“Хорошее настроение” – пад такой назвай 13 сакавіка прайшоў канцэрт з удзелам дзіцячых калектываў Валожынскага РЦК: узорным харэаграфічным калектывам “Раніца”, узорнай студыяй эстраднай песні “Праменьчыкі”, вакальным гуртком “Вясёлыя ноткі” і узорным Клубам “Грацыя”. Удзельнікі разам з гледачамі складалі рэцэпт стравы “Добры настрой”, асноўнымі інгрэдыентамі стравы якія сталі рытмічныя і энергічныя танцы, лірычныя і вясёлыя песні, а таксама добразычлівыя ўсмешкі. Юныя спевакі і танцоры ўразілі гледачоў сваім талентам, дзіцячай непасрэднасцю і надалі зарад бадзёрасці кожнаму іх. Удзячныя гледачы аддзячылі артыстаў кветкамі, гучнымі апладысментамі і шчырымі словамі.


