Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы

23.03.2016

120-годдзе з дня нараджэння слыннага беларускага пісьменіка Кандрага Крапівы народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры вырашыла адзначыць конкурсам выканаўцаў яго твораў. Да ўдзелу ў конкурсе запрасілі вучняў  школ Валожыншчыны.

З хваляваннем чакалі свайго выхаду на сцэну юныя канкурсанты, а ў зале РЦК  цёпла і шчыра сустракалі кожнае выступленне гледачы і журы.

На суд журы выносіліся як творы ў выкананні аднаго чытальніка, так і інсцэніраваныя байкі “Сабачая дружба”(вучні гімназіі №1 г.Валожына), “Дэкрэт” (СШ№2),  “Заява” , “Вол і Авадзень” (Івянецкая  СШ). А байку “Мурашка і Жук” прадставілі, кожны па- свойму, вучні ажно трэх школ, лепшай сярод якіх прызнана інсцэніроўка Вішнеўскай СШ. Дарэчы, вучні гэтай школы падрыхтавалі таксама   ўрывак з п’есы К.Крапівы “Пяюць жаваранкі” , якім і пачаўся конкурс.   А завяршылі конкурсныя выступленні вучні СШ №1 г.Валожына  ўрыўкам з п’есы “Партызаны” .      

      Як адзначыла журы, уручаючы лепшым канкурсантам і найбольш актыўным установам адукацыі  дыпломы і падарункі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, конкурс выліўся ў сапраўднае свята творчасці Кандрата Крапівы і раскрыцця артыстычных талентаў школьнікаў.  

                                                                    Валянціна Гіруць-Русакевіч.