлады, установы, арганізацыі, прадпрыемствы працавалі на рабочых месцах, добраўпарадкоўвалі і азелянялі тэрыторыі населеных пунктаў, асаблівую ўвагу звярнулі на гісторыка-культурныя каштоўнасці, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас рэспубліканскага суботніка маштабная работа разгарнулася ў гарадскім парку райцэнтра. Сёлета сюды завіталі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Ляўковіч, намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Ільясевіч і інш. Разам з кіраўніцтвам Валожынскага райвыканкама, лідарамі грамадскіх арганізацый, БРСМ яны заклалі Алею Перамогі, якая стане сімвалам памяці і ўдзячнасці за вялікі подзвіг, што здзейснілі нашы бацькі і дзяды ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сімвалічна, што да 75-годдзя Вялікай Перамогі было высаджана 75 саджанцаў дуба, клёна і ліпы. Калі дрэўцы падрастуць, яны стануць упрыгажэннем парку і горада. «Мы пасадзілі алею ў гонар Вялікай Перамогі. Гэта даніна павагі ўсім ветэранам, хто змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, каб наша краіна выжыла, каб ва ўсіх нас было будучае і самае галоўнае – мірнае наба над галавой, магчымасць спакойна хадзіць па сваёй зямлі, вучыцца, ствараць сем’і, гадаваць дзяцей», – заўважыў Іван Станіслававіч Маркевіч.

Таксама ўдзельнікі суботніка завіталі на былы вайсковы стадыён у Валожыне, дзе знаходзіцца помнік ахвярам нацызму – мірным жыхарам горада, якія былі расстраляны ў кастрычніку 1941 года. Дзякуючы працоўнаму дэсанту, тут з’явіліся вечназялёныя туі.

Прадстаўнік адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Яўсееў адзначыў: «Я рад, што нашы людзі застаюцца вернымі традыцыям, якія склаліся ў Рэспубліцы Беларусь. Яны добраахвотна прыйшлі на суботнік, прынялі да ведама просьбу Міністэрства аховы здароўя: працуюць па аднаму, па два, няма ніякіх натоўпаў. Усюды ідзе няспешная, немітуслівая, але сапраўдная праца».

Да мемарыяльнага комплексу ў Дорах прыехалі дзевяць прадстаўнікоў Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама чатыры прадстаўнікі Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента. Яны правялі ўборку мемарыяла, ачысцілі каменні і плітку ад моху і травы. Фінішам мерапрыемства стала ўскладанне чатырох карзін у гонар памяці нашым загінуўшым землякам.

Прадстаўнікі працоўных калектываў райцэнтра наводзілі парадак на вуліцах горада, замацаваных за арганізацыямі тэрыторыях, у гарадскім парку. Работы па афарбоўцы агароджы прайшлі на гарадскіх могілках. Удзел у іх прымалі кіраўнікі і супрацоўнікі структурных ведамстваў раённага выканаўчага камітэта, фарбу прадаставіла РУП «Валожынскі жылкамунгас».

Галерея изображений