“Паэзіі акрыленая муза” – так называлася сустрэча ўдзельнікаў народнага літаратурна-мастцкага аб’яднання “Рунь” з чытачамі і супрацоўнікамі Валожынскай раённай бібліятэкі. А прысвечана яна была Сусветнаму дню паэзіі. Работнікі бібліятэкі да гэтага дня аформілі выставу калектыўных і ўласных кніг “рунеўцаў”.
І душа з душою гаварыла – так можна сказаць пра названае мерапрыемства. Марыя Шакун, Сафія Русецкая, Надзея Агіевіч, Галіна Марцінкевіч, Дзмітрый Краскоўскі і аўтар гэтых радкоў расказвалі пра сваю сустрэчу з паэзіяй і адданасць ёй,раскрывалі душу перад прысутнымі, выносячы на іх суд уласныя творы. А тыя, хто быў у зале -- упітвалі пачутае сваёй душой. Гэта было бачна па іх тварах, якія то балюча, то прасветлена, то ўсмешкай ці нават смежам рэагавалі на рознапланавыя і рознатэмныя вершы паэтў Валожыншчыны. Гэта чулася і ў такіх цёплых,шчырых да ўзнёсласці словах падзякі ў адрас землякоў-творцаў.
Валянціна Гіруць-Русакевіч


